Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Прырода і экалогія » Лесники Миорского лесничества
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2022    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
19-09-2015, 09:14 Прырода і экалогія  ] • Лесники Миорского лесничества   |  
 
Назва: Леснікі Міёрскага лясніцтва      

Лесники Миорского лесничества У новы адміністрацыйны будынак паміж падстанцыяй РЭС і райаграсэрвісам на вуліцы Кірава ў райцэнтры Міёрскае лясніцтва перабралася ў канцы жніўня. Можна казаць, што пах фарбы ў ім толькі выветрыўся. У невялікім кабінеце вяду размову з леснікамі Аляксандрам Аляксандравічам Тычко і Юрыем Анатольевічам Клубанем, каб усвядоміць, чым прывабіла іх гэтая нібы не асабліва прэстыжная прафесія-пасада. 

 

Аляксандра Аляксандравіча можна назваць ветэранам. Да лесу, так сказаць, набліжаўся паступова. Вадзіў легкавік у дзяржстраху, потым легкавік і на змену грузавы аўтамабіль у лясніцтве. Дастаўляў работнікаў у лес, перавозіў драўніну, удзельнічаў у новых пасадках, займаўся іншымі справамі. Сам адзначае, што вадзіцелем быць прасцей, ён толькі за машыну ды сябе адказвае. Але быў прыклад дзядзькі—вядомага на Міёршчыне лесніка з Новых Крукоў Юльяна Мікалаевіча Чалалы. Яшчэ захапляўся паляваннем.

 

Лесники Миорского лесничества Увогуле так склалася, што ўсвядомлена "выспеў" сам стаць лесніком. Яго гаспадарка—579 гектараў пасадак абхода №10 ля вёсак Грэцкія, Пацеенкі, былога Папкова Луга. Пераважна елка, асіна, вольха, нярэдка на забалочаных участках. Штодзень займаецца высечкамі, расчысткай, адным словам, працуе з бензапілой. Толькі па суботах—ахоўныя справы, кантроль за насаджэннямі, супрацьпажарныя мерапрыемствы. Сёлета даводзілася выязджаць на лясны пажар ля Будаў у Шаркаўшчынскі раён. Але ўсё гэта не такі цяжар, калі справа па душы. Ды і паляваннем можна займацца. Ужо адкрыў рахунак трафеяў з пачаткам сезона здабычы вадаплаўных і балотных пярнатых. Ганарыцца, што ўдзельнічаў не толькі ў раённых спаборніцтвах стралкоў, заваяваў першае месца ў вобласці.

Юрый Анатольевіч будучую прафесію выбраў сам яшчэ ў школе. Пасля 9 класаў паступіў у Полацкі лясны каледж. Конкурс там заўсёды вялікі, аднак прайшоў. Не цярпелася хутчэй прыступіць да самастойнай працы, таму вучобу заканчваў завочна. У Міёрскае лясніцтва прыйшоў у 2013-ым, спачатку быў лесарубам-вальшчыкам, цяпер—ляснік абхода №5 у ваколіцах вёсак Чурылава, Стрэтава. Там растуць пераважна хваёвыя дрэвы. Клопаты тыя ж—вясной садзіць дрэвы, потым—догляд, высечкі, расчыстка, ахова. Вучыўся на майстра лесу, аднак яму больш па душы не людзьмі кіраваць, а з бензапілой працаваць. І валодае гэтым інструментам амаль што віртуозна.

У чэрвені каманда Дзісенскага лясгаса з чатырох дарослых работнікаў і аднаго юніёра (зразумела, ім быў Юрый) прымала ўдзел ва Ушачах у абласных спаборніцтвах лесарубаў. 17 каманд мераліся сіламі ў спілаванні дрэў, раскрыжоўцы, эстафеце. Галоўным з'яўлялася дакладная рэзка, а значыць, умелае валоданне бензапілой. Дзісенцы занялі дзявятае месца, а  юніёр аказаўся ў сваёй катэгорыі другім.

 

Невыпадкова яму прапанавалі абараняць гонар вобласці на "Белвестэкспа-2015". На гэтых спаборніцтвах Юрый Анатольевіч стаў першым. Зноў выручыла дакладная рэзка бензапілой па вертыкалі і гарызанталі.

 

"Можам усё",—

ак гаворыць ляснічы Міёрскага лясніцтва Сяргей Віктаравіч Бакевіч. Сам ён мясцовы, нарадзіўся ў Ісце. Пасля Полацкага дзяржаўнага лесатэхнічнага каледжа самастойную працоўную дзейнасць пачынаў на Міншчыне майстрам, прадаўжаў —ляснічым. Потым маладую сям'ю пацягнула на радзіму. Тут пачынаў з памочніка ляснічага, выконваючага абавязкі, і вось з сёлетняга студзеня—кіраўнік калектыву, які па асноўных паказчыках цяпер займае другое месца ў лясгасе. Па чым ацэньваецца яго дзейнасць?
—У першую чаргу па стабільным выкананні месячных і квартальных планаў, —адзначае Сяргей Віктаравіч.—Сёлета мы пасадзілі 35 гектараў новых лясоў, пераважна хваёвых, а гэта каля 160 тысяч дрэў. Каля кожнага пабывалі за лета тройчы пры правядзенні доглядных работ, а ўвогуле імі было ахоплена 240 га. Паспяхова асвойваем план высечак прамежкавага карыстання, якія павінны заняць 120 га і забяспечыць нарыхтоўку каля 4,2 тысячы кубаметраў драўніны. Упэўнены, і з гэтым справімся.
—Наша агульная тэрыторыя 18,5 тыс. гектараў,—працягвае ляснічы,—з іх 9600 га пакрыты лесам, спелым, паспяваючым і маладнякамі. Пераважна яны лісцёвыя—а гэта бяроза, асіна і вольха, толькі працэнтаў на 30—хваёвыя. Вось на іх праводзім высечкі рэканструкцыі, убіраем дрэвы, што не адпавядаюць характару пасадак. Ачышчаем ад захламленасці, пераважна ля дарог. Заданне па гэтым паказчыку 50 гектараў, але фактычна маем на рахунку ўдвая больш. Аднак у глыбіні масіваў пакідаем старыя і дуплістыя дрэвы, нават невялікія ўчасткі буралому, бо толькі так можна падтрымаць біялагічную разнастайнасць лясных насельнікаў.
Сёлетняе лета надалося сухім, а жнівень—і занадта гарачым. Таму вяліках намаганняў запатрабавала ахова лясоў ад пажараў. Дзяжурылі суткамі, прыемна, што загаранняў не дапусцілі. Насельніцтва з разуменнем адносілася да забароны наведвання лясоў і балот, толькі з асобнымі грамадзянамі даводзілася праводзіць растлумачальную работу. Цяпер асноўныя намаганні будуць накіраваны на мабілізацыю ўласных сродкаў, а гэта паўтара мільярда рублёў. Пакуль гадавое заданне складваецца.
Выкананне вытворчых планаў—гэта вынік працы кожнага з нашых 24 работнікаў. У ліку лепшых назаву леснікоў Аляксандра Аляксандравіча Тычко, Юрыя Анатольевіча Клубаня, Алега Панцялеевіча Кісляка, Пятра Славаміравіча Юхно, майстра лесу Андрэя Браніслававіча Смулько, ветэрана-трактарыста Паўла Вітольдавіча Матэленка. А з прафесійным святам віншую ўсіх.

так гаворыць ляснічы Міёрскага лясніцтва Сяргей Віктаравіч Бакевіч. Сам ён мясцовы, нарадзіўся ў Ісце. Пасля Полацкага дзяржаўнага лесатэхнічнага каледжа самастойную працоўную дзейнасць пачынаў на Міншчыне майстрам, прадаўжаў —ляснічым. Потым маладую сям'ю пацягнула на радзіму. Тут пачынаў з памочніка ляснічага, выконваючага абавязкі, і вось з сёлетняга студзеня—кіраўнік калектыву, які па асноўных паказчыках цяпер займае другое месца ў лясгасе. Па чым ацэньваецца яго дзейнасць?—У першую чаргу па стабільным выкананні месячных і квартальных планаў, —адзначае Сяргей Віктаравіч.—Сёлета мы пасадзілі 35 гектараў новых лясоў, пераважна хваёвых, а гэта каля 160 тысяч дрэў. Каля кожнага пабывалі за лета тройчы пры правядзенні доглядных работ, а ўвогуле імі было ахоплена 240 га. Паспяхова асвойваем план высечак прамежкавага карыстання, якія павінны заняць 120 га і забяспечыць нарыхтоўку каля 4,2 тысячы кубаметраў драўніны. Упэўнены, і з гэтым справімся.—Наша агульная тэрыторыя 18,5 тыс. гектараў,—працягвае ляснічы,—з іх 9600 га пакрыты лесам, спелым, паспяваючым і маладнякамі.

 

Лесники Миорского лесничества Пераважна яны лісцёвыя—а гэта бяроза, асіна і вольха, толькі працэнтаў на 30—хваёвыя. Вось на іх праводзім высечкі рэканструкцыі, убіраем дрэвы, што не адпавядаюць характару пасадак. Ачышчаем ад захламленасці, пераважна ля дарог. Заданне па гэтым паказчыку 50 гектараў, але фактычна маем на рахунку ўдвая больш. Аднак у глыбіні масіваў пакідаем старыя і дуплістыя дрэвы, нават невялікія ўчасткі буралому, бо толькі так можна падтрымаць біялагічную разнастайнасць лясных насельнікаў.Сёлетняе лета надалося сухім, а жнівень—і занадта гарачым. Таму вяліках намаганняў запатрабавала ахова лясоў ад пажараў. Дзяжурылі суткамі, прыемна, што загаранняў не дапусцілі. Насельніцтва з разуменнем адносілася да забароны наведвання лясоў і балот, толькі з асобнымі грамадзянамі даводзілася праводзіць растлумачальную работу. Цяпер асноўныя намаганні будуць накіраваны на мабілізацыю ўласных сродкаў, а гэта паўтара мільярда рублёў. Пакуль гадавое заданне складваецца.Выкананне вытворчых планаў—гэта вынік працы кожнага з нашых 24 работнікаў. У ліку лепшых назаву леснікоў Аляксандра Аляксандравіча Тычко, Юрыя Анатольевіча Клубаня, Алега Панцялеевіча Кісляка, Пятра Славаміравіча Юхно, майстра лесу Андрэя Браніслававіча Смулько, ветэрана-трактарыста Паўла Вітольдавіча Матэленка. А з прафесійным святам віншую ўсіх.

 

Ад ляснічага Сяргея Віктаравіча давялося пачуць кароткія, але вычарпальныя характарыстыкі маіх субяседнікаў: Аляксандр Аляксандравіч ведае справу, разумее яе сутнасць, валодае ўсімі нормамі распрацоўкі лясных высечак, адказны і дысцыплінаваны работнік. А ў маладога Юрыя Анатольевіча ўсё літаральна гарыць у руках. Выдатна валодае сваім асноўным інструментам—бензапілой. Што да гэтага дадаць? Цудоўна, калі людзі знайшлі сябе ў прафесіі.


Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота аўтара.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar