Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10 Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; TNX_n has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/1b89xapft4opsx4/tnx.php on line 6  Позаботьтесь о суставах »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Здароўе » Позаботьтесь о суставах
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Верасень 2022    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

29-10-2014, 10:00 Здароўе  ] • Позаботьтесь о суставах   |  
 
Назва: Паклапаціцеся пра суставы      

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, кожны дзясяты жыхар планеты ў наш час хварэе артрытам. Часцей за ўсё гэта працаздольныя людзі ва ўзросце ад 30 да 50 год, вялікі працэнт сярод хворых складаюць дзеці.

Артрыт уяўляе сабой запаленчае захворванне суставаў, прычынай якога могуць быць інфекцыя, пераахаладжэнне, стрэс, парушэнне абмену рэчываў, празмерныя фізічныя нагрузкі, наступствы траўм, генетычная схільнасць, шкодныя звычкі, атлусценне.
Працякае востра і хранічна. Вострае "скручванне" адбываецца на працягу некалькіх дзён, хранічнае праяўляе сябе не так актыўна, і можа цягнуцца некалькі год з перыядамі рэмісіі.


Распазнаць рэўматоідны артрыт не цяжка: пакутуюць абодва сіметрычныя суставы. У першую чаргу кісці рук. Асноўнымі клінічнымі прыкметамі з'яўляюцца:
-боль у пашкоджаным суставе;
-адчуванне скаванасці;
-ацёкі ў вобласці сустава, скура над ім гарачая навобмацак;
-абмежаванне ў рухах.


Таксама для хваробы характэрныя ўмеранае павышэнне тэмпературы, бяссоніца і адсутнасць апетыту.
Лячэнне звычайна зацягваецца на некалькі месяцаў ці нават год. Немедыкаментозная тэрапія ўключае ў сябе лячэбную гімнастыку, падбор артапедычнага абутку. Нельга займацца бегам, тэнісам, практыкаваннямі з рэзкімі рухамі. Рэкамендуецца расцягванне мышц, плаванне, спартыўная хадзьба.
У ежу трэба ўжываць як мага больш прадуктаў, якія ўтрымліваюць клятчатку і калагенавыя валокны (халадцы, жэле). Непажаданы тлушчы жывёльнага паходжання, вострыя стравы, кава.


Медыкаментозная тэрапія прадугледжвае прымяненне нестэроідных супрацьзапаленчых прэпаратаў у выглядзе геляў, крэмаў і мазяў. З фізіатэрапеўтычных працэдур найбольш эфектыўныя масаж, парафіналячэнне, магнітатэрапія, ультрагук, іголкарэфлексатэрапія. Актуальна выкарыстанне хондрапратэктараў-прэпаратаў, якія запавольваюць або прыпыняюць змяненне храстка, іх прымяненне змяншае болевы сіндром і часткова ўзнаўляе функцыю сустава.


Л. У. ПРЫШЧЭП, урач-тэрапеўт.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar