В лучах Рождества »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Рэлігія » В лучах Рождества
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

3-02-2012, 15:02 Рэлігія  ] • В лучах Рождества   |  
 
Назва: нет заглавия на бел языке      

У промнях Божага нараджэння

В лучах Рождества Свята Божага нараджэння ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Міёрах сустракалі вернікі асабліва. У гэты ж дзень на ўрачыстай святой імшы, якую служыў ксёндз-біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін, дыяканскія пасведчанні склаў клерык Пінскай семінарыі Антон Лагунёнак, і 130 чалавек атрымалі сакрамэнт Канфірмацыі (Бежмавання). Абрад атрымання святла Духа Святога, як па-іншаму называецца Бежмаванне, удзяляўся пераважна моладзі ва ўзросце да 20 гадоў і каля 40 чалавекам старэйшага ўзросту, удзельнічалі ў ім не толькі міярчане, але і прыезджыя з навакольных раёнаў і бліжэйшых парафій.

 

Святар Уладзіслаў гаварыў пра важнасць утрымання веры ў сваім сэрцы ў нялёгкі час. І сёння ўзнікаюць розныя спакусы, а ў барацьбе з імі трэба мець цвёрдую веру.

Пасля службы і невялікага перапынку ў РДК моладзь і дзеці паказалі тэатралізаванае прадстаўленне да Божага нараджэння, падрыхтаванае па сцэнарыю арганісткі касцёла Анджэлы Кіпрушавай. Галоўныя дзеючыя асобы на сцэне — Кветкі палявыя, лясныя і што растуць ля дома, Грыбочкі, Ветрык, Анёлак, Авечачка, Воўк, Сабака і іншыя. Асноўная ідэя — чаканне нараджэння Езуса і пакланенне яму, панаванне дабрыні ва ўсім свеце.

 

Цэлая захапляльная гісторыя разгарэлася на сцэне. Пакуль стомленыя за доўгі шлях Кветкі спалі, з’явіўся Скрыпач, але і ён у хуткім часе задрамаў. У такі момант і, як у рэальным жыцці, не праміне ўзнікнуць нечысць. Чорцік, нашкодзіўшы тым, што зламаў скрыпку, уцякае…

 

В лучах Рождества Наступным кульмінацыйным момантам стала пагоня Сабакі за Зайчыкам, а Ваўка за Авечачкай. Вось тут драпежнікі схапіліся паміж сабой не на жарт, калі ўпусціўшы здабычу, Сабака стаў на бок бяскрыўднай хатняй жывёлкі. Памірыў іх толькі лёгкі і добры Ветрык.

 

У заключнай сцэне з маленькім Езусам на руках Марыя, ролю якой выконвала Юлія Гедравец, з’явілася з Юзафам у акружэнні Анёлкаў. Яна ж выканала і “Калыханку”. Усе героі разам падпявалі прыпеў. Музычнае афармленне, быццам невялікі аркестр, ужывую дадавала ўрачыстасці энергічнасць — грала моладзь на гітары, скрыпках і клавішных.

 

Цудоўныя казачныя касцюмы, якія спецыяльна для выступлення пашыла Марына Баговіч, стварылі эфект сапраўднага міні-тэатра. Цікавае і добрае выступленне дзяцей — карпатлівыя і клопатныя рэпетыцыі, якія праводзіла Наталля Гарноўская, а за танцавальныя моманты адказвала харэограф школы мастацтваў Аляксандра Катышава.

 

Ксёндз-пробашч шчыра падзякаваў юным артыстам за цікавае выступленне. Апладысменты, якія гледачы дарылі ім стоячы, былі таму найлепшым пацверджаннем.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar