Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Прырода і экалогія » Ельня — сокровище, что находится рядом
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2022    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
21-09-2015, 09:01 Прырода і экалогія  ] • Ельня — сокровище, что находится рядом   |  
 
Назва: Ельня — скарб, што знаходзіцца побач      

Ельня — сокровище, что находится рядом Гасцінна сустракае Ельня кожнага свайго наведвальніка: напоіць чыстай вадой, пачастуе кісленькімі журавінамі, насыціць лёгкія гаючым паветрам, зачаруе душу маляўнічымі пейзажамі і… зацягне. Ды з такой сілай, што потым доўга будуць стаяць перад вачыма астраўкі на возеры Курганістым, чырвоныя агеньчыкі журавін на мохавым дыване, юркі вуж, што паўзе кудысьці звілістай сцяжынкай, цёмная вада мачажын, празваных у народзе таболкамі. І захочацца зноў і зноў вяртацца сюды, каб спазнаваць непаўторны і велічны свет прыроды. 

 

 

Яркасць
 уражанняў гарантуецца

Ельня — сокровище, что находится рядом Яркасць уражанняў гарантуецца

—Асабліва прыгожым выглядае балота вясной, у красавіку-маі. У гэты час цвіце багун. Здаецца, што ўся прастора ўсыпана лёгкім сняжком,—расказвае дырэктар заказніка "Ельня" Іван Барок.—Сюды часта прыязджаюць і беларусы, і іншаземцы. Яшчэ нікога гэтае ўнікальнае месца не пакінула раўнадушным. А нямецкія біёлагі нават гатовы стаць на калені перад некаторымі раслінамі. У іх краіне меліярацыя пазбавіла жыцця асобных прадстаўнікоў балотнай флоры.

У сярэдзіне мінулага стагоддзя зведала асушэнне і жамчужына міёрскага краю. Рэха гаспадарчай дзейнасці пазней адгукнулася агнём: зніжэнне ўзроўню грунтавых вод выклікала перасыханне верхняга слою торфу. Страшны пажар адбыўся ў 2002 годзе, полымя знішчыла 80% плошчы Ельні. Сёлета таксама не абышлося без вогненнай стыхіі, але яе ўдалося хутка ўтаймаваць. 

Наведаць самы буйны ў Беларусі і адзін з найбуйнейшых ў Еўропе азёрна-балотны комплекс мараць многія турысты. І мары збываюцца.

 

Ельня — сокровище, что находится рядом У кампаніі гасцей са сталіцы

Ясным ранкам 12 верасня ў Міёры на цягніку прыехалі шасцёра дзяўчат з Мінска. Яны аматары падарожнічаць. І родную Беларусь вывучаюць, і за мяжой бывалі. Да групы энтузіястак далучылася і карэспандэнт раённай газеты. 

Першая кропка—візіт-цэнтр заказніка "Ельня". Тут адбываецца завочная экскурсія, падчас якой можна даведацца, чым жыве балота, якія асаблівасці яго флоры і фаўны. Пра тое, што на тэрыторыі заказніка растуць і пражываюць рэдкія расліны, жывёлы і птушкі, занесеныя ў Чырвоную кнігу, ведае кожны школьнік, а вось убачыць іх нават спецыялістам не заўсёды шанцуе. Напрыклад, чорнаваллёвая гагара—птушка вельмі асцярожная. Па словах Івана Барка, сёлета сустракалі яе двойчы і гэта сапраўдная ўдача.

Як кажуць, лепш адзін раз пабачыць, чым сто разоў пачуць. Бліжэй да дзевяці гадзін займаем месцы ў аўтамабілі, прыхапіўшы з сабой балотаступы, на якіх давядзецца адольваць мохавую паверхню, і адпраўляемся.

 

Ельня — сокровище, что находится рядом Праз лес на балота

Ля магазіна ў Старых Круках зварочваем направа і па прасёлкавай дарозе едзем у Сухавержжа. 

—Далей машына не ідзе,—жартуе вадзіцель і экскурсавод Іван Барок, спыніўшыся на ўваходзе ў лес.

Да балота адсюль каля двух з паловай кіламетраў па дарозе, дзе шмат год ходзяць па журавіны ягаднікі і спяшаюцца за "залатой" рыбкай рыбаловы. Ісці і дыхаць лясным паветрам са смакам восені і грыбоў—адно задавальненне. Уздоўж растуць кусцікі чарніц. І хоць даўно не сезон на іх, камусьці з дзяўчат шанцуе знайсці сінюю ягадку.

—Трэба было вады з сабой узяць,—заўважае Іван Іванавіч.—Можна з балота ці возера папіць. Вада чыстая, але наталіць смагу не ўдасца, бо яна не ўтрымлівае солей. Таму вылаўленага тут у возеры акуня чысціць так жа лёгка, як і рачную плотку. А піць такую ваду лепш у прыкуску з салёным агурком.

Па дарозе нас абганяюць двое ягаднікаў.

 

—Мне гэтыя мясціны добра знаёмы, з самага дзяцінства па балотных сцежках хаджу,—заўважае жанчына.

Напэўна, для некаторых мясцовых жыхароў экскурсіі па балоце падаюцца дзівацтвам. Але адна справа наведвацца сюды з практычнай мэтай і зусім іншая—з пазнавальнай. Часам не ведаеш і не ўсведамляеш, якія прыгажосць і ўнікальнасць знахо-дзяцца побач.

На падыходзе да балота спыняемся і дастаём з мяшкоў "дадатковы абутак". Іван Іванавіч праводзіць інструктаж па выкарыстанні балотаступаў:

—Ісці ў іх трэба, шоргаючы па паверхні. Калі падымаць ногі вышэй, можна ўпасці. Тут суха, таму пакуль абыдземся без гэтага прыстасавання. "Абуемся" ў больш топкім месцы.

 

Ельня — сокровище, что находится рядом І тут прыгадаўся батут

Робім першыя крокі па балоце. Крыху нязвыкла, што пад нагамі не цвёрдая глеба, а мяккі падатлівы мох. Вільгаці сапраўды няшмат. Дзе-нідзе па зялёнай поўсці сфагнуму быццам раскіданы журавіны. Ураджай сёлета небагаты.

—Вясна была халоднай, і расліна дрэнна цвіла. Гэты працэс аж да чэрвеня зацягнуўся,—гаворыць Іван Іванавіч.—У жніўні спякота ўдарыла, на сонцы ягады проста спякліся. Зіма таксама на балотную расліннасць уплывае. Два гады снегу не было, а асноўныя крыніцы сілкавання верхавога балота—снег і дождж.

І ўсё ж можна набраць жменькі ягад і падсілкавацца гэтымі "скарбонкамі здароўя".

 

Метраў праз дзвесце гумовыя боты пачынаюць глыбей пагружацца ў мох і выціскаць з яго больш вады. Час абуваць балотаступы. 

—Быццам на батуце,—гавораць дзяўчаты, гойдаючыся на мху ў "балотных сандалях".

І далей нам "балота па шчыкалатку", трэба толькі прывыкнуць да абноўкі.

—А вось расіца расце,—звяртае ўвагу Іван Іванавіч на яркую расліну з ружовымі "шчупальцамі".

—Якая маленькая, а ў школьных падручніках яе заўсёды такой вялікай малявалі,—здзіўляецца адна з турыстак.

Маленькая, ды ўдаленькая. Расіца—пагроза для насякомых, якіх заманьвае ў палон кропелькамі празрыстай вадкасці, падобнымі на расу. На балоце расце два віды—круглалістая і англійская. У апошняй лісце прадаўгаватае.

 

Ельня — сокровище, что находится рядом Дэгустацыя і фотасесія

—Ну што, ваду балотную паспрабуеце?—цікавіцца Іван Іванавіч і дэманструе просты працэс яе здабычы.

Трэба шчыльна скласці далоні, утварыўшы "кубачак", і апусціць у мох, націскаючы на яго. Светла-карычневы колер вадкасці не выклікае асаблівага даверу, аднак дырэктар заказніка сцвярджае, што ваду з верхавога балота можна піць без страху. Справа ў тым, што гумінавыя кіслоты, якія ўтрымлівае мох-сфагнум, дзейнічаюць як антыбіётыкі і перашкаджаюць развіццю мікраарганізмаў. Нягледзячы на перакананні экскурсавода і навукі, зрабіць глыток не вырашаюся. А вось мінчанкі смела прымаюцца за дэгустацыю.

 

Чароўны пейзаж адкрываецца перад намі, калі выходзім на бераг возера Курга-ністае—візітную картку заказніка. Іван Іванавіч запэўнівае, што больш нідзе ў Беларусі падобнага не ўбачыш. Сіняя азёрная роўнядзь усыпана зялёнымі астраўкамі, на большасці з якіх растуць сосны ці бярозы. На гарызонце верхавіны дрэў дастаюць да аблокаў. Не ведаю, колькі часу можна прастаяць, любуючыся непаўторнымі жывымі малюнкамі прыроды. Такую прыгажосць не пад сілу перадаць словамі нават самаму красамоўнаму аратару і не ўвабраць у аб'ектыў самаму прафесійнаму фатографу. І хто ўстаіць перад спакусай зрабіць здымак на фоне ўнікальнага і дзіўнага пейзажу?! 

—Як уражанні?—цікаўлюся ў дзяўчат.

—Нават не верыцца, што ў Беларусі знаходзімся. Такія цудоўныя мясціны,—гучыць у адказ.—Рады, што сюды прыехалі.

 

Калі ласка, на экасцежку

Наступны пункт падарожжа—экалагічная сцежка "Азяраўкі", што знаходзіцца за вёскай Канахі. Тут да нас далучаецца сям'я турыстаў, таксама са сталіцы.

—Толькі нядаўна сталі адкрываць для сябе Беларусь,—гаворыць жанчына.—Пра Ельню даведаліся праз інтэрнэт і вырашылі прыехаць.

Будаўніцтва экалагічнай сцежкі пачалося тры гады таму, а афіцыйнае адкрыццё адбылося ў ліпені мінулага года. Як заўважае Іван Барок, яе з'яўленне дазволіла бліжэй пазнаёміцца з балотам не толькі турыстам, але і мясцовым жыхарам, якія не ўвахо-дзяць у катэгорыю ягаднікаў. Экасцежка працягласцю ў паўтара кіламетра даступная для кожнага, а гуляць па ёй можна ў лёгкім абутку. Праўда, пасля дажджоў лепш абуць гумовікі, бо да драўлянай дарогі трэба ісці па звычайнай земляной.

У самым пачатку эка-сцежкі побач размешчана вышка, з якой можна аглядаць бяскрайні балотны прастор ці назіраць за журавамі, што прылятаюць сюды пакарміцца. Любавацца высакароднай птушкай турысты збіраліся вечарам, а пакуль што—наперад. 

 

Ельня — сокровище, что находится рядом Ад кропкі да кропкі

Тут балота выглядае інакш. Шмат бяроз і асокі.

—Бяроза—нехарактэрнае для верхавога балота дрэва,—гаворыць Іван Іванавіч.—Гэта азначае, што балоту вельмі дрэнна, не хапае вільгаці. Бярозы разрасліся пасля пажару ў 2002-м і запаланілі ўчастак, прыгнятаючы сосны. Аднак далей пейзаж зменіцца і стане такім, якім павінен быць. 

На экасцежцы размешчаны тэматычныя кропкі з інфармацыйнымі стэндамі і лавачкамі, дзе можна адпачыць, слухаючы расповяды пра балотны свет. На першай кропцы стэнд "Асаблівыя птушкі балота Ельня". Нагадаўшы пра рэдкіх чорнаваллёвую гагару і белую курапатку, Іван Іванавіч звяртаў увагу на шызую чайку, якой уласціва сяліцца галоўным чынам на марскіх узбярэжжах. Аднак і наша балота птушка аблюбавала. А калі прыйсці на сцежку ў красавіку-маі да дзевяці гадзін раніцы, можна пачуць, як такуюць цецерукі. Па словах Івана Іванавіча, іх чуваць на адлегласці 4-5 км, а назіраць за гэтым працэсам—справа цікавая і захапляльная.

Крыху адпачыўшы, працягваем шлях. Побач з драўлянай дарогай ідзе сцежка, за дзесяцігоддзі пратаптаная людзьмі. Цяпер няма неабходнасці ёй карыстацца, і бачна, як калісьці нанесеныя гумовымі ботамі "раны" зацягваюцца сфагнумам. 

—Зручна цяпер сюды па журавіны хадзіць,—заўважаю экскурсаводу.

 

—Дарэчы, ва ўраджайны год у гэтым месцы іх вельмі многа,—гаворыць Іван Іванавіч.—Адсюль хутчэй і выбіраюць. Аднак і ў раёне сцежкі  ягад сёлета няшмат. 

Акрамя журавін расце на балоце багноўка, якую яшчэ называюць шыкшай. Гэта таксама карысныя ягады, але зусім без смаку. Размова пра флору працягваецца на тэматычнай кропцы са стэндам "Што расце на мохавым балоце?" Калі ваду з імха піць можна смела, то збіраць для букета багун катэгарычна забараняецца. Іван Іванавіч прыгадаў выпадак, калі яго знаёмы паставіў нанач у пакоі галінкі багуна, а потым два дні не ўставаў з ложку. Небяспечная і касандра балотная, што валодае галюцынагеннымі ўласцівасцямі. Цікавы мох-сфагнум, якога на балоце некалькі відаў. Расліна ўбірае ў сябе ў 20 разоў больш вады, чым яе ўласная сухая маса. Калі сфагнум высушыць, а потым змясціць у балотную ваду, ён зноў ажыве. 

 

Як і заўважаў Іван Іванавіч, паступова пейзаж змяняецца. Бярозы сустракаюцца радзей і перастаюць закрываць наваколле. Усё больш мачажын—напоўненых вадой нізінных месц. Вада у іх за кошт выхаду метану заўсёды цёплая. Калі раптам заблукаеш на балоце, а ўначы мароз надарыцца, то сагрэешся ў мачажыне. 

Па дарозе турыстам удаецца паспрабаваць некалькі ягад багноўкі і ўбачыць невялікага вужа. Дырэктар заказніка расказвае, што сям'і з Яраслаўля пашчасціла нават на лася натрапіць. Вялізны звер пераступіў праз драўляны насціл і пайшоў сваёй дарогай. 

 

Экасцежка прыводзіць да безыменнай азяраўкі з маляўнічым пейзажам. Тут і апошняя кропка з тэмай "Стракозы і матылі балот". Сказаць па праўдзе, успрымаць інфармацыю ўжо складана. Хочацца проста абаперціся на пярылы і, ні пра што не думаючы, углядацца ў балотную далячынь.

Цёплай парой у азяраўцы можна пакупацца. Наяўнасць у вадзе гумінавых кіслот станоўча ўплывае на скуру. Знаёмыя Івана Іванавіча адзначаюць, што пасля такіх купанняў, маладзеюць. Максімальная глыбіня азяраўкі 1,5-2 метры, аднак не варта імкнуцца дастаць дно. Замест цвёрдай глебы слой сапрапелю з перагнілых рэштак балотнай флоры і фаўны. Плаваць у азяраўцы трэба з асцярожнасцю.

Восеньскае надвор'е не дазваляла поўнасцю акунуцца ў карысную ваду, а вось пабоўтаць у ёй ногі—на здароўе. І такое задавальненне турысты не прапусцілі. 

 

Ах, як хочацца вярнуцца…

—Кожныя выхадныя сюды прыязджала б і гуляла па сцежцы ўздоўж балота,—дзеліцца ўражаннямі па дарозе назад мінчанка Элаіза.—Паветра чыстае, прыгажосць, ціха і спакойна навокал…

—Так, цудоўная прагулка атрымалася,—пагаджаюся з субяседніцай.—Абавязкова наведаюся на сцежку, калі лістота дрэў пажаўцее, каб палюбавацца на золата балотных бяроз. 

На гадзінніку было каля 16.00, калі мы занялі свае месцы ў машыне. Як незаўважна і прыемна праляцеў час! 

Толькі цяпер стала адчувацца лёгкая стомленасць, а разам з ёй ўмацоўвацца перакананне, што жыхарам нашага раёна сапраўды пашанцавала жыць побач з прывабнай, непаўторнай, гасціннай і ўнікальнай Ельняй, якая, упэўнена, для многіх яшчэ застаецца невядомай. Чаму б не пазнаёміцца бліжэй з гэтым скарбам міёрскай зямлі?!

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar