Толковый работник »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Моладзь / Год моладзі » Толковый работник
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

25-04-2015, 13:34 Моладзь / Год моладзі  ] • Толковый работник   |  
 
Назва: Талковы работнік      

Толковый работник У невялічкай вёсцы Фралова ніякіх сацыяльных аб'ектаў. Да аграгарадка Туркова каля 6 кіламетраў. Аднак гэта не напалохала маладога механізатара Дзмітрыя Клешчанка, які год таму пераехаў сюды з Дзісны, дзе здымаў жыллё і працаваў у прыватніка. Разам з жонкай Валянцінай зрабілі рамонт у доме, а праз нейкі час нарадзілася Дзіяначка, якой ужо 8 месяцаў. Цяпер малады тата працуе ў сельгаспрадпрыемстве "Туркова" і ні пра што не шкадуе.

 

— Напачатку выконваў работы толькі на трактарах з невялікай магутнасцю рухавіка, а ў сельгасвытворчасці павысіў кваліфікацыю. Цяпер магу кіраваць энерганасычанымі "Беларусамі", корма- і збожжаўборачнымі камбайнамі.


Родам Дзмітрый са Светлагорска. У Дзісну прыехаў да сястры, якая крыху раней атабарылася на Міёршчыне. Працаваў у прыватніка разам з хлопцам з Туркова, які пазнаёміў яго са сваім братам. Антон Протас працаваў механізатарам і прапанаваў Дзмітрыю перабрацца ў вёску.


— Ёсць у хлопца мэтанакіраванасць, імкненне дасягаць намечанага,—заўважае дырэктар сельгаспрадпрыемства А. К. Шокель. — Дысцыплінаваны, акуратны, талковы. Як працаўладкаваўся, далі яму амаль разабраны "МТЗ-1221". Дзмітрый замяніў рухавік, скрынку перадач, задні мост, гуму на колах. Словам, удыхнуў у трактар новае жыццё. Да тэхнікі адносіцца беражліва. Дарэчы, ёсць з каго браць прыклад, бо большасць нашых трактарыстаў шануюць "калгасную" маёмасць, як уласную.


За год Дзмітрыю даводзілася выконваць у асноўным транспартныя работы: падчас корманарыхтоўкі перавозіў "зялёнку", дастаўляў сена ў рулонах…
Сёлета ўпершыню ўдзельнічае ў пасяўной. Напачатку развозіў па палетках КАС для запраўкі "Дзвіны". Цяпер задзейнічаны з чызелем на падрыхтоўцы глебы.
— Калі і надалей будзе так старацца, добрым хлебаробам стане, — прыкмячае Аляксандр Казіміравіч. — А для таго, каб авалодаць майстэрствам у рабоце са шматлікімі прычапнымі і навяснымі сельгасагрэгатамі, спатрэбіцца не адзін год.
Кіраўнік гаспадаркі задаволены, што более маладых работнікаў — будзе замена тым, хто адыходзіць на заслужаны адпачынак.


Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымку: малады
механізатар ААТ "Туркова" Дзмітрый Клешчанка.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА. 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar