Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Спорт і турызм » Спорт объединяет поколения
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
29-05-2012, 11:14 Спорт і турызм  ] • Спорт объединяет поколения   |  
 
Назва: Спорт аб’ядноўвае пакаленні      

Спорт объединяет поколения 19 мая з нагоды Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту на гарадскім стадыёне адбыліся святочныя мерапрыемствы. Іх удзельнікаў вітаў старшыня райвыканкама Ігар Валер’евіч Кузняцоў. Пажадаў дабрабыту і поспехаў, а перамагчы — мацнейшым. Ён уручыў Ганаровую грамату райвыканкама настаўніцы фізкультуры Дзісенскай СШ Святлане Іосіпаўне Гіржда. Начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Аляксандр Іванавіч Жук нагадаў, што ў горадзе і раёне створаны добрыя ўмовы для заняткаў спортам. Камандам, якія занялі першае-трэцяе месцы сярод арганізацый і прадпрыемстваў раёна ў круглагадавой спартакіядзе, уручаны кубкі і граматы: 1. аддзел адукацыі, 2. РАНС, 3. УП ЖКГ; сярод сельскагаспадарчых — 1. “Любінова”, 2. “Пад’ельцы”, 3. “Узмёнскі край”.

 

Граматай аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама аздначаны старшыня ФСК “Атлант” Анатоль Васільевіч Шкетаў, інструктар па кіокушынкай каратэ до ФСК “Атлант” Андрэй  Веніямінавіч Кузняцоў, трэнер па валейболе ДЮСШ Вячаслаў Казіміравіч Булаўскі і настаўнік фізічнай культуры Мілашоўскай БШ Яўген Пятровіч Вішнеўскі. Старшыня райкама прафсаюзаў АПК Франц Антонавіч Вішнеўскі павіншаваў удзельніц чацвёртага абласнога тура па валейболе (трэнер — Уладзімір Віктаравіч Вішнякоў) з перамогай у турніры сярод каманд аграпрамысловых комплексаў, што праходзіў у Ноўцы, уручыў ад райкама прафсаюзаў грашовыя прэміі.

 

На пляцоўках ля спартшколы разгарнуліся спаборніцтвы. Для трох каманд дзяцей са школ райцэнтра Валянціна Якаўлеўна Шарковіч праводзіла спартландыю. Розныя конкурсы на хуткасць і спрыт вельмі захапілі хлопчыкаў і дзяўчынак. Змагаліся за першынства шчыра і аддана. У выніку месцы размеркаваліся адпаведна нумарам школ: 1. СШ №1, 2. СШ №2, 3. СШ №3.

У лёгкаатлетычнай эстафеце прымалі ўдзел змешаныя каманды: 1. “Узмёнскі край”, 2. РАНС, 3. “Павяцце”.

 

Мускульную сілу праверылі мужчыны на перацягванні каната. Мацнейшай аказалася каманда РАНС, крыху ўступілі ўзмёнцы, трэцімі сталі работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

 

Сапернічалі дзяўчаты ДЮСШ і яе выпускніцы ў пляжным валейболе. Асаблівую складанасць выклікае ў гэтым відзе пакрыццё пляцоўкі — пясок, а ў складзе каманды толькі два чалавекі. Пасля працяглай барацьбы першае месца занялі Рыта Граковіч і Юлія Пахірка, другое за Вольгай Жук і Ганнай Пірог, а трэцяе — у Ірыны Грыгор’евай і Таццяны Арсоба.

 

Гарачая барацьба разгарнулася на дзвюх валейбольных пляцоўках, дзе сустракаліся каманды мужчын арганізацый і прадпрыемстваў. Аказалася, лепш за іншых падрыхтаваліся да спаборніцтваў язненцы, яны і святкавалі перамогу, другое месца дасталася камандзе ЖКГ, а бронзавымі прызёрамі выйшлі валейбалісты РАНС.

 

Каманды, якія занялі першае-трэцяе месцы, узнагароджаны кубкамі і дыпломамі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar