Можна бясконца глядзець, як бяжыць вада, як гарыць агонь і… як працуюць іншыя. Наконт усіх сцвярджаць не бяруся, а вось работай хлебапёкаў сапраўды залюбуешся. Як хутка і спрытна надразае будучыя батоны пекар, як зладжана раскатваюць цеста для ласункаў кандытары, з якой лёгкасцю, быццам гэта не запоўненыя металічныя формы вагой у 5 кг, а пустыя пластыкавыя ёмістасці, адпраўляе іх у вазок машыніст цестаразмеркавальнай машыны. І самая цудоўная карціна: з печы на металічнай паліцы "едзе" румяны хлеб… Карэспандэнту раённай газеты выпала магчымасць не толькі паназіраць, але і прыняць удзел у некаторых працэсах прыгатавання абавязковага на стале прадукта.
Мой дом-мая крэпасць. Калі разумець сэнс вядомага выразу літаральна, узнікаюць асацыяцыі з масіўнымі замкамі і высокім заборам з шыльдачкай "Асцярожна! Злая сабака". Захаваць сваю маёмасць ад нячыстага
на руку зламысніка ці надзвычаных сітуацый-натуральнае
жаданне кожнага дбайнага
гаспадара. Надзейнымі сродкамі аховы фізічных і юрыдычных
асоб забяспечвае міёрскае
аддзяленне Дэпартамента аховы.
Сёння — Дзень утварэння службы аховы Рэспублікі Беларусь
Мой дом — мая крэпасць. Калі разумець сэнс вядомага выразу літаральна, узнікаюць асацыяцыі з масіўнымі замкамі і высокім заборам з шыльдачкай "Асцярожна! Злая сабака". Захаваць сваю маёмасць ад нячыстага на руку зламысніка ці надзвычаных сітуацый — натуральнае жаданне кожнага дбайнага гаспадара. Надзейнымі сродкамі аховы фізічных і юрыдычных асоб забяспечвае міёрскае аддзяленне Дэпартамента аховы.
16 кастрычніка маладыя аўтааматары хваляваліся. Прычына таму—дэманстрацыя ўласнай дасканаласці ў вадзіцельскім майстэрстве. Дзесяць хлопцаў і дзяўчат з розных прадпрыемстваў і арганізацый раёна манеўравалі на аўтадроме, паказалі і тэарэтычныя веды. Прычым сярод удзельнікаў вадзіцеляў па прафесіі няма. Але, назіраючы за адчуваннем машыны і правільнымі, хуткімі рухамі, цяжка гэта ўсвядоміць, як і тое, што стаж амаль ва ўсіх кіроўцаў, у прынцыпе, нявялікі.
Зроблены чарговы крок па захаванні ў натуральным стане нашага ўнікальнага прыродна-ландшафтнага комплексу—балота Вялікі Мох. 17 кастрычніка адбылося выязное мерапрыемства, прымеркаванае да пачатку рэалізацыі новага інжынернага праекта пры падтрымцы Міністэрства аховы прыроды, ПРААН, кампаніі "Кока-Кола Беврыджыз Беларусь" і пры ўдзеле дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Ельня". Называецца ён "Кіраванне тарфянікамі на аснове ландшафтных падыходаў з мэтай атрымання шматбаковых экалагічных выгод", а карацей—"Тарфянікі-2". Сутнасць яго ў будаўніцтве дзвюх дадатковых плацін з новых матэрыялаў і па іншай тэхналогіі на асноўных каналах з нашага верхавога балота.
17 кастрычніка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі прайшла агульнарэспубліканская
акцыя "Чысты лес". Яна заклікана прыцягнуць увагу грамадскасці, асабліва маладога пакалення, да неабходнасці беражліва ставіцца да лесу і не засмечваць яго. Праводзіцца такое мерапрыемства штогод, пачынаючы з 2010-га, далучыцца можа кожны жадаючы. Сёлета такіх добраахвотнікаў налічылася больш за дзвесце чалавек.
17 кастрычніка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі прайшла агульнарэспубліканская акцыя "Чысты лес". Яна заклікана прыцягнуць увагу грамадскасці, асабліва маладога пакалення, да неабходнасці беражліва ставіцца да лесу і не засмечваць яго. Праводзіцца такое мерапрыемства штогод, пачынаючы з 2010-га, далучыцца можа кожны жадаючы. Сёлета такіх добраахвотнікаў налічылася больш за дзвесце чалавек.
Такі дэвіз Адзінага Дня бяспекі дарожнага руху, што пройдзе ў краіне 30 кастрычніка. Мерапрыемства мае на мэце прафілактыку ДТЗ і правапарушэнняў, учыненых у стане алкагольнага ап'янення.
У тэрытарыяльным цэнтры яго спецыялісты Алёна Плехтан і Марына Кайнарава наладзілі шашачныя спаборніцтвы, у якіх змагаліся шэсць чалавек з крышку абмежаванымі магчымасцямі. Галоўны суддзя — Алег Шчаглоў — прывітаў прысутных, і пасля жараб'ёўкі разгарнуліся нежартоўныя гульні.
З 15 кастрычніка стартавала падпісная кампанія на газеты і часопісы на першае паўгоддзе 2016-га. Паклапаціцеся пра дастаўку любімых выданняў у аддзяленнях паштовай сувязі ці ў паштальёнаў, якія з радасцю дапамогуць зрабіць выбар і своечасова аформяць абанемент на доме.
Паважаныя жыхары Міёр і раёна! З 15 кастрычніка стартавала падпісная кампанія на газеты і часопісы на першае паўгоддзе 2016-га. Паклапаціцеся пра дастаўку любімых выданняў у аддзяленнях паштовай сувязі ці ў паштальёнаў, якія з радасцю дапамогуць зрабіць выбар і своечасова аформяць абанемент на доме.
Капітальны рамонт вуліцы Камуністычнай, рэканструкцыя дарогі Міёркі-Рускае сяло, будаўніцтва пад'язной дарогі да будучага металургічнага завода—найбольш значныя работы, якімі сёлета займалася ДРБУ №203. Прычым у першых двух выпадках з'яўлялася генпадрадчыкам. Важныя аб'екты патрабавалі граматнага падыходу і высокага прафесіяналізму, што пацвердзіліся выкананымі справамі.