газета Миорские новости > Спорт і турызм > Спринтеры и хоккеисты побывавшие "пауками"

Спринтеры и хоккеисты побывавшие "пауками"


16-11-2015, 10:44. Разместил: gazeta

Спринтеры и хоккеисты побывавшие "пауками" Кожны з нас па жыцці можа аступіцца, так і дзеткі, што ў пятніцу паўдзельнічалі ў штогадовай спартакіядзе, калісьці зрабілі неабдуманы ўчынак, і таму пастаўлены на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх або на ўнутрышкольны кантроль. Нехта з іх там апынуўся выпадкова і сваімі паводзінамі "рэабілітуе" сябе. Некаторыя, можа быць, (што вельмі непажадана) не імкнуцца далучацца да разважнага, сумленнага і дастойнага жыцця, плённай вучобы. Ім хочацца "хадзіць на галаве". Ды гэта ўжо асобная тэма. Але тое, што актыўнасць і спорт дысцыплінуюць і арганізоўваюць у патрэбным напрамку—неаспрэчна. У тым пераканаліся на вышэй згаданым спаборніцтве паміж гарадскімі школамі.  

 

 

—Спорт—стымул для жыцця, выхоўвае сілу духу,—гаварыла дзецям намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ларыса Малецкая. 
Прывітала прысутных лідар райкама БРСМ Вікторыя Пяткевіч, яна і "журыла", а поплеч—метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Іна Сіповіч, участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Андрэй Ільніцкі, намеснік старшыні ФСК "Атлант" Анатоль Шкетаў. Таксама старшыня ФСК "Атлант" Максім Платонаў, які, акрамя су-дзейства, даходліва тлумачыў умовы эстафет, кіраваў працэсам. 
У 15-ці этапах змагаліся юнакі і дзяўчаты, дзе праявілі спрынтарскія, хакейныя, разумовыя здольнасці… І нават павуковыя праз адпаведную хаду, водаваротныя ў скачках праз кольцы, перакатныя, штурхаючы два мячы, хуткаходныя, прыстаўляючы пятку да наска. І іншыя… У кожнай каманды адчуваўся братэрскі дух, падтрымка, хоць узнікалі і папрокі за пэўныя памылкі. Ды гэта прымальна, бо бярэ сваё запал. Трывала справіліся і ў інтэлектуальным конкурсе. Дзеці ведаюць, колькі ўдзельнікаў налічвае футбольная каманда, ці гуляюць у хакей на роліках, як называецца пляцоўка для бокса і, канечне ж, дэвіз Алімпіяды, якім яны па сутнасці і кіраваліся—хутчэй, вышэй, мацней.  Галоўнае, каб гэтыя словы сталі для ўдзельнікаў пуцяводным маяком толькі ў станоўчых справах і высакародных пачынаннях. Перамагла СШ №3, за ёй—аднайменная сваёй назве другая школа, гарадская базавая стала трэцяй. Каманды атрымалі дыпломы і ласункі. Малайцы!
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К.БЛАЖЭВІЧА. 

—Спорт—стымул для жыцця, выхоўвае сілу духу,—гаварыла дзецям намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ларыса Малецкая. Прывітала прысутных лідар райкама БРСМ Вікторыя Пяткевіч, яна і "журыла", а поплеч—метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Іна Сіповіч, участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Андрэй Ільніцкі, намеснік старшыні ФСК "Атлант" Анатоль Шкетаў. Таксама старшыня ФСК "Атлант" Максім Платонаў, які, акрамя су-дзейства, даходліва тлумачыў умовы эстафет, кіраваў працэсам. У 15-ці этапах змагаліся юнакі і дзяўчаты, дзе праявілі спрынтарскія, хакейныя, разумовыя здольнасці…

 

Спринтеры и хоккеисты побывавшие "пауками" І нават павуковыя праз адпаведную хаду, водаваротныя ў скачках праз кольцы, перакатныя, штурхаючы два мячы, хуткаходныя, прыстаўляючы пятку да наска. І іншыя… У кожнай каманды адчуваўся братэрскі дух, падтрымка, хоць узнікалі і папрокі за пэўныя памылкі. Ды гэта прымальна, бо бярэ сваё запал. Трывала справіліся і ў інтэлектуальным конкурсе. Дзеці ведаюць, колькі ўдзельнікаў налічвае футбольная каманда, ці гуляюць у хакей на роліках, як называецца пляцоўка для бокса і, канечне ж, дэвіз Алімпіяды, якім яны па сутнасці і кіраваліся—хутчэй, вышэй, мацней.  Галоўнае, каб гэтыя словы сталі для ўдзельнікаў пуцяводным маяком толькі ў станоўчых справах і высакародных пачынаннях. Перамагла СШ №3, за ёй—аднайменная сваёй назве другая школа, гарадская базавая стала трэцяй. Каманды атрымалі дыпломы і ласункі. Малайцы!

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота К.БЛАЖЭВІЧА. 

 


Вернуться назад