Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Безаварийно, бесперебойно
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
1-09-2013, 05:15 Грамадства  ] • Безаварийно, бесперебойно   |  
 
Назва: Безаварыйна, бесперабойна      

1 верасня — Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці


Безаварийно, бесперебойно
"Міёрырайгаз" — гэта амаль што 65 кіламетраў газавых сетак, 5 групавых ёмкасных установак, 4 шафныя рэгулятарныя пункты, 969 дамавых рэгулятараў і канешне ж, прафесіянальны калектыў, сіламі якога выконваецца безаварыйнае і бесперабойнае забеспячэнне газам 12421 тысячы абанентаў раёна.

 

Прыродны газ прыйшоў на Міёршчыну ў 2006 годзе. З'яўленню блакітнага паліва радуецца кожны. У адрозненні ад звадкаванага, карыстацца ім больш зручна і бяспечна. Са слоў галоўнага інжынера філіяла Канстанціна Анатольевіча Матэленка да гэтага часу на прыродны газ пераведзена 1267 кватэр шматпавярховых і 988 індывідуальных жылых дамоў у райцэнтры. Летась рэалізавана 4 млн. 128 тысяч м3 прыроднага газу, з іх насельніцтву—1 млн. 952 тысячы м3. Разглядаецца пытанне па газіфікацыі Дзісны. Пазней газаправод з'явіцца ў Чэрасах.

 

Усё паспявае энергічны калектыў райгаза: праводзіць ментацыю па забеспячэнні газам жылых дамоў, рамонтна-мантажныя работы. Прадпрыемства сярод перадавых па ўкараненні праграмнага комплексу "Панарама". Цяпер пры дапамозе манітора газавікі адсочваюць стан газаразмеркальванай сістэмы, дзейнасць газаправодаў на кожным асобна ўзятым участку райцэнтра, вуліцы, дома. Пры выяўленні адхіленняў ад устаноўленых параметраў тут жа падаецца гукавы сігнал. Гэта дае магчымасць неадкладна ліквідаваць аварый ную сітуацыю.

Праца работнікаў філіяла вельмі адказная, паколькі яны ствараюць не толькі камфортныя ўмовы для людзей, але клапоцяцца пра бяспеку. Высокі прафесіяналізм у рабоце дэманструе брыгада ў складзе слесара Юрыя Вітальевіча Аўласевіча, вадзіцеля-слесара Сяргея Часлававіча Гайлеша і старшага майстра Уладзіміра Уладзіміравіча Максіменкі.

Ужо колькі год запар яна займае прызавыя месцы ў абласным конкурсе прафмайстэрства па абслугоўванні ўнутрыдамавога газавага абсталявання.

 

Калектыў філіяла малады. Аднак ёсць і ветэраны вытворчасці, многаму ў іх можна павучыцца. Больш за 20 гадоў у райгазе працуюць вадзіцель аўтамабіля дастаўкі газавых балонаў Аляксандр Ігнацьевіч Барысёнак, слесар аварыйна-дыспетчарскай службы Фёдар Васільевіч Зелянкоў, вадзіцель аварыйна-дыспетчарскай службы Леанід Сяргеевіч Удобкін. Асаблівай павагай і аўтарытэтам карыстаецца сярод калег заслужаны работнік газавай гаспадаркі Аляксандр Рыгоравіч Масейкін, які цяпер адпачывае дома.

 

Удала атрымліваецца ў газавікоў выяўляць і развіваць творчыя здольнасці ў супрацоўнікаў. Ужо даўно многія загарэліся любоўю да сцэны і паспяхова выступаюць на раённых аглядах-конкурсах мастацкай самадзейнасці. Салістаў рэгулярна запрашаюць да ўдзелу ў гарадскіх канцэртах. Любоў і прызнанне публікі, шматлікія дыпломы і граматы—вынікі пастаяннага творчага ўдасканалення.

 

Безаварийно, бесперебойно
Тэрыторыя філіяла заўсёды радуе чысцінёй і непаўторным дэкаратыўным афармленнем. На зялёненькім лужку ёсць свой фантан і шмат арыгінальных кампазіцый з кветак. З'явілася гэта не раптоўна і не само па сабе. Прывабную воку прыгажосць з году ў год тут ствараюць Вольга Канстанцінаўна Фяцковіч і Аксана Леанідаўна Аўласевіч. Жанчыны працуюць у філіяле аператарамі ЭВМ, і ў вольны ад работы час — яны майстрыцы па добраўпарадкаванні.

 

Падрыхтавала Наталія СТАНКЕВІЧ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar