Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Прырода і экалогія » Укрощение зубастого "лесоруба"
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2022    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
11-11-2015, 09:47 Прырода і экалогія  ] • Укрощение зубастого "лесоруба"   |  
 
Назва: Утаймаванне зубастага "лесаруба"      

Укрощение зубастого "лесоруба" У баброў у ваколіцах Каменполля вельмі добры апетыт, дрэва за дрэвам яны знішчаюць стары парк былой панскай сядзібы Святаполк-Мірскіх. Драўніна ідзе на будаўніцтва хатак уздоўж берагоў аднаго з каналаў і на зімовыя запасы. Застаюцца толькі востраканечныя пянькі. Вядома, калі нічога не рабіць, толькі яны і будуць нагадваць пра прыгожую, авеяную легендамі алею. Вось таму карэспандэнт адправіўся паляваць на чацвераногага "лесаруба" з вядомай не толькі на Віцебшчыне захавальніцай балота Ельня і звераловам Касяй—Касініяй КАЗАЧОНАК.

 

Падкрэслю, што напярэдадні Касінія Іосіфаўна атрымала пуцёўку і дазвол на здабычу бабра ў ТАА "Абстэрна". У дакуменце ўказана месца палявання, нумар егерскага абходу, магчымасць выкарыстання стрэльбы з засады ці з падыходу, а таксама пастак. Дарэчы, за гэта давялося заплаціць 200 тысяч рублёў. 

 

 

Уцёк, а лапу пакінуў…
Ля вясковай хаты Касі тры сабакі. Аматарка палявання, якая, між іншым, працуе выхавальнікам дзіцячага садка №1 райцэнтра, заўсёды бярэ з сабой ягдтэр'ера Арча і дзвюх заходнесібірскіх лаек Ральфа і Геру. Не важна, гэта збор грыбоў (звычайна ноччу з ліхтарыкам) або загон дзіка.
Але на гэты раз наша мэта—бабры. Касінія Іосіфаўна ў вялікіх рыбацкіх ботах і з пляцаком за спінай. На плячы вісіць зачахлёнае ружжо ІЖ-58, па яе словах, смяртэльна небяспечнае нават для вялікага мядзведзя на адлегласці ў 40 метраў.
—Сёння ноччу бабёр уцёк: адгрыз сабе лапу, прыхопленую адной з маіх пастак,—уводзіць у курс спраў Касінія.—Каля дзясятка іх я ўстанавіла ўздоўж канала ўчора на змярканні. У астатніх—пуста.
Тактыка ўстанаўліваць механізмы-забойцы ў цемры, як правіла, бяспройгрышныя, бо асцярожныя звяркі прывыклі выходзіць са сваіх жытлаў толькі у вячэрніх прыцемках і ноччу. Тады грызуць сабе спакойна камлі дрэў, іх "бензапіла" чутна за добрую сотню метраў. На асініну таўшчынёй 10-12 сантыметраў патрабуецца з паўгадзіны, на дуб ці іншыя моцныя пароды—ноч ці болей. Трывалая драўніна нарыхтоўваецца звычайна на будаўніцтва хатак. Летам "рабочая змена" працягваецца да чатырох гадзін, а восенню, калі трэба ствараць запасы кары і галінак на зіму, часу патрабуецца значна больш. Складваецца ўсё гэта дабро на дне вадаёма. А яго нават для адной сям'і патрабуецца за дзясятак кубаметраў.
Гразь як цэмент
За вёскай спускаем сабак. Арч, Ральф і Гера прачосваюць наваколле і хутка, захапіўшыся, некуды знікаюць. Даведваюся, што чацвераногія памочнікі дапускаюцца да палявання толькі тады, калі паблізу не ўстаноўлены пасткі.
Паўкіламетра, і мы на беразе канала. Ноччу падмарозіла, і месцамі водную роўнядзь прыхапіла лядком. Значыць, меншая верагоднасць, што водны жыхар выплыве на паверхню.
—Ступайце асцярожна, глядзіце пад ногі,—папярэджвае мяне сяльчанка-паляўнічая.—У зямлі шмат выхадаў з бабровых нор. Можна паламаць сабе ногі, калі выпадкова праваліцца.
Дарэчы, звяркі жывуць у норах у тым выпадку, калі ў вадаёма высокія берагі і шчыльны грунт. Рыюць іх самі. Шматлікія ўваходы-выхады знахо-дзяцца пад вадой, а ўся жылая сістэма—гэта складаная пабудова з мноствам закуткаў і гняздовых камер. Сцены іх старанна ўшчыльнены, каб не асыпаліся.
У нашым выпадку чым далей ідзём, тым берагі становяцца ніжэйшымі, а зямля—рыхлай. Бачу першую хатку з галінак. Каб надаць збудаванню трываласць, чацвераногія будаўнікі замацавалі драўніну граззю з дна вадаёма, яна як высахла, стала нечым падобным да цэменту.
Падае трывожны голас Гера. Відаць, яна нешта знайшла і кліча нас. Касінія Казачонак расчахляе ружжо і імкліва скіроўваецца наперад, а мяне папярэджвае:
—Калі пабачыце бабра, не падыходзьце да яго блізка. У друку ўжо было, што ў час палявання паранены звер схапіў чалавека за нагу і перагрыз артэрыю. Бядотніка, які зыходзіў крывёй, уратаваць не паспелі. У падобную сітуацыю трапіў і сабака майго знаёмага. Водны грызун схапіў лайку за горла, калі яна залезла ў нару за здабычай. А разцы ў яго вострыя…
Імгненне 
на ўдых… 
і выстрал
Лайка энергічна прарывалася да нары, што вяла ў хатку. Кавалкі драўніны, сцэментаваныя зямлёй, паддаваліся з цяжкасцю. Калі адзін сабака прыкметна стамляўся, яго падмяняў іншы. Аднак трывалы дах паддаваўся марудна. Нарэшце, адна з лаек схавалася пад ламаччам. З адтуліны чуваўся заціхаючы брэх. Як там сустрэне зубаты гаспадар нашу Геру?
—Усё можа быць, Гера цяпер недзе на глыбіні метра, —патлумачыла Касінія, гледзячы на прыбярэжную ваду.— Важна, каб у адну нару не запаўзлі два сабакі, у выпадку небяспекі яны не змогуць развярнуцца ў вузкім праходзе. Яшчэ горш ў лісінай нары, там ёсць тупіковыя хады, дзе рыжыя хітрунні рыхтуюць абвалы, каб засыпаць няпрошанага госця.
А "нашым" бабрам, мяркуючы па сітуацыі, аказалася прасцей простага ўцячы па адным з падводных выхадаў. Таму трэба было пільна сачыць за воднай роўняддзю ля берага і далей. Выразныя прыкметы, што звяры паплылі—чародкі пузыроў на паверхні і каламуць, што ўзнімаецца  са дна.
—Бачыце, вада ля берага ўжо не такая празрыстая, якой была колькі хвілін таму, —заўважае Касінія Іосіфаўна. —Але звер больш за пяць хвілін без свежага паветра не вытрымае, вынырне, каб дыхнуць. Важна выкарыстаць гэты момант для стрэлу.
І сапраўды, неўзабаве за колькі метраў над вадой ціхенька, амаль без адзінай хвалі паявіўся нос, а за ім і ўся галава бабра. Ствол ружжа узяў патрэбны накірунак, грымнуў стрэл. Параненая жывёліна паспела пляснуць па вадзе сваім масіўным хвастом, як яна гэта звычайна робіць для адпужвання ворага, але на большае сіл у яе не хапіла. Да здабычы дружна кінуліся сабакі.
Ігар МАТЭЛЕНАК.
Фота аўтара.

Уцёк, а лапу пакінуў…

 

Ля вясковай хаты Касі тры сабакі. Аматарка палявання, якая, між іншым, працуе выхавальнікам дзіцячага садка №1 райцэнтра, заўсёды бярэ з сабой ягдтэр'ера Арча і дзвюх заходнесібірскіх лаек Ральфа і Геру. Не важна, гэта збор грыбоў (звычайна ноччу з ліхтарыкам) або загон дзіка.Але на гэты раз наша мэта—бабры. Касінія Іосіфаўна ў вялікіх рыбацкіх ботах і з пляцаком за спінай. На плячы вісіць зачахлёнае ружжо ІЖ-58, па яе словах, смяртэльна небяспечнае нават для вялікага мядзведзя на адлегласці ў 40 метраў.—Сёння ноччу бабёр уцёк: адгрыз сабе лапу, прыхопленую адной з маіх пастак,—уводзіць у курс спраў Касінія.—Каля дзясятка іх я ўстанавіла ўздоўж канала ўчора на змярканні. У астатніх—пуста.Тактыка ўстанаўліваць механізмы-забойцы ў цемры, як правіла, бяспройгрышныя, бо асцярожныя звяркі прывыклі выходзіць са сваіх жытлаў толькі у вячэрніх прыцемках і ноччу. Тады грызуць сабе спакойна камлі дрэў, іх "бензапіла" чутна за добрую сотню метраў. На асініну таўшчынёй 10-12 сантыметраў патрабуецца з паўгадзіны, на дуб ці іншыя моцныя пароды—ноч ці болей. Трывалая драўніна нарыхтоўваецца звычайна на будаўніцтва хатак. Летам "рабочая змена" працягваецца да чатырох гадзін, а восенню, калі трэба ствараць запасы кары і галінак на зіму, часу патрабуецца значна больш.

 

Складваецца ўсё гэта дабро на дне вадаёма. А яго нават для адной сям'і патрабуецца за дзясятак кубаметраў.

 

Гразь як цэмент

 

За вёскай спускаем сабак. Арч, Ральф і Гера прачосваюць наваколле і хутка, захапіўшыся, некуды знікаюць. Даведваюся, што чацвераногія памочнікі дапускаюцца да палявання толькі тады, калі паблізу не ўстаноўлены пасткі.Паўкіламетра, і мы на беразе канала. Ноччу падмарозіла, і месцамі водную роўнядзь прыхапіла лядком. Значыць, меншая верагоднасць, што водны жыхар выплыве на паверхню.—Ступайце асцярожна, глядзіце пад ногі,—папярэджвае мяне сяльчанка-паляўнічая.—У зямлі шмат выхадаў з бабровых нор. Можна паламаць сабе ногі, калі выпадкова праваліцца.

 

Дарэчы, звяркі жывуць у норах у тым выпадку, калі ў вадаёма высокія берагі і шчыльны грунт. Рыюць іх самі. Шматлікія ўваходы-выхады знаходзяцца пад вадой, а ўся жылая сістэма—гэта складаная пабудова з мноствам закуткаў і гняздовых камер. Сцены іх старанна ўшчыльнены, каб не асыпаліся.У нашым выпадку чым далей ідзём, тым берагі становяцца ніжэйшымі, а зямля—рыхлай. Бачу першую хатку з галінак. Каб надаць збудаванню трываласць, чацвераногія будаўнікі замацавалі драўніну граззю з дна вадаёма, яна як высахла, стала нечым падобным да цэменту.

 

Падае трывожны голас Гера. Відаць, яна нешта знайшла і кліча нас. Касінія Казачонак расчахляе ружжо і імкліва скіроўваецца наперад, а мяне папярэджвае:—Калі пабачыце бабра, не падыходзьце да яго блізка. У друку ўжо было, што ў час палявання паранены звер схапіў чалавека за нагу і перагрыз артэрыю. Бядотніка, які зыходзіў крывёй, уратаваць не паспелі. У падобную сітуацыю трапіў і сабака майго знаёмага. Водны грызун схапіў лайку за горла, калі яна залезла ў нару за здабычай. А разцы ў яго вострыя…

 

Укрощение зубастого "лесоруба" Імгненне на ўдых… і выстрал

 

Лайка энергічна прарывалася да нары, што вяла ў хатку. Кавалкі драўніны, сцэментаваныя зямлёй, паддаваліся з цяжкасцю. Калі адзін сабака прыкметна стамляўся, яго падмяняў іншы. Аднак трывалы дах паддаваўся марудна. Нарэшце, адна з лаек схавалася пад ламаччам. З адтуліны чуваўся заціхаючы брэх. Як там сустрэне зубаты гаспадар нашу Геру?—Усё можа быць, Гера цяпер недзе на глыбіні метра, —патлумачыла Касінія, гледзячы на прыбярэжную ваду.— Важна, каб у адну нару не запаўзлі два сабакі, у выпадку небяспекі яны не змогуць развярнуцца ў вузкім праходзе. Яшчэ горш ў лісінай нары, там ёсць тупіковыя хады, дзе рыжыя хітрунні рыхтуюць абвалы, каб засыпаць няпрошанага госця.А "нашым" бабрам, мяркуючы па сітуацыі, аказалася прасцей простага ўцячы па адным з падводных выхадаў. Таму трэба было пільна сачыць за воднай роўняддзю ля берага і далей. Выразныя прыкметы, што звяры паплылі—чародкі пузыроў на паверхні і каламуць, што ўзнімаецца  са дна.

 

—Бачыце, вада ля берага ўжо не такая празрыстая, якой была колькі хвілін таму, —заўважае Касінія Іосіфаўна. —Але звер больш за пяць хвілін без свежага паветра не вытрымае, вынырне, каб дыхнуць. Важна выкарыстаць гэты момант для стрэлу.І сапраўды, неўзабаве за колькі метраў над вадой ціхенька, амаль без адзінай хвалі паявіўся нос, а за ім і ўся галава бабра. Ствол ружжа узяў патрэбны накірунак, грымнуў стрэл. Параненая жывёліна паспела пляснуць па вадзе сваім масіўным хвастом, як яна гэта звычайна робіць для адпужвання ворага, але на большае сіл у яе не хапіла. Да здабычы дружна кінуліся сабакі.


Ігар МАТЭЛЕНАК.

Фота аўтара.

 



 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar