Художник »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Культура » Художник
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

13-12-2014, 14:32 Культура  ] • Художник   |  
 
Назва: Мастак      

Художник У 2013 годзе ў Гомелі выйшла кніга "Исповедь в красках", прысвечаная мясцовым мастакам. Для нас яна цікавая тым, што на 36-37 старонках змешчана кароткая анатацыя на творчасць таленавітага пейзажыста Аляксандра Уладзіслававіча Гайлевіча. 

 

Аляксандр нарадзіўся 1 жніўня 1962 года ў Міёрах. Яго дзядуля і бабуля жылі на вуліцы Горкага амаль насупраць былой пякарні, а потым кандытарскага цэха райспажыўсаюза, бацька працаваў урачом і карыстаўся аўтарытэтам сярод хворых. А вось жыццёвы шлях і творчае станаўленне будучага мастака праходзілі далёка ад родных мясцін. Ён у 1984 годзе закончыў геалагічны факультэт Гомельскага дзяржуніверсітэта, працаваў геолагам на бяскрайніх абшарах Сібіры, а затым — на беларускім Палессі.


Художник Прыроджаная цяга да прыгожага, любоў да прыроды, развітае эстэтычнае пачуццё ўзмацнілі яго імкненне стаць мастаком. Свой шлях у мастацтва Аляксандр Гайлевіч пачаў у 1988 годзе. Потым быў пастаянным удзельнікам гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх выстаў, міжнародных і славянскіх пленэраў, супрацоўнічаў з галерэямі Мінска, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Кіева.


У маляўнічых карцінах прыроды і нацюрмортах Аляксандра Гайлевіча заўсёды пульсуюць фарбы пачуццяў. Сціплыя палявыя кветкі, калючыя дзядоўнікі, палаючыя гронкі рабіны, стаі сланечніку не проста прадстаўляюць пэўны час года. Мастак стварае эмацыянальную прастору, дух прымірэння і спакою.
Асаблівая каштоўнасць пейзажаў Аляксандра Гайлевіча ў тым, што яны вельмі сціплыя. І разам з тым незвычайныя. Знаёмыя куточкі роднай беларускай прыроды, ціхія і ўтульныя, паўстаюць на яго малюнках як прасторныя прыстанкі. У гэтай гармоніі спакою і цішыні — адносіны да прыроды.
Такое ўраўнаважанае ўздзеянне неабходна сучаснаму гледачу, абцяжаранаму клопатамі і стрэсамі. Пейзажы Аляксандра Гайлевіча ўяўляюць сабой вобразную карціну душэўнай раўнавагі, часам амаль абраз… Спакойны лірычны свет ствараецца вібрацыяй каляровых адносін, зачаравальнай ігрой нюансаў…
Мастаку найбольш цікавыя пейзажы паўстанаў: ён ствараў дзіўныя дыялогі розных часоў года. На яго палотнах сустракаюцца і вядуць пачуццёвую размову зіма з вясной, лета з восенню, восень з зімой: "Месяцовае святло", "Цішыня", "Нацюрморт з астрамі", ""Сланечнікі", "У чаканні зімы", "Над Дняпром", "У лістападзе", "Зімовы ясны дзень".


Художник Тое, што ў палотнах мяккага святла і ўзвышанай самоты заўсёды адчуваецца асэнсаванне жыццёвай прасторы, паслужыла падставай выставачных праектаў, у якіх прысутнічае сама паэзія…
У 2005 годзе А.В. Гайлевіч быў прыняты ў Беларускі саюз мастакоў.
Я вам пераказаў амаль усё, што ўтрымлівае гомельскае выданне пра нашага земляка, а ў самога засталося вострае і шчымлівае пачуццё асабістай віны, бо некалькі гадоў таму распачаў перамовы аб арганізацыі персанальнай выставы мастака ў нашым раённым музеі, ды не давёў справу да канца. А цяпер гэта зрабіць удвая цяжэй — у 2014-ым Аляксандра Уладзіслававіча Гайлевіча не стала. Яму было толькі 52.


Леанід МАТЭЛЕНАК.


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar