Госконтроль »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Навіны » На Віцебшчыне » Госконтроль
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

27-12-2012, 13:21 Навіны » На Віцебшчыне  ] • Госконтроль   |  
 
Назва: Дзяржкантроль      

Куды цяляты падзеліся?

Полацкі міжраённы камітэт дзяржкантролю праверыў КУП “Астроўшчына” Полацкага раёна. Выяўлена, што з мэтай хавання паморку жывёлы загадчыкі ферм “Астроўшчына”, “Шпакоўшчына”, “Палюдавічы”  і “Літвінава” распрацавалі схему “ліпавай” рэалізацыі маладняку БРЖ работнікам гаспадаркі ў кошт заработнай платы ці ў якасці матэрыяльнай дапамогі. Пры афармленні дакументаў на перадачу цялят у іх уносіліся несапраўдныя звесткі прычын выбыцця. Пры тым мэтай пакупкі ўказвалася “вырошчванне”.

 

Толькі выявілася, што ўказаны ў актах маладняк работнікі прадпрыемства не куплялі, бо гэта быў паморак на фермах. Загадчыкі такім чынам перастрахоўваліся ад дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці. Пры тым скажаліся фактычныя дадзеныя аб паморку жывёлы ў статыстычнай справаздачнасці.

Усяго ў сельгаспрадпрыемстве загадчыкі ферм склалі 30 пярвічных уліковых дакументаў з несапраўднымі звесткамі аб продажы работнікам прадпрыемства цялят агульнай вагой 1032 кг прыкладна на 9 мільёнаў рублёў.

Па матэрыялах праверкі ўзбуджаны дзве крымінальныя справы.

 

Завышаюць кошт

Будаўнічыя арганізацыі працягваюць дапускаць парушэнні, якія прыводзяць да завышэння кошту выкананых работ. Асноўнай прычынай гэтага з’яўляецца недастатковы кантроль заказчыка, тэхнагляду і непасрэдна прарабаў. Так, пры ўзвядзенні першай чаргі райбальніцы ў Шаркаўшчыне кошт выкананых работ толькі на агароджванні тэрыторыі быў завышаны на 152,6 млн. рублёў. Секцыі агароджы выраблены з металічнага квадрата, бок якога не 15, а 14 міліметраў. Таму вага гэтых элементаў аказалася завышанай на дзве тоны. Ды яшчэ ўстанавілі не 173 слупы і 211 секцый, а 166 і 204. У выніку бюджэт “згубіў” 45 млн. рублёў. Незразумела вялікімі аказаліся адходы металапракату, якія дасягалі 15-20%. Аказалася, што да іх быў аднесены метал, які яшчэ можна было выкарыстаць у далейшым. А гэта павялічыла кошт вырабаў на 87,7 мільёна.

 

Устаноўлена завышэнне аплаты работ па ўстройству пакрыцця падлогі ў радзільным аддзяленні на 11 мільёнаў.

Выяўлены і нетыповы прыклад завышэння: будаўнічы аб’ект знаходзіўся за межамі горада, а таму падрадная арганізацыя рабіла даплаты рабочым за раз’язны характар, хаця яны жылі на тэрыторыі аб’екта. А гэта яшчэ 25 млн. рублёў.

Кантроль за будаўнічымі аб’ектамі працягваецца.

 

У гандлі — ранейшыя недахопы

Камітэт дзяржкантролю вобласці ў лістападзе праверыў 19 гандлёвых аб’ектаў Віцебска, Ліёзненскага і Ушацкага раёнаў. Сітуацыя на спажывецкім рынку стабільная, аднак працягваюцца паўсямесныя выпадкі рэалізацыі харчовых тавараў з мінулымі тэрмінамі годнасці, незахавання асартыментнага пераліку, адсутнасці належным чынам аформленых цэннікаў, парушэння санітарных норм і правіл. У некаторых вясковых магазінах Ушацкага райпа не было малака і кісламалочнай прадукцыі з тлустасцю да 2,5%. У гэтых жа ўстановах гандлю выяўлены падгарэлы хлеб.

 

Магазін Ушацкага агародніна-сушыльнага завода патрабуе рамонту. У ім дрэнна арганізавана захоўванне малочнай прадукцыі, каўбасных і мясных вырабаў.

Шмат недахопаў выяўлена ў шэрагу магазінаў Ліёзненскага райпа і абласнога цэнтра.

У выніку ў лістападзе да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 28 чалавек, да дысцыплінарнай — 15. Вынікі праверкі разгледжаны на пасяджэнні Ліёзненскага райпа. Кантроль за станам спажывецкага рынку працягваецца.

 

Крымінал

У Дубровенскім раёне затрыманы аўтамабіль пад кіраваннем жыхара Мінска, які вёз з Расійскай Федэрацыі 52 тэлевізары, 82 мабільныя тэлефоны і 18 планшэтаў агульным коштам каля 800 млн. рублёў, што не былі маркіраваны кантрольнымі знакамі. Тавары адабраны, пачаты адміністрацыйны працэс.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar