> Моладзь / Год моладзі > Незаменимый помочник

Незаменимый помочник


19-10-2012, 11:52. : gazeta

Незаменимый помочник Спецыяльнасць электрагазазваршчыка Мікалай Парадня атрымаў у Полацкім будаўнічым каледжы. А працаваць вярнуўся ў родныя мясціны ў КУП “Язна”, дзе яго ўжо ведалі і чакалі — раней хлопец прыязджаў у сельгаставарыства на практыку і зарэкамендаваў сябе станоўча.

— І цяпер ён незаменны работнік у нашай гаспадарцы. У мехмайстэрні дапамагае падладзіць трактары, сельгасмашыны ці іншую тэхніку. І на фермах рамантуе сапсаванае абсталяванне. Мы шчыра ўдзячны яму за зварачныя работы, — кажуць мясцовыя механізатары.

 

Працуе Микалай у сельгаспрадпрыемстве некалькі месяцаў, а ўжо стаў незаменным памочнікам. Не ўсё яшчэ атрымліваецца як у сапраўднага прафесіянала, але кожны выкананы ім чарговы зварачны шоў становіцца больш акуратным і надзейным — паступова адшліфоўваецца майстэрства, ды і такія важныя для спецыяліста дадзенага профілю рысы характару ўмацоўваюцца як цярпенне, старанне.

 

— Шкада толькі, што хутка ідзе ён у армію, — зазначае намеснік дырэктара Таццяна Паўлаўна Семяняка. — Але калі праз паўтара года вернецца ў гаспадарку, будзем рады.

 

— Абавязкова зрабіце яго фотаздымак і размясціце ў газеце, каб і іншыя ведалі, што ёсць у нас добрыя хлопцы, — літаральна ў адзін голас папрасілі вопытныя механізатары гаспадаркі. — Заслугоўвае гэтага хлопец. Малады спецыяліст! З вясковымі каранямі! Старанны! Безадказны! Таварыскі!

 

Э. БЛАЖЭВІЧ.