Родная зямля прыняла былога ўдзельніка Вялікай Айчыннай РУДЗЁНКА Івана Васільевіча, які памёр у Віцебску 25 мая. Сямнаццацігадовым юнаком ён уліўся ў рады першага атрада 4-ай Беларускай брыгады, удзельнічаў у многіх баявых аперацыях, перажыў смерць родных людзей. Пасля вызвалення родных мясцін у складзе 227-га і 18-га стралковых палкоў у якасці разведчыка вызваляў Латвію, Прыбалтыку, быў двойчы сур'ёзна паранены.
Раённы савет ветэранаў з вялікім жалем паведамляе, што 10 мая закончыўся зямны шлях ветэрана Вялічай Айчыннай вайны з вёскі Мазурына Завуццеўскага сельсавета ФЕДАРЦА Мікалая Іванавіча. Ён нарадзіўся тут жа, на беразе Дзвіны, 1 сакавіка 1920 года. У дзеючую армію быў мабілізаваны пасля вызвалення родных масцін ад намецка-фашысціх захопнікаў, непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях прымаў у якасці радавога чырвонаармейца з 14.01 да 9.05.1945 года. Адзначаны медалямі "За баявыя заслугі" і "За прамогу над Германіяй…" Затым службу працягваў да 31 мая 1946-га. Пазней да яго ўзнагарод дабавіліся ордэн Айчыннай вайны другой ступені, юбілейныя медалі.
Здаецца, зусім нядаўна, 7 снежня, у Перабродскай школе прайшло ўшанаванне Аляксандра Сяргеевіча Сяліцкага з нагоды 90-годдзя. Амаль палавіна гэтага жыццёвага шляху звязана з кіраўніцтвам Перабродскім хорам, адным з першых самадзейных калектываў Беларусі, якому ў 1975-ым прысвоена ганаровае званне "народнага". Хор быў вядомы далёка за межамі нашай рэспублікі цудоўнымі галасамі, па-сапраўднаму міжнародным рэпертуарам і майстэрствам выканання беларускіх, рускіх, польскіх песень…
11 лютага — апошні дзень жыццёвай дарогі былога партызана СПАСІБЁНКА Іосіфа Уладзіміравіча. Ён нарадзіўся 12 ліпеня 1927 года ў вёсцы Арханава, працяглы час жыў у Гаравых, што ў Туркоўскім сельсавеце. У юнацкім узросце 22 сакавіка 1944 года пайшоў у партызаны і самаддана змагаўся з ворагам. Аднак у час карнай экспедыцыі 6 чэрвеня трапіў у палон і быў вывезены на катаржныя работы ў Германію.
11 лютага сярод родных людзей у Міёрах закончыўся жыццёвы шлях удзельніка Вялікай Айчыннай вайны з вёскі Дзянісы Новапагосцкага сельсавета ЛАГУНА Антона Аляксандравіча. Лёс адмерыў яму 92 з палавінай гады. Самым небяспечным і трывожным быў перыяд з кастрычніка 1944-га па пераможны май 1945-га, калі знаходзіўся на фронце ў дзеючай арміі. За баявыя заслугі двойчы адзначаны медалём "За адвагу", узнагароджаны за ўзяцце Кенігсберга. У пасляваенны час ушанаваны ордэнам Айчыннай вайны, юбілейнымі ўзнагародамі.
27 студзеня на самым пачатку 94-га года жыцця перастала біцца сэрца ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Ігнація Юстынавіча Курыловіча. А ён нарадзіўся 3 студзеня 1922 г. у Новым Пагосце, тут працаваў у сельскай гаспадарцы бацькоў. Важны перапынак пачаўся 22 ліпеня 1944-га ў сувязі з мабілізацыяй на фронт, дзе ваяваў з ворагам ў якасці радавога артылерыста да Перамогі, а потам яшчэ служыў у арміі амаль да канца 1945 года. З пачаткам калектывізацыі ў студзені 1950-га ўступіў у калгас "Чырвоны сцяг", які з узбуйненнем уліўся ў склад сельгасарцелі "Рассвет".
7 снежня пасля цяжкай працяглай хваробы перастала біцца сэрца ветэрана-інтэрнацыяналіста, капітана 2-га рангу ў адстаўцы Шука Вальдэмара Аляксеевіча. Нарадзіўся ён 30 чэрвеня 1947 года ў вёсцы Панізнікі Міёрскага раёна. Закончыў Паташнянскую сямігодку, затым Міёрскую сярэднюю школу №1. У 1965 годзе Міёрскі райваенкамат накіраваў яго для здачы ўступных экзаменаў у Ленінградскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя В. І. Леніна. Паступіў і закончыў навучальную ўстанову па спецыяльнасці ваеннага інжынера-механіка.
КВАЧОНАК Станіслаў Дзмітрыевіч 21 лістапада закончыўся жыццёвы шлях ветэрана працы, былога дырэктара Дзісенскага лясгаса Квачонка Станіслава Дзмітрыевіча.
С.Д. Квачонак нарадзіўся ў вёсцы Нача на Полаччыне 22 лютага 1934 года. Яшчэ ў школьныя гады выбраў для сябе работу ў лясной гаспадарцы, якой заставаўся верным усё жыццё. Закончыў Полацкі лясны тэннікум па спецыяльнасці "Лясная гаспадарка" з кваліфікацыяй лесавод.