Хорошая книга всегда к месту »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Навіны » Хорошая книга всегда к месту
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

7-07-2015, 15:13 Навіны  ] • Хорошая книга всегда к месту   |  
 
Назва: Добрая кніга заўсёды да месца      

Хорошая книга всегда к месту Гандлёвыя рады з разнастайнай прадукцыяй размяшчаліся на паўвострае ад самага ўваходу. Прыцягвалі ўвагу яркія цацкі для дзяцей, яркія ўпрыгожанні і абярэгі, прыгожыя вырабы з дрэва, бісеру, поўсці і іншых матэрыялаў. А побач з канцэртнай пляцоўкай удзельнікаў і гасцей свята Дня горада віталі супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі. Лічыце, гэта не самае лепшае месца для літаратуры. Памыляецеся!

 

Раённая бібліятэка—пастаянны ўдзельнік розных мерапрыемстваў, што ладзяцца ў горадзе, і заўсёды карыстаецца папулярнасцю.
—Наведвальнікі цікавяцца прадстаўленай на выставах літаратурай і вельмі любяць нашы латарэі,—адзначае загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Наталля Калеснік і запрашае на бібліяпрагулку:—Вось тут кла-сіка, якая заўсёды актуальная. Разам з вядомымі рускімі аўтарамі—Дастаеўскім, Пушкіным, прапаноўваем творы замежных класікаў—Брэдберы, Саган і многіх іншых. Цікавыя творы сучасных пісьменнікаў, можна азнаёміцца з літаратурай пра Міёрскі і суседнія раёны, нашу краіну. Прадстаўлены кнігі па арыгамі, бісерапляценні, кулінарыі, якімі цяпер захапляюцца многія, шырокі выбар літаратуры па псіхалогіі. Адбіраючы кнігі для выставы, арыентаваліся на маладое пакаленне. У Год моладзі на іх асноўная ўвага.


Хоць бібліятэчная пляцоўка мела назву "Моладзевы свет: цікава пра галоўнае", заходзілі не яе і дарослыя, і дзеці. Разам з бібліяпрагулкай сюды ўключаліся PR-акцыя "Час чытаць"—знаёмства з рэкламнай прадукцыяй і паслугамі бібліятэкі, акцыя-падарунак "Кніга ў добрыя рукі", калі можна было атрымаць на памяць кнігу. Асаблівым попытам карысталася латарэя "Чытай класіку сёння", якую праводзілі юныя памочніцы бібліятэкараў Ліза Чарнаок, Маша Няхаева і Каця Катовіч. Па меркаванні дзяўчат, чытаць кнігі сучаснай моладзі трэба. Літаратура развівае граматнасць, пашырае кругагляд і проста прыносіць задавальненне.
А значыць, кніга ў любым месцы і ў любы час знойдзе ўдзячнага чытача.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar