На працягу многіх гадоў ва ўнівермагу дзейнічае ўсім вядомае кафэ "Казка". Многія прыходзілі сюды паласавацца піражкамі з рознымі начынкамі, булачкамі, пончыкамі, салатай, мяснымі далікатэсамі, пасядзець з кубачкам гарачай гарбаты ці кавы. Пластмасавыя столікі, звычайныя вітрыны і прылаўкі, будзённая абстаноўка міярчан не адпужвалі, але і не цешылі адмысловай атмасферай, ствараючы каларыт хвіліннай перакускі. Ды цяпер усё па-іншаму.
Былыя міярчане прыязджаюць з далёкіх мясцін на радзіму звычайна летам, у час водпускаў. Сустрэць каго позняй восенню—рэдкасць, відаць, на гэта ёсць важкая прычына. Так падумалася, калі выпадкова пабачыў у райцэнтры мне добра вядомага былога інструктара райкама камсамола ў 1969-1970-х гадах. Прабачце, прозвішча публічна не называю, бо гэта можа аказацца небяспечным для чалавека, якому даводзіцца перасякаць лінію размежавання двух супрацьборствуючых бакоў. Дык вось, наш зямляк наведаўся да старэнькай маці. Але размова пайшла не пра сыноўнюю падтрымку, калі даведаўся, што даўні міярчанін жыве ў Горлаўцы на Украіне, а гэта ДНР, пра якую ледзь не штодзень чуем па тэлебачанні.
Рэдакцыя раённай газеты "Міёрскія навіны" ўзнагароджана Дыпломам за першае месца ў абласным конкурсе на лепшае асвятленне і прапаганду прадпрымальніцкай дзейнасці ў сродках масавай інфармацыі-2014 у намінацыі "Бізнес у асобах", арганізатарам якога выступіла грамадскае аб'яданне "Асацыяцыя наймальнікаў і прадпрымальнікаў" Віцебскай вобласці.
правесці дэнамінацыю беларускага рубля: цяперашнія банкноты ўзору 2000 года будуць заменены на новыя грошы ўзору 2009 года ў суадносінах 1:10000. А калі сказаць прасцей, наша валюта "згубіць" чатыры нулі.
Указам №450 прадугледжана з 1 ліпеня 2016 года правесці дэнамінацыю беларускага рубля: цяперашнія банкноты ўзору 2000 года будуць заменены на новыя грошы ўзору 2009 года ў суадносінах 1:10000. А калі сказаць прасцей, наша валюта "згубіць" чатыры нулі.
Пры праверцы аднаго з райвыканкамаў вобласці ўстаноўлена, што не па мэтавым прызначэнні былі выкарыстаны ў 2014 годзе сродкі пошліны ў 11,9 млрд. рублёў. Яны накіраваны на фінансаванне работ па рэканструкцыі двух вуліц, якія не з'яўляюцца працягам дарог з асфальта- і цэментабетонным пакрыццём, чым парушаны патрабаванні закона "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2014 год".
Пошліну—па прызначэнні
Пры праверцы аднаго з райвыканкамаў вобласці ўстаноўлена, што не па мэтавым прызначэнні былі выкарыстаны ў 2014 годзе сродкі пошліны ў 11,9 млрд. рублёў. Яны накіраваны на фінансаванне работ па рэканструкцыі двух вуліц, якія не з'яўляюцца працягам дарог з асфальта- і цэментабетонным пакрыццём, чым парушаны патрабаванні закона "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2014 год".
Сяброўства і мужнасць — не проста словы. У гэтым хутка ўпэўняцца маладыя хлопцы Міёршчыны, якіх з 15 лістапада родныя і сябры будуць выпраўляць на службу ў армію. Каля 40 юнакоў адправяцца ў ваенныя часці роднай краіны, каб абараняць яе спакой і прайсці школу мужнасці. Напярэдадні важнай падзеі для сёлетніх прызыўнікоў 3-га лістапада ў РДК прайшло святочнае мерапрыемства.
Супрацоўнікі РАНС разам з зацікаўленымі службамі і арганізацыямі наведаюць жылы сектар падчас рэспубліканскай акцыі "За бяспеку разам", што праходзіць з 20 кастрычніка па 20 лістапада.
Супрацоўнікі РАНС разам з зацікаўленымі службамі і арганізацыямі наведаюць жылы сектар падчас рэспубліканскай акцыі "За бяспеку разам", што праходзіць з 20 кастрычніка па 20 лістапада.
На падставе "Правіл па забеспячэнні прамысловай бяспекі пры эксплуатацыі паравых катлоў з ціскам пары не больш за 0,07 МПа (0,7 бар) і вадагрэйных катлоў з тэмпературай нагрэву вады не больш за 115 градусаў С", што зацверджаны пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ад 31.12.2013 г. №79, кацельні, у якіх устаноўлены катлы сумарнай магутнасцю больш за 200 кВт, да пуску ў работу павінны быць зарэгістраваны ў Дзяржпрамнаглядзе.
Як правіла, на кожным прадпрыемстве неабходныя пытанні вырашаюцца ў рабочым парадку. Але часам паўстаюць нейкія задачы ці ўзнікаюць праблемы, з якімі калектыву складана справіцца самастойна. У такіх выпадках можна звярнуцца да абласнога саюза наймальнікаў. Гэта некамерцыйнае аб'яднанне падтрымліваецца рэспубліканскай уладай, мае дзелавыя сувязі з расійскімі прамыслоўцамі. У яго радах звыш трохсот прадпрыемстваў і заводаў Прыдзвіння, якія аб'ядналіся, каб развіваць партнёрства ў сферы сацыяльна-працоўных адносін, супольна вырашаць пэўныя праблемы, дасягаць поспехаў. Усе яны ўваходзяць у склад аддзяленняў, што дзейнічаюць у рэгіёнах. Такія ёсць не ў кожным, але нашаму пашанцавала. Міёрскае рэгіянальнае аддзяленне саюза наймальнікаў налічвае 13 членаў, узначальвае яго В. А. Паляк. На мінулым тыдні пасля пасяджэння райвыканкама ён правёў рабочую нараду, на якой абмеркавалі хвалюючыя пытанні кіраўнікоў, абмяняліся карыснай інфармацыяй.