Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10
Вясновыя праверкі У сакавіку-красавіку бягучага года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Міёрскага РАНС праведзена работа па праверцы суб'ектаў гаспадарання раёна. За мінулы перыяд наведаны ААТ "Чэрасы", "Дрыгучы", "Любінова".
Аўтамашыны заўсёды каштавалі дорага, таму важна шанаваць іх і берагчы. Але бываюць здарэнні, якія нельга прадбачыць. Вось і ў КУП "Язна" не меркавалі, хто за лічаныя хвіліны страцяць каштоўную маёмасць.
Ноччу 4 красавіка на чыгуначнай станцыі Полацк полацкімі пагранічнікамі сумесна з супрацоўнікамі АУСТ быў праведзены догляд грузавога саставу, які накіроўваўся на выезд з Рэспублікі Беларусь. Пад цыстэрнай знойдзены каробкі, упакаваныя ў пакеты цёмнага колеру, у якіх знаходзілася 1200 пачкаў цыгарэт "Прэм'ер чырвоны".
У ноч з сёмага на восьмае красавіка ў міжнародным пункце пропуску "Грыгараўшчына" на беларуска-латвійскай гра-ніцы ў легкавым аўтамабілі "Джып", за рулём якога грамадзянін Латвіі 1976 г.н. накіроўваўся на ўезд у Беларусь, полацкімі пагранічнікамі знойдзены патроны.
5 красавіка ў 22.17 паступіла паведамленне пра загаранне хлява ў в. Волкаўшчына Новапагосцкага с/с. Агнём знішчана частка пабудовы. Прычыны пажару ўстанаўліваюцца.
31 сакавіка ў г. Шклове Магілёўска вобласці на вуліцы Камсамольскай адбыўся пажар. На момант прыезду выратавальнікаў увесь дом быў ахвачаны агнём. Пры тушэнні з дому вынеслі цела траіх чалавек — двухгадовае дзіцяці і двое мужчын. Як устанавілі пазней — дзядуля і прадзядуля. Дачка гаспадара дома, маці дзіцяці, у гэты час адсутнічала. Прычына пажару высвятляецца.
27 сакавіка ў сем гадзін пяцьдзясят дзве хвіліны раніцы на цэнтр аператыўнага ўпраўлення Міёрскага РАНС паступіла паведамленне пра загаранне жылога дома, размешчанага ў вёсцы Хамічы Туркоўскага сельскага савета.
Чарговая крымінальная справа па крадзяжы веласіпеда скончана раённым аддзелам Следчага камітэта. У кастрычніку мінулага года ад аднаго з дамоў па вуліцы Камуністычнай у райцэнтры быў скрадзены веласіпед. Як тлумачыў злачынца, у дзень учынення крадзяжу ён, пахмяліўшыся пасля ўчарашняга, з раніцы паехаў на асабістым веласіпедзе ў адну з дзяржустаноў. Калі выходзіў з будынка, забыўся, дзе пакінуў веласіпед, і палічыў, што яго скралі. Замест таго каб звярнуцца ў міліцыю, вырашыў пайсці больш простым шляхам — забраць чужога "жалезнага каня".
Наступае сухое і цёплае надвор'е, таму трэба быць удвая больш пільнымі да выканання правіл пажарнай бяспекі. Памятайце, што выпальванне леташняй травы, выкінуты акурак цыгарэты ці непатушаная запалка могуць прывесці да пажару. З 14 па 19 сакавіка сёлетняга года падраздзяленні Міёрскага РАНС 12 разоў ліквідавалі ачагі ўзгарання сухой расліннасці і пажніўных рэштак на сельскагаспадарчых угоддзях. Неахайнае абыходжанне з агнём прыводзіць і да больш плачэўных вынікаў.