> Спорт і турызм > Успешный матч

Успешный матч


2-07-2015, 14:17. : gazeta

Напрыканцы чэрвеня ў Міёрах прайшоў пяты тур чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе. На сваім стадыёне наша каманда прымала гасцей з Пастаў. 

 

У гэты дзень удача была на баку міярчан. На 43 хвіліне ўдалы пас Юрыя Мараза Арцёму Драздовічу прынёс першы гол у скарбонку нашых футбалістаў. Мяч забіты Канстанцінам Пятровым на 78 хіліне з падачы Арцёма Драздовіча стаў фінальнай кропкай матча. У выніку—2:0 і трэцяе месца ў турнірнай табліцы.
Гонар раёна на футбольным полі абаранялі Уладзіслаў Касцюкевіч, Канстанцін Пятроў, Максім Платонаў, Валерый Мароз, Сяргей Сіняўскі (на замене — Андрэй Сухараў), Віталь Слуцкі (Юрый Васюковіч), Аляксандр Пяткевіч, Юрый Мароз (Сяргей Закрэўскі), Сяргей Мышко (Максім Антанёнак), Віталь Васільеў (Аляксандр Пятроў), Арцём Драздовіч (Андрэй Канаховіч). Запасны — Сяргей Блудзень.
Арына БАРКОЎСКАЯ.