Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10
Залу дзяцячай бібліятэкі запоўнілі вучні пачатковых класаў з СШ №1 і №2. Яны завіталі разам з настаўнікамі, каб сустрэцца з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Сяргеем Іосіфавічам Жуком. Сярод гасцей прысутнічалі дырэктар гісторыка-этнаграфічнага музея Т. Л. Мішчышына і старэйшы навуковы супрацоўнік А. М. Лагунёнак.
Арміі патрэбны не толькі сапраўдныя палкоўнікі, але і добрыя ваенныя спецыялісты. Для іх падрыхтоўкі раённы ваенны камісарыят праз упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне набірае юнакоў прызыўнога ўзросту для навучання па ваенна-тэхнічнай спецыяльнасці вадзіцеля аўтамабіля катэгорыі “В”, “С”.
Ва ўрочышчы Навалака на беразе возера Важа з 4 па 6 чэрвеня ў чарговы раз прайшоў турыстычны злёт моладзі прадпрыемстваў і арганізацый раёна. На гэты раз на паласу выпрабаванняў выйшла дзевяць калектываў, у ліку іх былі і заўзятыя турысты, якія кожны год дэманструюць сваё майстэрства, і навічкі. Для ўдзелу ў мерапрыемстве сваіх прадстаўнікоў накіравалі ПМК-55, цэнтральная раённая бальніца, Міёрскае ПМС, ДРБУ-203, Дзісенскі лясгас, райпа, раённы аддзел культуры, ВУПКУ “Міёрскі”, СВК “Пад’ельцы”.
Нарадзілася і вырасла ў Міёрах на вуліцы Камуністычнай 46-2, дзявочае прозвішча Гарноўская. Так здарылася, што ў 1993 годзе атрымала траўму нагі, калі стала на аборону сястры, а яе п’яны муж параніў мяне нажом. Перанесла пяць аперацый. Думала, што далей будзе ўсё нармальна, але нядаўна стан левай нагі пагоршыўся—яна пачала шчоўкаць. На працы на змене стаяць не магу. На абследаванні ў Брэсце сказалі, што зноў патрэбна аперацыя. Кошт яе 1900 долараў. Практычна ўсю суму сабрала, засталося толькі 300 тысяч беларускіх рублёў. Дома хворая маці і трое дзяцей. Вырашыла звярнуцца да землякоў. Дапамажыце, калі ласка, колькі зможаце. У хуткім часе аперацыя, але грошаў не хапае. Мой адрас: 225 410 вул. Кірава, 73/1-48, інт. 6, Баранавічы-10, Брэсцкая вобл.
Зямельныя ўчасткі для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі прадастаўляюцца толькі грамадзянам Рэспублікі Беларусь, што зарэгістраваны ў сельскіх населеных пунктах, у якіх знаходзяцца ўгоддзі. Для іх атрымання неабходна звярнуцца ў мясцовы сельвыканкам з заявай.