Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10
6 кастрычніка пасля 14.00 адбылася афіцыйная цырымонія ўводу ў эксплуатацыю знакавага не толькі для мясакамбіната і раёна аб'екта—халадзільніка для замарозкі і захоўвання мясапрадуктаў магутнасцю 500 тон. Горадаўтваральнае прадпрыемства, якое і да гэтага з'яўлялася безадходным, становіцца яшчэ па-сапраўднаму мадэрнізаваным, сучасным.
Распараджэннем райвыканкама №207р ад 6 кастрычніка прадугледжана, што на падставе рашэння абласной рабочай групы па аптымізацыі рэжымаў цеплазабеспячэння ад 5.09.2015 го. №1 у сувязі з пахаладаннем дазваляецца ўключыць ацяпленне ў медыцынскіх і дашкольных установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах і бібліятэках ужо з 6 кастрычніка.
Першы восеньскі распродаж сельгаспрадукцыі задаволіў патрэбы гараджан Дзісны. 3 кастрычніка на гарадскі рынак хлебаробы ААТ "Папшулі" прывезлі ячмень па 2000 рублёў за кілаграм. "Мікалаёўскі" прапаноўваў насенную пшаніцу па 30 тыс. за вялікае 12-літровае вядро. "Цітова" задаволіла попыт на бульбу—рэалізоўвала "сетку" за 80 тысяч. Прадаўцы райспажыўтаварыства прадавалі журавіны, цыбулю, моркву, капусту.
Не міналі пакупнікі аўтамагазін мясакамбіната. Выязны гандаль арганізавала ў нас і Віцебская бройлерная фабрыка.
Аляксандр КАЧАН, старшыня гарвыканкама.
Дзісна
Першы восеньскі распродаж сельгаспрадукцыі задаволіў патрэбы гараджан Дзісны. 3 кастрычніка на гарадскі рынак хлебаробы ААТ "Папшулі" прывезлі ячмень па 2000 рублёў за кілаграм. "Мікалаёўскі" прапаноўваў насенную пшаніцу па 30 тыс. за вялікае 12-літровае вядро. "Цітова" задаволіла попыт на бульбу—рэалізоўвала "сетку" за 80 тысяч. Прадаўцы райспажыўтаварыства прадавалі журавіны, цыбулю, моркву, капусту.Не міналі пакупнікі аўтамагазін мясакамбіната. Выязны гандаль арганізавала ў нас і Віцебская бройлерная фабрыка.
У чацвер, 8 кастрычніка, у 11 гадзін у зале пасяджэнняў райвыканкама (г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 17) адбудуцца грамадскія абмеркаванні па тэме "Ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе аб'екта "Будаўніцтва завода па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі ў Міёрах Віцебскай вобласці".
Па дадзеным пытанні можна звяртацца непасрэдна ў камісію па правядзенні грамадскіх абмеркаванняў.
Будаўніцтва завода па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі ў Міёрах будзе ажыццяўляць замежная будаўнічая кампанія з далучэннем у якасці субпадрадных мясцовых арганізацый, якія выконваюць будаўніча-мантажныя работы. Неабходнасць у персанале кожная з іх вызначае для сябе самастойна.
На пасаду старшыні праўлення Міёрскага райспажыўтаварыства 2 кастрычніка прызначаны Сяргей Мікалаевіч РОСАЎ. Пачынаў сваю працоўную дзейнасць у гандлёвай сістэме з загадвання магазінам-барам "Мерыца", затым—"Брыганціна", пасля атрымаў пасаду таваразнаўцы ў ПУП "Будгандаль", 5 гадоў вёў за сабой гэтую структуру. У 2014 годзе ўзначаліў рознічна-гандлёвы ўчастак спажыўтаварыства, затым—першы намеснік старшыні праўлення па гандлі. Са жніўня 2015-га выконваў абавязкі кіраўніка спажыўтаварыства.
У чарговы раз на Міёршчыну завіталі артысты мастацкай самадзейнасці ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскаблгаз". Іх выступленне прымяркоўвалася да выбарчай кампаніі. Калясяць па вобласці, шмат дзе пабывалі, і многа яшчэ ў планах. За дзень даюць па некалькі канцэртаў. Міярчане прынялі творчых газавікоў з цёплынёй, адорвалі кветкамі. "Вы для нас сталі сапраўднымі сябрамі, мы сочым за вашымі поспехамі, выступленнямі і, безумоўна, радуемся разам",—гаварыла старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Баніфатава.
Калі нарадзіўся першы настаўнік, да яго калыскі спусціліся тры феі. Першая сказала: "Ты будзеш вечна малады, бо побач з табой заўсёды будуць дзеці". Другая адзначыла: "Ты будзеш прыгожы думкамі і душой, бо няма высакародней прызвання, чым дарыць сваё сэрца дзецям". Трэцяя дадала: "Ты будзеш бессмяротны, бо працягнеш жыццё ў вучнях". Але затым да калыскі падышла чацвёртая фея і злым голасам прамовіла: "Ты вечна будзеш правяраць сшыткі, твой працоўны дзень будзе цягнуцца 8 гадзін да абеду і 8 пасля, усе твае думкі будуць пра школу, і толькі пра школу, і ніколі ты не супакоішся". Злая фея палічыла, што настаўнікі спалохаюцца
цяжкасцяў, але яна памылілася…
Такую прытчу з вялікай доляй праўды расказалі падчас урачыстасці, прысвечанай Дню настаўніка, маладыя педагогі-вядучыя Яўген Клішкоў і Надзея Радзькова.
Калі нарадзіўся першы настаўнік, да яго калыскі спусціліся тры феі. Першая сказала: "Ты будзеш вечна малады, бо побач з табой заўсёды будуць дзеці". Другая адзначыла: "Ты будзеш прыгожы думкамі і душой, бо няма высакародней прызвання, чым дарыць сваё сэрца дзецям". Трэцяя дадала: "Ты будзеш бессмяротны, бо працягнеш жыццё ў вучнях". Але затым да калыскі падышла чацвёртая фея і злым голасам прамовіла: "Ты вечна будзеш правяраць сшыткі, твой працоўны дзень будзе цягнуцца 8 гадзін да абеду і 8 пасля, усе твае думкі будуць пра школу, і толькі пра школу, і ніколі ты не супакоішся". Злая фея палічыла, што настаўнікі спалохаюцца цяжкасцяў, але яна памылілася… Такую прытчу з вялікай доляй праўды расказалі падчас урачыстасці, прысвечанай Дню настаўніка, маладыя педагогі-вядучыя Яўген Клішкоў і Надзея Радзькова.
Дарога да "Дажынак" у хлебаробаў Міёршчыны ў прамым і пераносным сэнсе была доўгай. Шмат старання прыклалі, каб трапіць на галоўнае свята, што праходзіла ў Талачыне. Ехала мясцовая дэлегацыя каля 5 гадзін, адправіўшыся ў дарогу задоўга да ўсходу сонца. Работнікам сельгасвытворчасці не прывыкаць, у іх кожны дзень ранні.
Вядучы метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнай работы Міёрскага РДК
Алена Кліменцьева сумяшчае
пасаду інспектара па кадрах
клубнай сістэмы. Далікатная і
дакладная, сціплая і адказная—
усё гэта менавіта
пра яе.
6 кастрычніка — Дзень архівіста
Вядучы метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнай работы Міёрскага РДКАлена Кліменцьева сумяшчае пасаду інспектара па кадрах клубнай сістэмы. Далікатная і дакладная, сціплая і адказная—усё гэта менавіта пра яе.
Нарадзілася Алена і вырасла ў Міёрах, пасля СШ №3 закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці культуролаг-менеджар са спецыялізацыяй міжнародныя культурныя сувязі. Вярнулася па размеркаванні працаваць у родны гарадок, і з той пары мінула тры гады.