Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  С опытом - к новым делам »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Культура » С опытом - к новым делам
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

8-04-2014, 09:58 Культура  ] • С опытом - к новым делам   |  
 
Назва: З вопытам — да новых спраў      

С опытом - к новым делам

Гісторыка-этнаграфічны музей, бібліятэкі, дамы культуры і клубы, дзіцячая школа мастацтваў і філіялы — усяго ў раёне дзейнічае 56 устаноў культуры. У кожнай свае функцыі і задачы. Як справіліся з планамі ў мінулым годзе і на што скіроўваць творчыя сілы цяпер, ішла размова на выніковай нарадзе работнікаў культуры. Пра вынікі працы ў 2013-м і задачы на 2014-ты расказаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Сяргеевіч Тронькін.

 

У мінулым годзе культурная скарбонка раёна папоўнілася чарговымі дасягненнямі і падзеямі. Так,на 97 экспанатаў стала больш у гісторыка-этнаграфічным музеі, іх агульная колькасць складае 4741. Станоўча ацэнена работа бібліятэк, дзе праводзіліся цікавыя мепрапрыемствы, абнаўляліся фонды. Традыцыйна работнікі культуры і артысты Міёршчыны ўдзельнічалі ў конкурсах і фестывалях рознага маштабу. Творчаму калектыву УП ЖКГ "Азярніца" прысвоена званне народнага. Добра пастараліся ўстановы культуры падчас падрыхтоўкі і правядзення фестывалю "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю". Па выніках фестывалю нацыянальных культур "Нас з'яднала зямля Беларусі" пуцёўку на фінал у Гродна атрымалі сям'я Філіпавых, са-лістка Кацярына Баравік і кулінарка Святлана Сосік. Аркестровы калектыў дзіцячай школы мастацтваў заняў у вобласці першае месца сярод узорных калектываў. Адрамантавалі раённы дом культуры, які стаў яшчэ больш камфортным і прывабным.

 

С опытом - к новым деламПадзякаваць работнікам культуры за плённую творчую працу і ўзнагародзіць лепшых на нараду завітала намеснік старшыні райвыканкама Марыя Мікалаеўна Баніфатава. Удзячнасць райвыканкама аб'яўлена настаўнікам дзіцячай школы мастацтваў Зінаідзе Іванаўне Пучкоўскай і Тамары Яўгенаўне Валчок. Ганаровымі граматамі ўзнагароджаны бібліёграф міёрскай бібліятэкі Вольга Аляксандраўна Федуковіч і рэжысёр тэатра мініяцюр "Свае хлопцы" Вольга Аляксандраўна Борская.

 

Узнагародамі аддзела адзначаны Наўгародскі СДК і Завуццеўская бібіліятэка як лепшыя ўстановы сельскай мясцовасці. Граматы ўручаны намесніку начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяне Алегаўне Стальмачонак, дырэктару Забалоццеўскага бібліятэкі-клуба Людміле Міхайлаўне Белай, дырэктару Цвецінскага СДК Зінаідзе Вікенцьеўне Кадушка, настаўніку дзіцячай школы мастацтваў Ігару Віктаравічу Бунта, бухгалтару аддзела Фаіне Мікалаеўне Шокель. Разам з граматай дырэктару Узмёнскага СДК Фаіне Алегаўне Рогач падрыхтавалі падарунак да 50-гадовага юбілею.

 

З гэтымі і іншымі набыткамі, з энтузіязмам і зацікаўленасцю ўстановам культуры раёна трэба рыхтавацца да святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, да 500-гадовага юбілею Міёр і трымаць марку душэўнасці і гасціннасці, што асабліва актуальна ў гэтым годзе.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar