> Прырода і экалогія > "Жада" — заказник

"Жада" — заказник


5-09-2015, 10:46. : gazeta

"Жада" — заказник Пастановай Савета Міністраў ад 26 жніўня №717 аб'яўлена аб стварэнні на тэрыторыі Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў рэспубліканскага водна-балотнага заказніка "Жада" плошчай 7118 гектараў. Ён перадаецца пад кіраўніцтва адміністрацый гэтых раёнаў. Адпаведна Міёрскаму і Шаркаўшчынскаму райвыканкамам даручана ў шасцімесячны тэрмін зарэгістраваць ва ўстаноўленым парадку новую тэрытарыяльную адзінку, устанавіць па яе граніцах спецыяльныя інфармацыйныя знакі, прыняць іншыя неабходныя ў такіх выпадках меры.

 

Фінансаванне дзейнасці і аховы новага аб'екта, а таксама мерапрыемстваў, звязаных з яго стварэннем, будзе ажыццяўляцца за кошт мясцовых бюджэтаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
Рэспубліканскі заказнік ствараецца ў мэтах захавання ў натуральным стане каштоўных леса-балотных сістэм, дзікарастучых раслін і дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, што занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, а таксама месц іх росту і жыцця.


Іван РУНДА, начальнік раённай інспекцыі прыродных

рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.