Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Заслуженная учительница »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Адукацыя і выхаванне » Заслуженная учительница
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

4-12-2014, 14:12 Адукацыя і выхаванне  ] • Заслуженная учительница   |  
 
Назва: Заслужаная настаўніца      

Заслуженная учительница Ёсць у нашым раёне маляўнічая вёсачка Папкі. Каб туды дабрацца, членам турысцка-краязнаўчага гуртка Павяцкай школы давялося прайсці не адзін кіламетр палявой дарогі. Слухаючы цікавыя аповеды настаўніка гісторыі Антона Баляслававіча Астукевіча пра мясцовыя краявіды, флору і фаўну, шлях адолелі хутка. Менавіта Антон Баляслававіч прапанаваў нам пазнаёміцца з цудоўным чалавекам — былой настаўніцай нашай школы Любоўю Васільеўнай Сасноўскай.

Жанчыне ідзе дзявяты дзясятак, і амаль усё сваё жыццё пражыла яна ў Папках. Раней тут гучала шмат дзіцячых галасоў, але з часам насельнікаў менела. Цяпер вёска налічвае 15 двароў і 18 жыхароў.


На ўваходзе ў населены пункт бачым драўляную хату. На вокнах фіранкі, двор чыста прыбраны. Любоў Васільеўна, нягледзячы на свой паважаны ўзрост, складвае дровы. Мы з ахвотай пачынаем ёй дапамагаць.
Пасля працы садзімся на лаўку, і былая настаўніца з ледзь прыкметным смуткам у вачах успамінае пару сваёй маладосці.
Скончыўшы базавую школу, дзяўчына паехала вучыцца ў Полацкі педагагічны тэхнікум. Непрыкметна праляцелі студэнцкія гады, і па размеркаванні Любоў Васільеўна прыехала ў Папкоўскую пачатковую школу. Навучальная ўстанова знаходзілася ў звычайнай сялянскай хаце з вялікім сталом пасярод пакоя і доўгімі лаўкамі.


Усе свае веды, энергію і старанне настаўніца ўкладвала ў душы сваіх выхаванцаў, абуджала іх мысленне і дапытлівасць, кожны ўрок вызначаўся чымсьці новым і захапляльным. Вучні стараліся. Педагагічнае майстэрства Любові Васільеўны адзначалі і бацькі, і калегі з іншых школ. Да яе пацягнуліся за вопытам і парадамі, пра педагога загаварылі ў раёне.


Калі зачынілі Папкоўскую пачатковую школу, настаўніца перайшла працаваць у Павяцкую сярэднюю. Заслужаны адпачынак пачаўся ў 1983 годзе. За шчырую і самаадданую працу на ніве народнай асветы Любоў Васільеўна Сасноўская ўзнагароджана шматлікімі граматамі, значком "Выдатнік народнай асветы", яшчэ ў 60-я гады ўдастоена звання "Заслужаная настаўніца школ БССР".


Любоў Васільеўна — прыветлівы, гасцінны і добры чалавек. У свае 86 год застаецца рухавай, актыўнай гаспадыняй. Пакуль дазваляла здароўе, трымала гаспадарку. Цяпер застаўся толькі кот, які ведае ўсе звычкі жанчыны. Часта наведваюць маці і бабулю дочкі і ўнукі, заглядваюць былыя выхаванцы і калегі. Усё гэта запаўняе дні светлым сэнсам.
Хочацца пажадаць паважанай настаўніцы доўгіх шчаслівых гадоў жыцця і яркіх сонечных промняў над яе гасціннай хатай.

 

Аксана КАСКЕВІЧ, Дар'я АРСОБА,

члены гуртка "Юны журналіст".


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar