Хронология праздничных событий »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Культура » Хронология праздничных событий
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

3-05-2013, 15:39 Культура  ] • Хронология праздничных событий   |  
 
Назва: Храналогія святочных падзей      

Шмат цікавых і запамінальных мерапрыемстваў арганізавалі Мікалаёўскі сельскі  клуб і бібліятэка з пачатку года. Дапамагалі нам актыўныя і надзейныя сябры—вучні мясцовай школы і самадзейныя артысты.

 

ххххх

На "Каляднае свята" юныя артысты — выхаванцы дзіцячага садка, вучні пачатковых класаў і наведвальнікі нядзельнай школы — запрасілі сваіх бацькоў і бабуль. Дзеткі праслаўлялі Хрыста, спявалі калядныя песні, з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях. Святар мясцовай царквы айцец Васіль падрыхтаваў для іх падарункі.

 

ххххх

У лютым разам са школьнай бібліятэкай падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю "У свеце ёсць дабро, любоў і шчасце", як напамін пра светлае і чыстае ў паўсядзённым жыцці.

ххххх

На тэматычны вечар "Дзякуйце жанчыне" клуб запрасіў жыхароў вёскі ў сакавіку. Спадабаліся гледачам песні ў выкананні паважанай Веры Антонаўны Мядзелец.Яна — клапатлівая маці, пяшчотная бабуля, руплівая гаспадыня, заўзяты кветкавод, добрая рукадзельніца, майстар выпечкі і … ветэран працы. Жанчына была стараннай даяркай у калгасе. Цяпер у гаспадарцы шчыруюць яе дзеці. Дачка Таццяна Пятроўна Атміновіч і нявестка Валянціна Мікалаеўна Мядзелец карыстаюцца заслужаным аўтарытэтам у адміністрацыі і аднавяскоўцаў. Радасць і гордасць Веры Антонаўны — унукі і праўнукі, пра якіх жанчына заўсёды расказвае з замілаваннем. Яе муж Пётр Пятровіч — добры гаспадар, клапатлівы бацька і любімы дзядуля.

 

Цёплымі апладысментамі сустракалі дуэт Алены Белазорчык з сынам Русланам. Даўно заваявалі сімпатыю гледачоў яе дачушкі-двайняткі Дзіна і Даша. У Дзіны выдатныя артыстычныя здольнасці, Даша добра танцуе. Актыўна ўдзельнічае ў мастацкай самадзейнасці нявестка Аксана, настаўніца пачатковых класаў. Пачынае "артыстычную кар'еру" і маленькі ўнучок Дзіма.

Любяць вяскоўцы слухаць песні ў выкананні Алены Вітальеўны Суравец, Зінаіды Фёдараўны Красько, Людмілы Юр'еўны Талмачавец, Івана Кабяка і абаяльнай юнай артысткі Вольгі Балаш.

 

ххххх

Сумесна з клубам, школай і дзіцячым садком падрыхтавалі свята "Прыляцела ластавіца, прынесла нам Масленіцу". Вяла мерапрыемства Аня Карніцкая, маналог пра Масленіцу чыталі Арцём Балаш, Віця Зелянкевіч, Насця Сіцька, Іра Глебка. Гэтыя дзеці з'яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі розных мерапрыемстваў, і іх вельмі любяць гледачы. Была ў нас на свяце Зіма (Света Шчарбіцкая), Кладаўшчык (Дзіма Свірка), якому не хацеў здаваць свой інвентар Снегавік (Оля Буда). З песнямі прыйшла Вясна (Крысціна Блашкевіч), павесяліла прыпеўкамі Харашуха (Дзіна Белазорчык). Усе пачаставаліся блінамі.

Айцец Васіль нагадаў пра тое, што Вялікі пост — гэта час для пошуку духоўнай і цялеснай раўнавагі, для аналізу сваіх думак і паводзін.

 

ххххх

Шчыры дзякуй за падтрымку і цеснае супрацоўніцтва адміністрацыі Мікалаёўскай школы ў асобах Аксаны Дзмітрыеўны Шараг і Вольгі Мікалаеўны Пазняк, арганізатару — Наталлі Герасімаўне Балаш і класным кіраўнікам. У нас яшчэ шмат планаў і цікавых задум і ёсць упэўненасць у тым, што разам атрымаецца ўвасобіць іх у жыццё.

 

І. КАЧАНОЎСКАЯ, бібліятэкар

Мікалаёўскай бібліятэкі.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar