Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Спорт і турызм » На призы ФСК "Атлант"
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
10-02-2015, 10:16 Спорт і турызм  ] • На призы ФСК "Атлант"   |  
 
Назва: На прызы ФСК "Атлант"      

У канцы студзеня спарткомплекс "Атлант" прымаў ігракоў абласнога адкрытага турніру па міні-футболе на прызы ФСК "Атлант". Удзельнічалі ў мерапрыемстве футбалісты з Віцебска, Верхнядзвінска, Лёзна, Наваполацка і дзве каманды Міёр.

 

На адкрыццё завіталі старшыня Міёрскага райвыканкама І.В. Кузняцоў, начальнік упраўлення фізічнай культуры Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь П.П. Няпрахін, першы намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама П.І. Немянёнак. Яны пажадалі ўдзельнікам турніру ўдалых матчаў і прыгожых перамог, адзначыўшы важны ўклад ігракоў у развіццё спартыўнага руху і здаровага ладу жыцця.
Гульні праходзілі ў два этапы на працягу двух дзён. Балельшчыкі, якія падтрымлівалі футбалістаў, сталі сведкамі напружаных матчаў і прыгожых галоў, правялі не адну гадзіну ў чаканні вынікаў таго ці іншага футбольнага паядынку.


Ніякіх шанцаў на перамогу не пакінула сапернікам каманда "Аблвыканкам" з Віцебска і, абыграўшы ўсіх са значным адрывам у галах, заняла першае месца. На другой пазіцыі апынуліся навапалачане, трэцяй стала каманда з Лёзна. Верхнядзвінск заняў чацвёртае месца, а міярчане падзялілі пятае і шостае.
Лідарам турніру ўручаны кубак і медалі, кожны з ігракоў атрымаў каштоўныя прызы.


Асобныя ўзнагароды вылучаны па намінацыях: лепшы ігрок турніру — Канстанцін Кандрацьеў (Віцебск), варатар — Аляксандр Пеклянок (Верхнядзвінск), бамбардзір (14 галоў) — Дзмітрый Лень (Віцебск), нападаючы — Максім Канстанцінаў (Віцебск), абаронца — Сяргей Фінашын (Наваполацк). Прыз за самы прыгожы гол уручаны Андрэю Пруднікаву (Лёзна), ветэранам турніра названы Віктар Яўгенавіч Шарковіч (Віцебск), прыз глядацкіх сімпатый атрымаў Аляксандр Пяткевіч (Міёры).  

 

Арына Баркоўская.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar