Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  О себе прежде самим заботиться »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Навіны » О себе прежде самим заботиться
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

25-06-2015, 14:19 Навіны  ] • О себе прежде самим заботиться   |  
 
Назва: Пра сябе перш самім клапаціцца      

О себе прежде самим заботиться На сустрэчах у працоўных калектывах і па месцы жыхарства ў Мікалаёўскім сельсавеце 18 чэрвеня прадоўжылася размова з насельніцтвам пра ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, выкананне прагнозных паказчыкаў развіцця сельскай і наогул народнай гаспадаркі, прафілактыку п'янства і правапарушэнняў, фарміраванне здаровага ладу жыцця. Чатыры інфармацыйна-прапагандысцкія групы пад кіраўніцтвам адказных работнікаў раённага звяна і пры ўдзеле медыкаў, работнікаў праваахоўчых органаў, ідэалагічнага актыву выступілі ў 12 аўдыторыях — у майстэрнях, школе, клубе, магазіне, дамах вяскоўцаў. Як звычайна, дакладчыкі і выступоўцы паступова пераходзілі ад важных дзяржаўных спраў да канкрэтных вясковых, што актыўна падтрымлівалі сяльчане.

 

Вось і ў Мікалаёўскім сельскім клубе, дзе сустрэчу вяла старшыня раённага Савета дэпутатаў М.М. Баніфатава, прагучала пытанне да дырэктара ДРБУ-203 А.А. Сівіцкага пра добраўпарадкаванне дарогі на Арханава. Гэтым цікавіліся таксама механізатары ў майстэрні ААТ "Мікалаёўскі". Дарожнікі рамантуюць асфальтавае пакрыццё шашы праз гаспадарку, уладкавалі праезд да майстэрняў, правялі ямкавы рамонт цэнтральнай вуліцы непасрэдна ў аграгарадку Мікалаёва. У бліжэйшыя дні надсыпяць дарогу і на Арханава. Сельвыканкам закупіў шчэбень для навядзення парадку ля магазіна. На жаль, пакуль на большае сродкаў няма. Вось і падсыпка вуліцы Маладзёжнай Новай у Сіцькове магчыма толькі пры ўдзеле сельгаспрадпрыемства.


О себе прежде самим заботиться Жыхары Шарагоў незадаволены пясчанай падсыпкай абочын асфальтуемай вуліцы праз вёску, аднак дарожнікі супакойваюць—яны тут работы не закончылі. Аднаму з жыхароў Турчыно спецыялісты электрасувязі дапамогуць разабрацца, чаму не паказвае тэлевізар, а школе ў Сіцькове—чаму малая хуткасць інтэнэту. Дарожнікі абяцалі ўстанавіць указальнік на Бычыншчыну.


Сяльчане з Баслакоў (тут выступала група пад кіраўніцтвам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А.С. Тронькіна) папрасілі крыху памяняць графік заезду да іх аўтамагазіна. Нібы і дробязь, але гэта можна было зрабіць значна раней, калі б звярнуліся да старшыні сельскага Савета, а не чакалі прыезду прадстаўнікоў з раёна.


Дазвольце з гэтага нязначнага выпадку прадоўжыць размову і пра больш важную праблему—асабістую адказнасць кожнага пра справы ў вёсцы, у яе наваколлях, гаспадарцы, раёне. Нямала сказана пра так званае грамадзянске грамадства— такі стан нашага супольнага жыцця, калі большасць пытанняў жыццяўладкавання вырашаецца мясцовай ініцыятывай людзей. Для прыкладу прывяду просьбу жыхароў некаторых вёсак прыбраць звалкі на могілках, у недалёкім ляску. Толькі хто іх утварыў? За чый кошт гэта рабіць, бо нічога бясплатнага няма?


Цяпер большасць прадуктаў харчавання, прамысловых тавараў у гандлі прыгожа ўпакаваны. З аднаго боку, гэта зручна, падаўжае тэрмін захавання вырабаў, папярэджвае рэчы ад пашкоджання. А з другога, кожны спажывец стварае ўласны сметнік з выкарыстанай тары—гафракардону, плёнкі, пластыку. Калі ўсё гэта абяцае рэгулярна вывозіць з сядзіб камунальная служба,—жадаючых заключаць дагаворы не шмат, хаця цэны на паслугі мізэрныя. Тады на каго крыўдуем за так называемыя несанкцыянаваныя звалкі? За едкі дым з вогнішчаў і комінаў?
Дарэчы, пакуль на абслугоўванне камунальнай службы ў раёне перада-дзены толькі 24 могілкі, толькі адно з чатырох-пяці. Ды і на іх, не кажучы пра астатнія, без намаганняў насельніцтва належны парадак не навесці.
Гэтая ж праблема актуальная і для так званага "калгаснага" жылля. Атрымаць яго—мара для многіх, карыстацца—пазбаўленне ад будаўніцтва асабістага дома, а вось абслугоўванне і рамонт—непамерна цяжкі абавязак?


Але гэта так, навеянае не адным толькі вынікам размоў у Мікалаёўскім сельсавеце. Хаця і ім таксама. Не палічыце за старэчае буркатанне.
А пажылыя людзі заўсёды клапоцяцца пра будучае. Вось да групы пад кіраўніцтвам памесніка старшыні райвыканкама А.І. Баданіна, якая вяла гутаркі з насельнікамі вёсак Ульшчына, Янова, Касабукі, Бычыншчына, Бушава, Дарожкавічы і іншых, пенсіянеры звярталіся з непакоем пра якасць уборкі будучага ўраджаю на агародах. Аднак для гэтага трэба, каб у пасевах было менш пустазелля, а механізатары належным чынам падрыхтавалі да жніва камбайны. Так што і гэты клопат вырашаецца пераважна на мясцовым узроўні.


Дзень інфармавання закончыўся падвядзеннем вынікаў, калі дадзены даручэнні адказным асобам па задавальненні запытаў сяльчан, прыёмам па асабістых пытаннях, які правяла старшыня раённага Савета М.М. Баніфатава. У час яго вызначылася яшчэ адна актуальная для аграгарадка праблема — неналежная работа каналізацыі, якую ў свой час будаўнікі не закончылі патрэбным чынам, не хапіла выдзеленых сродкаў. Цяпер з магчымых варыянтаў адразу бачыцца толькі арганізацыя адвозкі забруджаных бытавых сцёкаў. Аднак магчымы варыянты, спецыялісты будуць вывучаць, як гэта зрабіць на практыцы і за чый кошт.


Леанід МАТЭЛЕНАК.
На здымках—у час сустрэчы ў Мікалаёўскім сельскім клубе. Фота аўтара.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar