Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Гісторыя краю / 75 год раёну » Сберечь каждое имя
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
18-11-2013, 16:28 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Сберечь каждое имя   |  
 
Назва: Захаваць кожнае імя      

Мой бацька Іван Георгіевіч Кудраўцаў — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Старэйшыя жыхары райцэнтра яшчэ памятаюць яго як аднаго з адказных работнікаў аўтапарка №15. І ў раённай кнізе "Памяць" ён успамінаецца не раз, вось толькі заўсёды па-іншаму.

 

Так, калі ідзе аповяд пра падпольны і партызанскі рух, ён названы сярод партызан брыгады імя Жукава, але чамусьці як І. Дз. Кудраўцаў. У спісе "Яны вярнуліся пераможцамі" імя, імя па бацьку і прозвішча ўказаны правільна, але сцвярджаецца, што быў радавым, ваяваў з чэрвеня 1941 да красавіка 1943-га. Справа ў тым, што ён служыў у арміі, пад Смаленскам трапіў у палон, быў накіраваны ў лагер у Дзвінску (Даўгаўпілсе). Адтуль неаднаразова імкнуўся ўцячы, і адна са спроб аказалася ўдалай. Трапіў да народных мсціўцаў, з'яўляўся камісарам атрада імя Пархоменкі брыгады імя Жукава і ваяваў да ліпеня 1944 года, да вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

Напомнім, што брыгада імя Г. К. Жукава дзейнічала на тэрыторыі Браслаўскага, Міёрскага і Дзісенскага раёнаў. А створана яна на Расоншчыне, з баямі прайшла больш за 200 кіламетраў праз Полацкі, Ветрынскі, Дзісенскі, Міёрскі і Шаркаўшчынскі раёны. Граміла гарнізоны ў Курылавічах, Германавічах, удзельнічала ў рэйкавай вайне, змагалася супраць карнікаў. У адным з баёў Іван Георгіевіч быў паранены ў пазваночнік, выхадзіў яго Вітольд Альбінавіч Гірын з ляснога хутара Клібаўшчына, што пад Волкаўшчынай. Брыгада на дзень злучэння з Савецкай Арміяй складалася з 7 атрадаў, налічвала 815 партызан. Але нават у рэспубліканскім музеі Вялікай Айчыннай вайны камісар аднаго з атрадаў названы Іванам Гаўрылавічам.

 

Іван Георгіевіч Кудраўцаў вельмі шанаваў медаль "Партызану Айчыннай вайны" першай ступені, які цяпер захоўваецца ў сям'і яго нашчадкаў. А яшчэ ён быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны І ступені, медалямі "За доблесную працу ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна" і шматлікімі юбілейнымі.

 

Нагадаю, што з 1949 года Іван Георгіевіч Кудраўцаў жыў у Міёрах. Працаваў дырэктарам маслазавода, старшынёй сельпо, у пазаведамаснай ахове, яго працоўны шлях закончыўся на аўтабазе №15. У некралозе, які надрукаваны ў раённай газеце 21 лютага 1987 года за подпісам кіраўнікоў раёна адзначаецца, што "Іван Георгіевіч Кудраўцаў на ўсіх займаемых пасадах праявіў сябе чулым чалавекам, прынцыповым кіраўніком. Яму заўсёды былі ўласцівы высокае пачуццё адказнасці за даручаную справу, ініцыятыва і творчасць, прастата і сціпласць". Адным словам, сапраўдны пенсіянер рэспубліканскага значэння.

 

Вельмі хачу, каб у новым выданні раённай кнігі "Памяць" былі выпраўлены недакладнасці, якія ўтрымлівае першы том.

 

Эдуард КУДРАЎЦАЎ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar