13 жніўня ў Полацку на плошчы Свабоды адбыўся рытуал прыняцця ваеннай прысягі 120-ццю курсантамі пазаштатнага вучэбнага пункта пагранатрада. А потым для іх былі праведзены паказальныя выступленні байцоў-рукапашнікаў, прадэманстраваны прыёмы валодання табельнай зброяй, элементы затрымання парушальнікаў граніцы з выкарыстаннем службовага сабакі. А ў заключэнне канцэрт даў аркестр пагранатрада.
Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел старшыня дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Ігар Рачкоўскі, прадстаўнікі аблвыканкама, кіраўніцтва Полацка і ўзаемадзеючых структур.
Затрымалі
14 жніўня ў пункце пропуску “Грыгараўшчына” на беларуска-латвійскай граніцы пагранічнікі сумесна з мытнікамі выявілі ў багажніку легкавога аўтамабіля 69 упаковак з 274 пальчыкавымі акумулятарнымі батарэямі, якія ўвозіліся ў рэспубліку. Кошт кантрабанды звыш 5,4 млн. рублёў.
Д. ГЛЕБКА,
начальні прэс-службы.