Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Не новость, привычное дело »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Спорт і турызм » Не новость, привычное дело
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

22-10-2013, 08:56 Спорт і турызм  ] • Не новость, привычное дело   |  
 
Назва: Не навіна, прывычная справа      

Менавіта так можна цяпер ацаніць сітуацыю з развіццём аграэкатурызму на Міёршчыне. У нас зарэгістраваны і дзейнічаюць 32 сядзібы, гэта трэцяя колькасць у вобласці, а ўсяго на Віцебшчыне іх 427. Толькі сёлета з'явілася 5 новых прытулкаў для аматараў сельскага адпачынку 2 у Перабродскім сельсавеце, па адным у Новапагосцкім, Язненскім і Міёрскім.

 

Калі ў 2009 годзе яны прынялі 231 прыезджага, у тым ліку 31 з-за мяжы, то летась ужо 621 і 109. Найбольшая іх колькасць прыпынялася ў "Хутарку" Ніны Мацвееўны Драба, "Мазурным беразе" Эдмунда Казіміравіча Цярэшкі, "Орцаўскай прыстані" Іосіфа Мечыслававіча Шабуцкага, "Удачы" Раісы Паўлаўны Шарыпа і "Стаміўся — адпачні" Вольгі Васільеўны Батура.

 

Да нас прыязджаюць госці з Расіі, Латвіі, Украіны, Вялікабрытаніі. Яны цікавяцца нацыянальнай кухняй, лазняй, рыбнай лоўляй, воднымі і веласіпеднымі прагулкамі, прыродай.

Сёлета ў красавіку стартаваў міжнародны праект "Паляпшэнне кулінарнага сэрвісу ў Латгальскім і Віцебскім рэгіёнах, грунтуючыся на канцэпцыі кулінарнай спадчыны". У яго ўключыліся аграэкасядзібы "Белыя росы", "Дастатак", "Мазурны бераг", "У Пятровіча", "Сядзіба Бабы Мароз".

 

"Белаграпрамбанк" падтрымаў 6 суб'ектаў сельскага турызму крэдытамі на 113 мільёнаў рублёў, пра ўсе інфармацыйная база змешчана на спецыяльным сайце. Звесткі пра нашы сядзібы можна знайсці ў буклетах і каталогах. Іх папулярызацыі садзейнічае штогадовы абласны конкурс. Варта нагадаць, што ў 2011 годзе ў ім удзельнічалі 32 сядзібы Віцебшчыны, сярод іх адзначаны ўзнагародамі 15, у тым ліку 4 з Міёрскага раёна. Пераможцам у намінацыі  "Стыль і гармонія" стала сядзіба "Мазурны бераг" Э. К. Цярэшкі, лаўрэатамі—"Мацейкава сяліба" Г. У. Паўлоўскай, "Орцаўская прыстань" І. М. Шабуцкага, "Белыя росы" Н. М. Жойдзік.

Летась сярод лепшых адзначаны нашы "Дастатак" і "Ля жураўля".

 

Сядзібы нашага раёна і самі імкнуцца сябе прапагандаваць. З гэтай мэтай 10 з іх сёлета прынялі ўдзел у "Дні адкрытых дзвярэй", які прайшоў 26 мая. Для арганізатараў сельскага турызму праведзены семінар, аддзел адукацыі, спорту і турызму абагуліў вопыт работы "Мацейкавай сялібы" па захаванні беларускіх традыцый. А на ёй у Пераброддзі штогод праходзіць летнік рамёстваў "Жывое цяпло" па вырабе рэчаў і мастацкіх твораў з лямцу.

 

Цяпер ствараецца Браслаўска-Міёрскі кластэр, ідзе распрацоўка яго лагатыпу, зялёнага маршрута, рыхтуецца інфармацыйны і рэкламны матэрыял.

Ужо сёлета нашы сядзібы былі прадстаўлены на рэспубліканскім злёце, які прайшоў у маі ў Ліёзненскім раёне, у фестывалі "Заборскі фэст" у чэрвені на Расоншчыне, на семінары-практыкуме "Акадэмія льну" на Браслаўшчыне.

 

Асноўная праблема, з якой сутыкаюцца гаспадары сядзіб, — гэта сезоннасць, бо зімой турыстаў істотна менее. Прыемным выключэннем з'яўляюцца хіба што Каляды і Новы год. Не хапае і элементарнага: на нашых дарогах проста няма ўказальнікаў, як даехаць да нейкай канкрэтнай аграсядзібы.

Сельскі турызм перастаў быць нейкім дзівам, навіной, разам з тым ён паказаў, што трэба і далей развіваць турыстычную інфраструктуру, аб'екты паказу і адпачынку, экскурсійнае абслугоўванне, дадатковыя паслугі для прыезджых.

 

Аляксандр ЖУК,

намеснік начальніка аддзела адукацыі,

 спорту і турызму.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar