Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Улыбкою день хмурый осветляется »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Культура » Улыбкою день хмурый осветляется
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

9-12-2013, 10:48 Культура  ] • Улыбкою день хмурый осветляется   |  
 
Назва: Усмешкай дзень пануры асвятлецца      

Улыбкою день хмурый осветляется
Калі ў душы свеціць сонца, то на шэрыя дні, зацягнутыя густымі хмарамі і авеяныя лёгкай імглой, звяртаецца мінімум увагі.
У клубе "Бажэна" заўсёды сонечна, ясна і цёпла. Як адзначыла на чарговым пасяджэнні старшыня аб'яднання Валянціна Цярэнцьеўна Рус, тут збіраюцца тыя, хто не лічыць свае гады, каму ўласцівыя аптымізм, бадзёрасць і пачуццё гумару.

 

"Сяброўка Восень" — пад такім дэвізам 25 лістапада праходзіла чарговая сустрэча бажэнаўцаў. Конкурсы, песні, прыпеўкі, вершы і размовы былі пра пару года, якая спачатку адорвае багатым ураджаем і асыпае золатам лістапада, а потым ахінае густымі туманамі і навявае сум манатонным шумам працяглых дажджоў.

 

Улыбкою день хмурый осветляется
Толькі на позневосеньскі сплін у бажэнаўцаў часу не было. Актывісты клуба Валянціна Цярэнцьеўна Рус, Рэгіна Васільеўна Аланцьева і Анастасія Ермалаеўна Лукоўская распрацоўвалі сцэнарый сустрэчы: падбіралі загадкі і конкурсы, песенны рэпертуар, віншаванні для імяніннікаў. Увосень святкуюць дні нараджэння Ларыса Рыгораўна Барок, Ліра Кірылаўна Кураш, Анастасія Ермалаеўна Лукоўская, Яўгенія Калікстаўна Корсак, Рэгіна Васільеўна Аланцьева, Вера Мікалаеўна Матэленак, Яніна Іосіфаўна Савіцкая, Ніна Міхайлаўна Федуковіч. Прыйсці на сустрэчу атрымалася не ва ўсіх, аднак падарункі абавязкова знойдуць сваіх адрасатаў. Самую вялікую порцыю віншаванняў і сюрпрызаў атрымаў нязменны музыкант клуба Мікалай Міхайлавіч Федуковіч, які таксама нарадзіўся асенняй парой. Жанчыны спявалі ў яго гонар песні і прыпеўкі, а маэстра з задавальненнем падыгрываў на гармоніку.

 

Улыбкою день хмурый осветляется
Важным пунктам у святочнай праграме значыліся выбары каралевы Восені. Гэты тытул разам з прыгожай каронай з кляновых лістоў атрымала Алена Іванаўна Хаткевіч. Для яе восень — пара асаблівая. З пачаткам верасня былая настаўніца рускай мовы і літаратуры святкавала пачатак новага навучальнага года. Трыццаць два гады, прысвечаныя любімай справе, пакінулі шмат добрых успамінаў. З таго часу, як для педагога празвінеў апошні званок, ідзе трэці дзясятак, а словы ўдзячнасці ад колішніх вучняў Алена Іванаўна чуе і цяпер.

 

Калі размовы пра восень у прыродзе плаўна перайшлі ў разважанні пра восень у жыцці, удзельнікі сустрэчы сталі разам шукаць лекі ад старасці. Рэцэпт атрымаўся простым і для кожнага даступным: развіваць інтэлект, забяспечваць сябе дапусцімымі фізічнымі нагрузкамі, не зайздросціць і нікому не рабіць і не жадаць зла, дапамагаць людзям, браць у памочнікі добрую песню, з якой справа спорыцца і на душы святлее. Сродак гэты вельмі дзейсны, калі прымаць яго кожны дзень хаця б пакрыху. Тады пашпартныя дадзеныя стануць фармальнасцю, а восень будзе толькі на дварэ.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar