Фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласці "Дажынкі-2014" пачнецца ў суботу, 27 верасня, у 12 гадзін святочным шэсцем па вуліцах Пралетарская, Савецкая. Затым на цэнтральнай канцэртнай пляцоўцы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё свята. На іншых пляцоўках — медыяфорум "Рэпартаж са жніўнага поля", выстава сельскагаспадарчай тэхнікі, прэзентацыя "Віцебшчына турыстычная", падвор'і, дэманстрацыя творчасці маладых і майстэрства МНС, абласная кніжная выстава, абарона брэндаў раёнаў і гарадоў, сельская спартакіяда і фінальныя спаборніцтвы па валейболе, гандлёвыя рады і многае іншае. Далей —канцэртныя праграмы, вечарам — феерверк.
На наступны дзень акцыю "Горад— вёсцы" праводзіць Наваполацк, заканчваюць спартакіяду сельскія жыхары, працягваецца выстава-кірмаш народных майстроў, рэалізуецца праект "Віцебскія падвор'і", праходзяць канцэрты.
Абласныя "Дажынкі" запрашаюць!