Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Юбілей » Две даты в один день
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
8-05-2013, 16:12 Юбілей  ] • Две даты в один день   |  
 
Назва: Дзве даты ў адзін дзень      

Две даты в один день Канстанцін Мацвеевіч Лукашэвіч нарадзіўся ў Завуцці ў 1923 годзе, дзе і цяпер жыве разам з жонкай Клеапатрай Аляксееўнай, якая родам з суседніх Кісялёў. Пагодным красавіцкім днём завітала на іх падвор'е і застала гаспадара за штодзённымі клопатамі — наводзіў парадак у хлевушку.

Важную дату адзначае сёлета Канстанцін Мацвеевіч, яму спаўняецца 90 год якраз на Дзень Перамогі. За свой век шмат давялося перажыць. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, тры гады знаходзіўся пад акупацыяй.

 

Ветэран апавядае: "Страшна ўспомніць той час. Вёску быццам страх скаваў. Дзейнічалі розныя групоўкі, некаторыя ішлі ў паліцаі. Часам правакатары заходзілі ў дом пад выглядам партызан і стараліся выпытаць, дзе хто хаваецца з сапраўдных партызан, тады вуха трэба было трымаць востра. Можна было не толькі падставіць іншых, але і загубіць уласную сям'ю. Вось прайшла нейкая разведка, а на наступны дзень чуваць у суседнім двары стрэлы — забіты ўсе, старыя і малыя — нікога не шкадавалі. Вось і жылі, затаіўшыся, баяліся слова сказаць. Шмат тады палягло нявінных людзей. Даводзілася хадзіць і на прымусовыя работы, як немцы будавалі мост у Дзісне".

 

Калі прыйшло вызваленне, Канстанцін Мацвеевіч ужо дасягнуў прызыўнога ўзросту. Тады мужчын Язненскага сельсавета выклікалі ў райваенкамат, многія былі прызваны ў армію, а праз тры месяцы вучобы ў Бабруйску адпраўлены разам з іншымі маладымі воінамі ў самае пекла — на фронт. Як зараз памятае ветэран: дваццаць вагонаў і ў кожным па 50 салдат. Эшалон рушыў спачатку ў Варшаву, затым у Штэцін, там выдалі зброю, і кіраваліся на Берлін. Немец адступаў.

 

Узяцце рэйхстага страшным сном адлюстравалася ў памяці тады маладога хлопца. Канстанцін Мацвеевіч сведчыць: "Побач у бой ішлі знаёмыя хлопцы. Мяне Бог мілаваў — кулі пабілі шынель, а побач параніла майму сябру ногі, яго хуценька даставілі ў бліжэйшы шпіталь, ратавалі — выжыў."

 

Две даты в один день Вайна закончылася, нямецкая армія капітуліравала. Дзень Перамогі адзначыўся салютам і бязмежнай радасцю ад захопленага адчування свята. Аднак трэба было аддаць яшчэ воінскі абавязак — адслужыць у арміі, праходзіў салдацкую школу ў Вісмары і толькі ў 1947 годзе дэмабілізавалі.

Вярнуўшыся дадому, Канстанцін Мацвеевіч уладкаваўся брыгадзірам у мясцовым калгасе імя Сталіна. Вяселле з Клеапатрай Аляксееўнай згулялі ў 1950 годзе. Дарэчы, ёй лёс наканаваў вучыцца ў трох школах: польскай, савецкай і беларускай, хаця закончыла толькі чатыры класы. З маленства вучылася рамяству, і займалася ткацтвам, прала, шыла вопратку, шмат вязала на працягу ўсяго жыцця.

У сям'і Лукашэвічаў нарадзіліся дзве дачкі Фаіна і Святлана. Гаспадар пазней уладкаваўся дарожнікам у Глыбоцкае ДЭУ (цяпер ДРБУ №203), дзе адпрацаваў 30 год. "Брук ад Каралеўскіх да Дзісны, дзе цяпер "красуецца" асфальт, тады клалі ўручную, прайшлі гэты ўчастак практычна на каленях, — і жартам і ўсур'ёз кажа мужчына.

 

Клеапатра Аляксееўна працавала на палявых работах. Тады ўсё рабілі ўручную: жалі жыта і рвалі лён, палолі… Пастаянна стараліся з уласнай гаспадаркі яшчэ падзарабіць крыху грошай, якія ішлі на тыя ж гаспадарчыя клопаты.

З беражлівасцю і асаблівай шчымлівасцю перакладае свае ўзнагароды ветэран, а даліся яны нялёгка, толькі дзякуючы смеласці, адвазе і мужнасці, праяўленых у ваенны час. Найважнейшай лічыць медаль "За ўзяцце Берліна", а таксама падзяку за гераізм пры ўзяцці нямецкай сталіцы. Акуратна захоўваюцца яго ўзнагароды, паштоўкі-віншаванні ад прэзі-дэнта, ад абласнога кіраўніцтва дарожнага будаўніцтва.

Дзеці даўно дарослыя, шануюць сваіх любых бацькоў, часта прыязджаюць наведваць, бо жывуць у райцэнтры, завітваюць і ўнукі з праўнукамі, дапамагаюць з хатнімі клопатамі.

 

Слёзы горкага ўспаміну і адначасова шчасця з'яўляліся на вачах ветэрана Канстанціна Мацвеевіча Лукашэвіча ў час размовы. А мы абавязаны такім людзям жыццём…

Дзеці, 4 унукі і 4 праўнукі віншуюць дарагога Канстанціна Мацвеевіча з юбілеем і жадаюць яму моцнага здароўя, бадзёрасці духа і аптымізму.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

 

 

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar