Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  И радость, и отчаяние »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Навіны » И радость, и отчаяние
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

26-10-2012, 16:22 Навіны  ] • И радость, и отчаяние   |  
 
Назва: І радасць, і роспач      

И радость, и отчаяние У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва 16 кастрычніка адбылося пасяджэнне клуба “Надзея”. Ён аб’яднаў людзей з пэўнымі фізічнымі абмежаваннямі. Дарэчы, на пляцоўцы цэнтра ўжо 10 гадоў дзейнічае клуб “Невыпадковых сустрэч”. Маладыя інваліды, людзі, якія па тых або іншых прычынах сталі імі, маюць патрэбу ў простых чалавечых зносінах. Як адзначалі вядучыя Валянціна Пундзіс і Таццяна Шульга, а потым пацвердзілі і самі прысутныя, вельмі добра, калі ладзяцца падобныя сустрэчы, бо яны даюць зарад бадзёрасці на нейкі перыяд. Ты можаш расказаць пра сваю праблему, падзяліцца турботамі, пачуць параду, адчуць падтрымку такіх, як і сам.

 

Пазнаёміўся з Зояй Кірылаўнай Еўдакімавай. Жанчына адзначыла, што жыла нармальным жыццём. А потым дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку якога наступіла інваліднасць. Цяпер у яе трэцяя група.

Многія міярчане ведаюць Ніну Антонаўну Альхімовіч, якая загадвала магазінам “Мяса-малако”. У яе праблемы з апорна-рухальным апаратам. Інваліднасць ІІІ-й групы. Год як на пенсіі.

 

Свая гісторыя ў Рамуальды Уладзіміраўны Пухальскай, якая працавала на маслазаводзе, у кінатэатры. З чатырох месяцаў яна выхоўвала сваю ўнучачку Насцю, якая нарадзілася з пэўнымі фізічнымі абмежаваннямі. Цяпер дзяўчыне 25. Бабуля радуецца, што справіліся з цяжкасцямі, хаця праблемы ёсць. Унучцы выдзелена аднапакаёвая кватэра ў новым доме.

Ёсць пачуццё, якое не заяўляе пра сваю сілу, але яно нясе любоў, стваральнасць, яно аберагае. Гэта мацярынства. Кіраўнік тэрытарыяльнага цэнтра Алена Венядзіктаўна Шамёнак павіншавала ўсіх з Днём маці, пажадала здароўя, бадзёрасці, вытрымкі.

 

Вольга Цімафееўна Катышава гаварыла пра тое, што матуля — пачатак усіх пачаткаў. Заклікала любіць іх, дапамагаць і разам вырашаць жыццёвыя праблемы. З дня стварэння клуба “Невыпадковых сустрэч” Жанна Віктараўна Лаўрыновіч яго ўдзельніца. Яна адзначыла, што былі расчараванні, але ёсць і перамогі: «Разам мы адчуваем падтрымку адзін аднаго, умацоўваем свой дух».

 

Шчыра павіншавала прысутных з прайшоўшымі святамі старшыня асацыяцыі дапамогі дзецям і маладым інвалідам Святлана Пятроўна Шышла. Сама яна мнагадзетная маці, не з чужых слоў ведае, што такое хворае дзіця. А таму жадала здароўя, цярплівасці. Адзначыла, што вельмі важна для дзяцей-інвалідаў бачыць свет. Арганізуюцца паездкі на канцэрты, у цырк. Важна, каб маладыя інваліды адчулі сваю паўнавартаснасць. І размовы за кубачкам гарбаты ў клубе—гэта пазітыўны штрышок у іх жыцці.

— Збіраемся, размаўляем, бывае, плачам, — гаварыла Святлана Пятроўна, — усё гэта дапамагае зняць унутранае напружанне, зарадзіцца пазітывам. Цяпер жыццё няпростае, многія людзі стараюцца любым чынам займець багацце, не зважаюць на маральныя каштоўнасці. А нам простае чалавечае слова бывае больш важным, чым матэрыяльныя даброты. Раней вялі перапіску з многімі інвалідамі з розных куточкаў вялікай краіны — ад Калінінграда да Курыл. Цяпер гэтага няма. І вельмі добра, што ёсць клуб “Надзея”. Кожны яго ўдзельнік лічыць сябе адзінкай калектыву.

 

Выступоўца пажадала матулям шчасця, добрага настрою. У многім ад кожнага залежыць, якім будзе жыццё ў перспектыве.

У цэнтры з’явіліся новыя работнікі, — ініцыятыўныя, нераўнадушныя да чужой бяды. Добра абсталяваны фізкультурна-спартыўны кабінет, дзе ўстаноўлены сучасныя трэнажоры. Людзі з абмежаванымі магчымасцямі тут заўсёды могуць адчуць падтрымку, атрымаць дапамогу. Думаецца, клуб “Надзея” будзе спрыяць рэалізацыі добрых задум, унясе новыя фарбы ў жыццё кожнага яго члена.

 

Л. КАСАТЫ.

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar