Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Не бояться психолога, а доверять »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Здароўе » Не бояться психолога, а доверять
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

28-09-2012, 15:51 Здароўе  ] • Не бояться психолога, а доверять   |  
 
Назва: Не баяцца псіхолага, а давяраць      

Не бояться психолога, а доверять
"Да псіхолага часцей за ўсё звяртаюцца людзі, калі трэба прайсці медагляд, або тыя, хто стаіць на ўліку ў нарколага.
Ці правільна гэта? За мяжой, напрыклад, даволі часта карыстаюцца кансультацыяй псіхолага. Гэта нармальна. У нас вельмі часта няправільна трактуецца такі зварот: іншыя будуць думаць, што не ў парадку з нервамі, хаця наведванне псіхолага раўназначна агляду стаматолага, кардыёлага, тэрапеўта і іншых урачоў. Іншы раз своечасовы зварот да спецыяліста можа прадухіліць ад здзяйснення нейкіх неабдуманых учынкаў, нават суіцыду",—такія думкі аргументавала падчас нашай размовы псіхолаг цэнтральнай раённай паліклінікі Наталля Станіславаўна Сіняўская.

 

З кім часцей за ўсё прыходзіцца сустракацца?

— Увогуле працую з людзьмі розных узростаў, для іх прадугледжаны трэнінгі і тэсты з улікам асаблівасцяў звароту. Напрыклад, школьнікам выпускных класаў дапаможам у няпростым выбары будучай прафесіі. Асаблівую ўвагу надаём рабоце з КСН (падлеткам, якія трапілі і знаходзяцца на ўліку ў нарколага), праводзім з імі індывідуальныя і групавыя сустрэчы, карэкцыйныя заняткі.

Зацяжныя стрэсы, канфлікты ўнутраныя і знешнія, як правіла, могуць стаць прычынай захворванняў розных органаў. Пераломны момант перажывае чалавек, у якога здарылася няшчасце ў выпадку пажару, аварыі ці іншай трагедыі. Сустракаемся і праводзім з імі гутаркі. Добрае слова, давер, разуменне выводзяць чалавека са "стопару".

 

Асобным пунктам трэба выдзеліць такія моманты жыцця як развод, змену працы ці месца жыхарства (асабліва для дзяцей), выхад на пенсію. У апошнім напрамку дастаткова добра арганізавана работа ў клубе "Бажэна". Там кожны адчувае сябе патрэбным і не мае часу на сумныя думкі .

Праходзілі ў гэтым годзе спецыяльнае тэсціраванне на прафесійную прыгоднасць пажарныя і афіцэры РАНС. Вынік: усе смелыя і гатовыя дакладна выконваць свае абавязкі і патрабаванні.

 

У суседнім Полацку, іншых буйных гарадах працуе кансультацыя для цяжарных жанчын. Праводзяцца гутаркі з тымі, хто хоча зрабіць аборт, забіць ненароджанае дзіця. Што ў нас робіцца дзеля захавання жыцця?

— Безумоўна, у нас таксама аказваецца псіхалагічная кансультацыя і дапамога цяжарным жанчынам розных узростаў. Так, у Полацку з пачатку гэтага года дзейнічае спецыяльны духоўны цэнтр праваслаўнай царквы. Выдзелены спецыяльны кабінет для святара, і калі жанчына звяртаецца да гінеколага, каб зрабіць аборт, то ёй прапаноўваюць паразмаўляць з бацюшкам. Такім чынам за кароткі перыяд уратавалі 82 дзіцятак. Гэты накірунак узяты і ў нашай паліклініцы, толькі спачатку ад гінеколага прыходзяць да мяне, затым сустракаюцца з айцом Віктарам Вабішчэвічам. Гэта дазваляе ратаваць жыцці ненароджаных дзяцей. Статыстыка ў нашым раёне толькі афіцыйных абортаў за чатыры месяцы—10 выпадкаў, калі ўлічыць неафіцыйныя, то можна памножыць іх колькасць у 4-5 разоў. Спадзяёмся, што гэтыя лічбы зменшацца.

 

Гутаркі на тэму захавання плоду праводжу не толькі з маці, але і з татамі, прыходзяць часам і ўдваіх. Пра дзень сустрэчы дамаўляемся загадзя на зручны для іх час.

Псіхалагічную дапамогу і кансультацыю аказваем жанчынам, якія ўпершыню збіраюцца нарадзіць у сталым узросце (старанараджаючыя). Страхі ў цяжарных могуць узнікаць розныя: нарадзіць дзіця з фізічнымі і псіхічнымі адхіленнямі, боязь выкідыша, пагаршэнне матэрыяльнага стану сям'і (можа ўскладняцца канфліктнай сітуацыяй, калі жанчына адчувае сябе ахвярай).Супакойваем і працуем з імі.

 

Даследчыкі даказалі, што дзеці, калі знаходзяцца яшчэ ва ўлонні маці, рэагуюць і чуюць галасы гэтага свету. Ненароджаныя лепш рэагуюць на голас таты, чым маці, таму што нізкачастотныя гукі пранікаюць праз амніатычную вадкасць хутчэй. Немаўляці, чый тата размаўляў з ім да нараджэння, паварочвае галаву з першых дзён на знаёмы голас.

 

Што прадугледжваюць заняткі па дародавай практыцы?

— Іх мэта — фарміраванне пазітыўных адносін  да цяжарнасці і родаў. Аспекты дародавай падрыхтоўкі: адаптацыя да цяжарнасці жонкі і мужа, фарміраванне пачуцця мацярынства, паніжэнне трывогі, навучанне расслабленню і дыханню пры родах, аказанню дапамогі ў час цяжарнасці на родах партнёра, догляду за нованароджаным і іншае. Дастатковая колькасць інфармацыі дазваляе справіцца са стрэсавымі падзеямі. Рэкамендуецца татам хадзіць разам з маці і на прыёмы да ўрача. Толькі ўбачыўшы сваё дзіцяці на экране, пачуўшы стук яго сэрца, таты пачынаюць разумець цяжарнасць у рэальным вымярэнні.

 

Калі адбываецца станаўленне маленькага чалавека?

— Яшчэ ва ўлонні маці. Ён запамінае псіха-эмацыянальны стан маці, яе адносіны да таты, іншых дзяцей у сям'і, да ўласных бацькоў. Сёння мы добра ведаем, што ненароджанае дзіця пачынае прымаць удзел у жыцці маці з моманту зачацця. Пачуцці, эмоцыі, думкі, паводзіны — усё ўплывае на нораў дзіцяці, яго паводзіны ў будучым, адносіны да іншых людзей, да штодзённых праблем, якія ён аднойчы будзе вырашаць. Да 12 год ён адкрыты душой і зрокам, каб браць прыклад з дарослых: вобраз думак, пачуццяў, ведаў. Закон паслядоўнасці ўражанняў складаецца з таго, что ў жыцці дарослага чалавека з'яўляецца найбольш значным, тое ў дзіцяці запамінаецца перш за ўсё. Пасля нараджэння нават здольнасць абапірацца на ўласныя сілы будзе ці забывацца, ці памнажацца. Усё залежыць ад таго, як будуць сябе весці яго бацькі.

 

Добра, калі тата бярэ водпуск на некалькі тыдняў адразу пасля родаў, тым самым дапамагае па доглядзе за дзіцём, прывыкае да новай ролі ў сям'і.

За мяжой практыкуецца партнёрства пры родах, калі прысутнічае пры гэтым муж. Аднак тут трэба падыходзіць да кожнага выпадку індывідуальна, і ні ў якім разе не змушаць да гэтага мужчын.

 

Падрыхтавала

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar