Кожны з нас па жыцці можа аступіцца, так і дзеткі, што ў пятніцу паўдзельнічалі ў штогадовай спартакіядзе, калісьці зрабілі неабдуманы ўчынак, і таму пастаўлены на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх або на ўнутрышкольны кантроль. Нехта з іх там апынуўся выпадкова і сваімі паводзінамі "рэабілітуе" сябе. Некаторыя, можа быць, (што вельмі непажадана) не імкнуцца далучацца да разважнага, сумленнага і дастойнага жыцця, плённай вучобы. Ім хочацца "хадзіць на галаве". Ды гэта ўжо асобная тэма. Але тое, што актыўнасць і спорт дысцыплінуюць і арганізоўваюць у патрэбным напрамку—неаспрэчна. У тым пераканаліся на вышэй згаданым спаборніцтве паміж гарадскімі школамі.
Па старой добрай традыцыі ў фізкультура-спартыўным клубе "Атлант" прайшоў адкрыты Кубак раёна па валейболе сярод жаночых каманд. Да нас прыехалі госці з Варапаева, Наваполацка і суседзі з Себежа (Расія). З года ў год складаней сабраць удзельнікаў, уплывае шэраг фактараў: у адных цяжкае матэрыяльнае становішча, у іншых не збіраецца асноўны склад з-за хваробы ігракоў, але шчыра дзякуем тым камандам, якія па першым кліку з радасцю адгукаюцца.
Пад чуйным кіраўніцтвам галоўнага суддзі спаборніцтваў Валянціна Шумілава пасля жараб'ёўкі пачалося ўрачыстае адкрыццё. Гучалі гімны Расійскай Федэрацыі і Беларусі, добрым словам віталі ўдзельнікаў намеснік началь-ніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ларыса Малецкая. Традыцыйным стала і ўручэнне караваяў капітанам.
Па старой добрай традыцыі ў фізкультура-спартыўным клубе "Атлант" прайшоў адкрыты Кубак раёна па валейболе сярод жаночых каманд. Да нас прыехалі госці з Варапаева, Наваполацка і суседзі з Себежа (Расія). З года ў год складаней сабраць удзельнікаў, уплывае шэраг фактараў: у адных цяжкае матэрыяльнае становішча, у іншых не збіраецца асноўны склад з-за хваробы ігракоў, але шчыра дзякуем тым камандам, якія па першым кліку з радасцю адгукаюцца.
лярны від спорту ў ЗША, а яго Нацыянальная ліга—самая вядомая ў Паўночнай Амерыцы. Раней у раённай газеце пісалі, што наш зямляк Віктар Клец займаецца такім футболам, часта ездзіць на трэніроўкі ў абласны цэнтр і змагаецца ў складзе віцебскай каманды "Рысі". Нядаўна Віктар прыняў удзел і ў першым матчы Кубка Вітаўта Вялікага, створанага ў памяць першага старшыні Федэрацыі амерыканскага футбола Беларусі Ігара Жукоўскага.
Амерыканскі футбол на дадзены момант самы папулярны від спорту ў ЗША, а яго Нацыянальная ліга—самая вядомая ў Паўночнай Амерыцы. Раней у раённай газеце пісалі, што наш зямляк Віктар Клец займаецца такім футболам, часта ездзіць на трэніроўкі ў абласны цэнтр і змагаецца ў складзе віцебскай каманды "Рысі". Нядаўна Віктар прыняў удзел і ў першым матчы Кубка Вітаўта Вялікага, створанага ў памяць першага старшыні Федэрацыі амерыканскага футбола Беларусі Ігара Жукоўскага.
У нашым раёне прайшла трохдзённая абласная спартакіяда па валейболе сярод дзяўчат 2001-2002 гадоў нараджэння. У ёй прынялі ўдзел спартсменкі з Віцебска, Шуміліна, Наваполацка, Оршы, Верхнядзвінска, Пастаў. Паказалі высокі вынік і міярчане — занялі другую пазіцыю. У фінальнай гульні саступілі Наваполацку. Верагодная прычына — высокі рост гасцей. Ды важны аспект: нашы ў папярэднім валейбольным міжраённым турніры, прымеркаваным да экалагічнага свята "Жураўлі і журавіны", узялі верх над навапалачанамі. Трэцімі на спартакіядзе паказалі сябе "рачныя" верхнядзвінцы.
Вельмі доўга чакалі чвэрцьфінальнага паядынку футбалісты Міёр. Апошняя іх гульня ў турніры датавана 26-м верасня, калі саступілі дарогу да 1-га месца ў групе Глыбокаму, а сабе падарылі месца ў 1/4 фінала. Праблема іншага плана стаяла перад сапернікам. Аддаўшы шмат сіл у папярэдняй гульні ў Горках, пакінуўшы частку "байцоў" пад карткамі і з траўмамі, "камунальнікі" ператасавалі склад, але з пераможнага шляху не збочылі. Абвясціў галявую "забастоўку" лідар саперніцкіх нападаў, але яго паспяховы пачын падхапілі іншыя паплечнікі. Матч міярчан з сенненскімі камунальнікамі прынёс перамогу канкурэнтам, якія спаборніцтва і прымалі.
Вось і скончыліся групавыя баталіі ў заходняй зоне чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе. Хтосьці паспеў заскочыць у шчаслівую чацвёрку для працягу барацьбы за медалі і званне чэмпіёна вобласці, а нехта будзе адсочваць працяг барацьбы ў інтэрнэце і рыхтаваць газон да наступнага сезона. Пра ўсё гэта падрабязней...
Адфінішаваў раённы этап шкаліяды і легкаатлетычнага чатырохбор'я. Вучні малодшых класаў ужо паспелі паўдзельнічаць у занальным этапе, які прайшоў на мінулым тыдні ў Глыбокім. Дасягнуты цудоўныя вынікі: Дзмітрый Казлоўскі з СШ №3 узнагароджаны дыпломам першай ступені, Мікалай Бараноўскі з Новапагосцкай школы—"трэцім" дыпломам. Паралельна тэрытарыяльныя туры праходзяць у Наваполацку, Віцебску і Оршы. Спадзяёмся, што і нашы землякі ўвойдуць у зборную вобласці для дэманстрацыі дасягненняў на рэспубліканскім узроўні. І больш за тое, трапяць у каманду да алімпійца Вадзіма Дзевятоўскага—ініцыятара гэтых спаборніцтваў, наладжаных спецыяльна для адбору лепшых спартыўных дзетак.
Дзве змешаныя каманды старшакласнікаў і настаўнікаў "Мядзведзі" і "Пазітыў" удзельнічалі ў спартландыі, якая прысвячалася Дню настаўніка ў Язненскай СШ. Галоўным суддзёй хуткасці і спрыту спартсменаў з'яўляўся настаўнік фізічнай культуры Віталь Янкоўскі.