Госконтроль. Графики приёма »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Навіны » На Віцебшчыне » Госконтроль. Графики приёма
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

14-02-2012, 15:53 Навіны » На Віцебшчыне  ] • Госконтроль. Графики приёма   |  
 
Назва: Дзяржкантроль      

Асартымент

 

У снежні мінулага года ў 19 гандлёвых аб’ектах Віцебска, Гарадоцкага, Ушацкага і Сенненскага раёнаў праведзены маніторынг наяўнасці тавараў на спажывецкім рынку. Асартымент прадуктаў дастатковы для забеспячэння попыту. Па інфармацыі аблспажыўсаюза, арганізавана дакладная сістэма паставак тавараў, ёсць неабходныя запасы. Тэмп росту рознічнага тавараабароту ў дзеючых цэнах склаў 202,4%, а ў прыгранічных раёнах крыху большы, хаця масавага вывазу харчовых тавараў няма.

 

Аднак няма належнага кантролю за станам гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, не ўсюды захоўваецца асартыментны пералік. У шэрагу магазінаў у продажы не было малака і кісламалочнай прадукцыі, некаторых іншых тавараў.

Неабходныя завезены. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 7 работнікаў Ушацкага і Сенненскага райпа. Вынікі кантрольных мерапрыемстваў па Віцебску разгледжаны на рабочай нарадзе ў гарвыканкаме. Прыняты меры па выпраўленні недахопаў, да адказнасці прыцягнута 19 чалавек.

 

  Недахопаў шмат

У ААТ “Лаўжанскае” Шумілінскага раёна выяўлена вялікае невытворчае выбыццё буйной рагатай жывёлы — за студзень-кастрычнік 2011 года 1339 галоў ці 22,2%. Асноўная прычына — захворванні органаў дыхання ў цялят.

 

Меліяраваны ўчастак у 35 гектараў некалькі гадоў не выкарыстоўваецца з-за пераўвільгатнення гноевымі сцёкамі. Пры гэтым ачысныя збудаванні ўзводзяцца марудна.

Выяўлены неэфектыўнае выкарыстанне кармоў, прыпіскі малака і ворыва зябліва. Матэрыялы накіраваны ў праваахоўныя органы.

 

    Не эканомяць

На Полацкай універсальнай базе не дзейнічалі камісія па кантролі за эканоміяй і рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў і пазаштатны інспектар па гэтым напрамку. Пры тым прадпрыемства не выконвала мерапрыемствы па энергазберажэнні. З 14 пунктаў плана выкананы толькі 2, і то з нулявым эфектам. Статыстычная справаздачнасць скажалася, у выніку заніжаны расход электрычнай і цеплавой энергіі. Не захоўвалася працоўнае заканадаўства пры звальненні работнікаў, пры ажыццяўленні знешнеэканамічнай дзейнасці, парушаліся правілы рознічнага гандлю і санітарныя нормы ў магазінах.

Па выніках праверкі юрыдычная асоба, кіраўнік і работнікі (9 чалавек) аштрафаваны на 2 млн. рублёў.

 

  Да маёмасці — з адказнасцю

Дзяржкантроль вобласці пастаянна кантралюе захаванне законнасці пры распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю. Летась па гэтым напрамку праведзены 22 праверкі ў Віцебскім, Расонскім, Сенненскім, Лепельскім, Аршанскім, Міёрскім, Ліёзненскім раёнах, Віцебску, Полацку, Оршы і Наваполацку. Адзначана, што ў цэлым па вобласці ў абарот уцягнута 79,2% маёмасці гарадской і раённай камунальнай уласнасці. Не выкананы графік уцягнення ў абарот такой маёмасці ў 12 раёнах і двух гарадах. Застаецца значная колькасць закансерваваных аб’ектаў, летась спісаны 193, пастаўлена на кансервацыю 116. Марудна вядзецца іх рэгістрацыя. Выяўлены факты выкарыстання пабудоў не па мэтавым прызначэнні, скажэння справаздач пра здачу ў арэнду, несвоечасовага пералічэння ў бюджэт сродкаў.

 

20 асоб, вінаватых у парушэннях, аштрафаваны на 7,7 млн. рублёў, 1 юрыдычная асоба — на 0,7 млн. рублёў. Прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці  40 асоб. На ўлік пастаўлена 379 аб’ектаў на 58,4 млрд. рублёў.

 

  Графік прыёму

Кіраўніцтва ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці прымае грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб па наступным графіку:

- начальнік упраўлення Шыбко Уладзімір Уладзіміравіч, панядзелак, 8.00-14.00;

- намеснік начальніка Юркевіч Аляксандр Сяргеевіч, аўторак, 14.00-20.00;

- начальнік арганізацыйна-інспектарскага аддзела Арлоў Дзмітрый Аляксандравіч, серада, 8.00-14.00;

- намеснік начальніка ўпраўлення па ідэалагічнай і кадравай рабоце Шыракоў Юрый Анатольевіч, чацвер, 14.00-20.00;

- начальнік аператыўнага аддзела Аўраменка Ігар Віктаравіч, пятніца, 8.00-14.00;

- начальнік Глыбоцкага міжраённага аддзела Султанаў Канстанцін Леанідавіч, панядзелак 14.00-20.00, серада 8.00-14.00, чацвер 14.00-20.00;

- намеснік начальніка Глыбоцкага міжрайаддзела Сільчонак Мікалай Сафронавіч, аўторак 14.00-20.00, пятніца 8.00-14.00;

- начальнік Наваполацкага міжрайаддзела Малышаў Алег Альбератавіч, панядзелак 14.00-20.00, серада 8.00-14.00, чацвер 14.00-20.00;

- намеснік начальніка аддзела — начальнік аператыўнага аддзялення Наваполацкага міжрайаддзела Трафіменка Анатоль Анатольевіч, аўторак 14.00-20.00, пятніца 8.00-14.00;

- начальнік Аршанскага міжрайаддзела Сянькоўскі Віктар Мікалаевіч, панядзелак 14.00-20.00, серада 8.00-14.00, чацвер 14.00-20.00;

- намеснік начальніка аддзела — начальнік аператыўнага аддзялення Аршанскага міжрайаддзела Жураўскі Віталь Аляксеевіч, аўторак 14.00-20.00, пятніца 8.00-14.00.

 

Папярэдні запіс на прыём па тэл.: Віцебск — 8-0212-42-68-79, 42-69-18; Глыбокае — 8-02156-2-22-09; Наваполацк — 8-0214-37-15-11; Орша — 8-02162-4-45-13; “тэлефон даверу” ў Мінску 8-017-200-33-05; у Віцебску — 8-0212-42-69-18.

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar