Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Волонтёрское движение
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
28-03-2012, 10:49 Грамадства  ] • Волонтёрское движение   |  
 
Назва: Валанцёрскі рух      

Волонтёрское движение Спецыялісты аддзялення сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання маладых інвалідаў ТЦСАН сталі ініцыятарамі праекта “Жыццё новых магчымасцяў”. Гэтая творчая задума была з поспехам рэалізавана. Істотную дапамогу мы адчулі ад добраахвотнага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа”.

 

Ажыццяўленне праекта пачалося з інфармацыйнай сесіі “Добры дзень, валанцёр!”, дзе наша моладзь мела магчымасць бліжэй пазнаёміцца між сабой, даведацца шмат новага і цікавага пра дзейнасць Чырвонага Крыжа, змястоўна правесці час сярод сяброў і аднадумцаў.

 

З найбольш актыўных  маладых інвалідаў, якія нераўнадушныя да чужых праблем, быў створаны валанцёрскі атрад “Тэрыторыя мары”. Праведзены шэраг мерапрыемстваў і дабрачынных акцый, прымеркаваных да Дня моладзі. Заключным этапам стала ўрачыстае шэсце па вуліцах горада з плакатамі, шарамі і сімволікай Чырвонага Крыжа.

 

Наступным мерапрыемствам стаў паход на прыроду з мэтай збору лекавых траў і пладоў, што дазволіла папоўніць фіта-бар аддзялення дзённага знаходжання маладых інвалідаў. Памятаецца, як тады прырода шчодра адарыла валанцёраў цудоўным надвор’ем, разнатраўем, грыбамі, сасновымі шышкамі, дзівоснымі галінкамі, спелымі пладамі шыпшыны, рабіны і інш. А час, праведзены сумесна, палепшыў настрой і падараваў зарад бадзёрасці.

 

Запамінальнай і насычанай добрымі справамі стала акцыя “Падзяліся цяплом душы сваёй”. На працягу тыдня маладыя інваліды рыхтавалі віншавальныя паштоўкі, шылі маляўнічыя рэчы для кухні, афармлялі букеты з восеньскіх кветак. Збіралі ўраджай таматаў і перцаў, самастойна вырашчаных у цяпліцы. З агародніны, падзелак і віншавальных паштовак былі сабраны харчовыя пакеты. А 1 кастрычніка, у Дзень пажылога чалавека, атрад валанцёраў наведаў састарэлых людзей у бальніцах, на даму. Бабулям і дзядулям былі ўручаны падарункі, у іх адрас прагучалі віншаванні. Зразумела, такія моманты даставілі ўсім шмат прыемных пачуццяў, душэўнай цеплыні, незабыўных уражанняў.

 

Тыдзень-акцыя “Стварай дабро” быў прымеркаваны да Дня інваліда і праведзены з мэтай збору сродкаў для аказання дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам. У ходзе акцыі валанцёры ў магазінах горада расказвалі людзям аб ідэі акцыі і прапаноўвалі, зрабіўшы пакупку сабе, пакінуць у карзіне невялікі падарунак для інвалідаў. Трэба адзначыць, што ёмістасць для ахвяраванняў праз пэўны час была запоўнена. Усе гэтыя дабрачынныя падарункі ўручаны дзецям-інвалідам ЦКРНіР, а таксама інвалідам-калясачнікам на даму.

 

Заключным этапам праекта стала творчая справаздача пад назвай “Свята ўраджаю”, дзе падведзены вынікі работы, вызначаны лепшы валанцёр, адзначаны заахвочвальнымі падарункамі найбольш актыўныя.

 

На мінулым тыдні ў Віцебску праводзіўся “Круглы стол” па выніках міні-ініцыятыў валанцёрскага руху ў рэгіёнах. Наш праект “Жыццё новых магчымасцяў” быў адзначаны як адзін з найбольш паспяховых. Ва ўрачыстай абстаноўцы нам уручана “Удзячнае пісьмо” старшыні Віцебскай грамадскай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа за значны ўклад у развіцці валанцёрскага руху.

 

Т. ШУЛЬГА,

загадчык аддзела ТЦСАН.

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar