Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Грамадства » Звычайныя людзі
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
1-12-2010, 10:38 Грамадства  ] • Звычайныя людзі   |  
 
Назва:      

Нараджэнне дзіцяці — гэта вялікае шчасце для сям’і. Гэта шанц перадаць іншым пакаленням створаныя бацькамі матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, часцінку саміх сябе.

Але што адбываецца, калі чалавечак нараджаецца з парушэннямі? Гэта моцны стрэс, які адчуваюць бацькі, і ў першую чаргу маці. Адхіленне ад нормы стварае нябачную сцяну паміж сям’ёй і сацыяльным акружэннем. Бацькі “асаблівых” дзяцей баяцца, а часам і саромяцца дыягназу, які пастаўлены немаўлятку. Іх суправаджае адчуванне безвыходнасці.

Часта ад бацькоў такіх дзяцей, а таксама ад саміх рабят і маладых інвалідаў можна пачуць: “Ён не такі, як усе”, “Нашы дзеці нікому не патрэбны, акрамя нас” ці “Я баюся выходзіць на вуліцу без мамы, мяне засмяюць”. І трывожнае пытанне: “Хто дапаможа майму дзіцяці хаця б парадай, калі не будзе побач мамы і таты?”
Сапраўды, чалавек з абмежаваннямі ў грамадскай свядомасці яшчэ недаацэнены. І ўсё ж у апошні час адбываюцца змяненні да лепшага. Урад прыняў шэраг мер па сацыяльнай абароне асоб з абмежаванымі магчымасцямі. Аднак патрабуецца час, каб праграмы, законы, указы і пастановы, іншыя падзаконныя акты пачалі працаваць, сталі часцінкай нашага жыцця, дзейсным інструментам у руках адпаведных органаў. Павінен прайсці час, каб інваліды змаглі адчуваць сябе ў грамадстве свабодна і жыць дастойна. Яны ж мала чым адрозніваюцца ад нас: таксама хочаць вучыцца, працаваць, кахаць, ствараць сем’і, марыць і будаваць планы на будучыню.

На зямлі няма “лішніх” людзей. Мы ўсе неабходны адзін другому, каб набыць сэнс жыцця. І людзі з абмежаванымі магчымасцямі выконваюць сваю місію, заклікаюць нас задумацца над сацыяльнымі працэсамі ў грамадстве.

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праводзіць акцыю “Працягнем руку дапамогі тым, хто ў ёй мае патрэбу”, якая прадугледжвае аказанне гуманітарнай падтрымкі для інвалідаў першай і другой груп. Чакаем вас 2 снежня ў сваім будынку ў райцэнтры па вул. Камуністычнай, 36 з пашпартам і пасведчаннем аб інваліднасці. Тэл. 4-21-44.

М. КАЙНАРАВА,
спецыяліст па сацыяльнай рабоце ТЦСАН.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar