Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  "Женщина года Миорщины" »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Навіны » "Женщина года Миорщины"
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

7-03-2013, 12:48 Навіны  ] • "Женщина года Миорщины"   |  
 
Назва: “Жанчына года Міёршчыны”      

"Женщина года Миорщины" Раённы выканаўчы камітэт разгледзеў хадайніцтва раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын", матэрыялы, прадастаўленыя арганізацыямі і прадпрыемствамі Міёршчыны, і ў адпаведнасці з раённай праграмай "Сям'я" прысвоіў званні "Жанчына года Міёршчыны" па наступных намінацыях:

 - "Жанчына ў сістэме адукацыі" — АТРОШКА Валянціне Генадзьеўне, дырэктару ДУА "Міёрская сярэдняя школа №3";

- "Жанчына ў сістэме аграпрамысловага комплексу" — ГРЭЦКАЙ Фаіне Паўлаўне, аператару комплексу ААТ "Чэрасы";

- "Жанчына ў сістэме аховы здароўя" — КАВАЛЁНАК Дзіне Мікалаеўне, акушэрцы Язненскай участковай бальніцы;

- "Жанчына ў сістэме культуры, паслуг і сацыяльнай абароны" — ІВАНОВАЙ Ірыне Баляславаўне, начальніку аддзела пенсійнага і матэрыяльна-бытавога забеспячэння ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама;

- "Жанчына ў сістэме прамысловага комплексу і будаўніцтва" — ПАХІРКА Марыне Вітальеўне, тынкоўшчыцы ПМК-55.

 

Валянціна Генадзьеўна АТРОШКА з 2006 года ўзначальвае самую вялікую ў раёне Міёрскую сярэднюю школу №3. Гэта адукаваны, умелы і адказны кіраўнік, уважлівы, клапатлівы, творчы педагог. Яна аператыўна рэагуе на ўсё новае, перадавое, умела вызначае галоўнае, стварае ў калектыве атмасферу пошуку, каб дзейнасць педагогаў адпавядала патрабаванням часу.

 

Валянціна Генадзьеўна — выдатны арганізатар. Добразычлівасць і спагадлівасць спалучаюцца ў ёй з высокай патрабавальнасцю да сябе і іншых. Умее знайсці падыход да кожнага настаўніка і вучня, абапіраючыся на іх лепшыя якасці. У школе створаны творчы калектыў, які якасна працуе па навучанні і выхаванні дзяцей. 60% настаўнікаў маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

 

На базе школы дзейнічае гісторыка-краязнаўчы музей, якому прысвоена званне "народны", адкрыты музей "Кнігі і друку". У іх дэманструецца звыш 16 тысяч экспанатаў. Рыхтуюцца экспазіцыі аб развіцці адукацыі на Міёршчыне.

У школе распрацавана і рэалізуецца праграма "Вытокі", вучні ўдзельнічаюць у рабоце лагераў у рамках праграм асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА.

 

Дырэктар шмат увагі надае стварэнню прадметна-развіваючага асяроддзя, умацаванню матэрыяльна-тэхнічнай і спартыўнай базы. Дзякуючы намаганням Валянціны Генадзьеўны абноўлены спартыўная зала, класы-кабінеты, тэрыторыя школы, інфармацыйныя стэнды, набыта інтэрактыўная дошка. Наладжаны добрыя сувязі з шэфамі.

Валянціна Генадзьеўна — вытанчаная, далікатная, інтэлігентная жанчына, цудоўная маці і бабуля.

 

"Женщина года Миорщины" Фаіна Паўлаўна ГРЭЦКАЯ працуе аператарам жывёлагадоўчага комплексу ААТ "Чэрасы" з 3 студзеня 2005 года. Гэта працалюбівы і добрасумленны работнік, які адказна адносіцца да сваёй справы. За Фаінай Паўлаўнай замацавана 99 цялят, летась яна атрымала валавую прывагу ў 24,8 тоны пры сярэднясутачнай у 850 грамаў, што на 100 г больш за паказчык папярэдняга года. Захаванасць маладняку склала 97,1%.

Стараннасць і прынцыповасць — вось асноўныя рысы характару Фаіны Паўлаўны. Сваімі адносінамі да справы і людзей яна садзейнічае стварэнню спрыяльнага клімату ў калектыве, шмат увагі надае санітарыі. Словам і справай падтрымлівае маладых работнікаў.

 

На працягу трох апошніх гадоў Ф. П. Грэцкая з'яўляецца пераможцам раённага спаборніцтва сярод работнікаў жывёлагадоўлі сельгасарганізацый. За высокія паказчыкі ўзнагароджвалася каштоўнымі падарункамі і Ганаровымі граматамі гаспадаркі і райсельгасхарчу.

Любоў да працы і стараннасць уласцівы мужу Фаіны Паўлаўны Фёдару Уладзіміравічу, трактарысту-машыністу таварыства, ён з'яўляецца надзейнай апорай сям'і. Яны вырасцілі і выхавалі траіх дзяцей. Дачка Наталля атрымала вышэйшую адукацыю і жыве з сям'ёй у Полацку, выхоўвае сына. Дачка Вольга — студэнтка, а сын Васіль — выпускнік СШ №3.

 

Сям'я Грэцкіх жыве ва ўласным доме ў аграгарадку Чэрасы, трымае падсобную гаспадарку. Дзеці дапамагаюць бацькам у двары і жыллі. Сям'я папаўняе свой бюджэт за кошт рэалізацыі малака і статка дзяржаве.

Фаіна Паўлаўна — добрая жонка, клапатлівая маці і бабуля. Яна захапляецца кветкамі. Карыстаецца павагай і аўтарытэтам сярод жывёлаводаў і суседзяў.

 

"Женщина года Миорщины" Ірына Баляславаўна ІВАНОВА працуе ў сістэме сацыяльнай абароны з 1987 года, а з 1 лютага 2007-га з'яўляецца намеснікам начальніка, начальнікам аддзела пенсійнага і матэрыяльна-бытавога забеспячэння ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Гэта прафесійна адукаваны, кампетэнтны і прынцыповы работнік. Вялікі вопыт і веды нарматыўных дакументаў дазваляюць ёй аператыўна і хутка вырашаць практычныя пытанні, падтрымліваць дзелавыя адносіны ў калектыве, з іншымі арганізацыямі і ведамствамі. Яна ўмела арганізоўвае рабочы працэс, здольна замяніць падначаленых на любым этапе. Адэкватна дзейнічае ў складаных сітуацыях, умее браць адказнасць на сябе і граматна прымаць рашэнні.

 

У 2012 годзе пад яе кіраўніцтвам укаранёна дзяржаўная інфармацыйная сістэма сацыяльнай абароны ў частцы прызначэння і выплаты пенсій.

Аддзел, які ўзначальвае Ірына Баляславаўна, з'яўляецца лепшым у вобласці па зверцы баз дадзеных пенсійных спраў. Дзякуючы яе вопыту дзейнічае ўзгодненая сістэма работы з наймальнікамі па падрыхтоўцы пенсійных дакументаў.

 

Ірына Баляславаўна прафесійна кансультуе і адстайвае грамадзянскія і сацыяльныя правы кліентаў. Яна з'яўляецца членам раённай камісіі па справах непаўналетніх, раённай арганізацыі ГА "Белая Русь".

Самым дарагім у жыцці Ірына Баляславаўна лічыць сям'ю, дзе яна мудрая гаспадыня, клапатлівая жонка і любячая маці. У яе кватэры ўтульна і камфортна, кожная рэч на сваім месцы. У гэтым яе падтрымлівае муж Васіль Анкудзімавіч, які шмат гадоў працуе энэргетыкам. Сын Яўген закончыў дзяржуніверсітэт культуры і мастацтваў, дастойна прадстаўляе танцавальны жанр на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах.

 

"Женщина года Миорщины" Дзіна Мікалаеўна КАВАЛЁНАК працуе акушэркай Язненскай участковай бальніцы. У 1990 годзе яна закончыла Полацкае медыцынскае вучылішча, самастойную працоўную дзейнасць пачала загадчыцай Канцэраўскага ФАПа. Мясцоваму насельніцтву малады медык запомніўся ўвагай да кожнага хворага, рэгулярным наведваннем аддаленых населеных пунктаў, прафілактычнымі мерапрыемствамі. Хутка споўняцца два дзесяцігоддзі, як пастаянным месцам яе працы з'яўляецца Язненская ўчастковая бальніца. Менавіта тут праявіліся яе лепшыя дзелавыя і чалавечыя якасці. Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, адказна адносіцца да выканання службовых абавязкаў і кантынгенту, з якім працуе. Асаблівым клопатам акружае жанчын-маці і іх немаўлятак, клапоціцца пра прафілактычныя мерапрыемствы і лячэнне. Штодзённа дэманструе прыклады дысцыплінаванасці, старання, дакладнага выканання ўсіх працэдур. Яе прыклад садзейнічае фарміраванню ў працоўным калектыве спрыяльнага псіхалагічнага клімату.

 

У сям'і Дзіны Мікалаеўны двое дзяцей, якія акружаны ўвагай і клопатам. Яна майстар на ўсе рукі: гатуе смачныя стравы, падтрымлівае чысціню і парадак у доме, умее прыняць гасцей, падтрымаць добразычлівыя і паважлівыя адносіны ў сям'і, весці падсобную гаспадарку. Дзеці прывучаны да працы.

 

Сям'я Кавалёнкаў з'яўляецца прыкладам добразычлівых адносін, выхавання дочак, арганізацыі здаровага адпачынку. Такі лад жыцця забяспечвае ёй заслужаны аўтарытэт сярод насельніцтва і непасрэдна медыцынскіх работнікаў. 

 

"Женщина года Миорщины" Марына Вітальеўна ПАХІРКА працуе тынкоўшчыцай ПМК-55. Прафесію яна атрымала ў Полацкім ПТВ-66 і аддзелачнымі работамі займаецца з 1998 года. Ёй прысвоены чацвёрты разрад. А гэта сведчанне вялікага вопыту работы і практычных ведаў па спецыяльнасці. Ёй не патрэбны падказкі і ўказанні па большасці вытворчых працэсаў. Жанчына паспяхова спалучае работу з самаадукацыяй, асваеннем перадавога вопыту. Прызнаннем яе заслуг з'яўляюцца Ганаровыя граматы і каштоўныя падарункі.

 

Марына Вітальеўна з адказнасцю адносіцца да сваіх абавязкаў, кожную работу выконвае высакаякасна і ў тэрмін. Пастаянна дабіваецца высокіх вынікаў і ўласным прыкладам натхняе калег. А ў прынцыповых пытаннях праяўляе настойлівасць, каб давесці кожную справу да канца, правільна размеркаваць свае сілы і рабочы час.

 

Марына Вітальеўна — спакойны і ўраўнаважаны чалавек, умее знайсці правільны падыход да людзей рознага ўзросту і становішча. Заўсёды прыйдзе на дапамогу таварышу па рабоце. Актыўна ўдзельнічае ў спартыўных і культурна-масавых мерапрыемствах. А ў сям'і з'яўляецца цудоўнай маці і жонкай, гаспадыняй дома. Мае моцную і дружную сям'ю. Яе муж Сяргей Уладзіміравіч працуе ў камунальнай службе, з'яўляецца надзейнай апорай сям'і, дачка Вікторыя вучыцца ў шостым класе, захапляецца спортам, паходамі і кнігамі, дапамагае бацькам. Сям'я з вялікім задавальненнем займаецца нарыхтоўкамі на зіму, падтрымлівае ідэальны парадак у доме.

Асабістым захапленнем Марыны Вітальеўны з'яўляецца кветкаводства. Яе стараннямі зялёныя расліны круглы год упрыгожваюць жыллё. Тут заўсёды рады блізкім людзям і гасцям.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar