Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Працаваць без страт
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
8-04-2011, 14:41 Навіны  ] • Працаваць без страт   |  
 
Назва:      

Працаваць без страт
Работнікі УП ЖКГ падвялі вынікі сваёй дзейнасці за мінулы год. Галоўная задача—працаваць без страт. Яна выканана, забяспечаны сацыяльныя стандарты ў галіне аказання жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву і юрыдычным асобам. За 2010 год атрымана 14,6 млрд. рублёў выручкі—127% да папярэдняга года і 122%—да плана. Прадпрыемства атрымала прыбытак ад рэалізацыі 260 мільёнаў рублёў. Забяспечаны рост заробку на 117%. Сярэднямесячны ў снежні склаў 1177 тысяч рублёў.

Расце прадукцыйнасць працы, забяспечваюцца нарматывы.
На балансе ўнітарнага прадпрыемства 17 кацельняў. Працягласць цеплавых сетак 34,8 км. За год кацельнямі выпрацавана 35,1 тысячы гігакалорый, спажыўцам рэалізавана 27,6.
Ва ўласнасці камунальнай службы 194 кіламетры сетак водазабеспячэння, 6 станцый абезжалезвання, 44 артэзіянскія свідравіны. Якасць вады для жыхароў Міёр палепшылася. Арганізаваны адвод і ачышчэнне сцёкавай вады.
На балансе УП ЖКГ 126 жылых дамоў. Паслугі па тэхнічнаму абслугоўванню аказваюцца жыхарам 132 дамоў. Непакоіць запазычанасць насельніцтва, на рахунак арганізацыі не паступіла больш 25 мільёнаў рублёў плацяжоў.
Ёсць два палігоны цвёрдых бытавых адходаў і 41 мініпалігон, дзейнічае пункт сартыроўкі другаснай сыравіны.
Па словах дырэктара Уладзіміра Іванавіча Мяцеліцы, значныя аб’ёмы работ выкананы па добраўпарадкаванню. Засталася бюджэтная запазычанасць. Уласнымі сіламі праводзіліся рамонтна-будаўнічыя работы, аказваліся дадатковыя платныя паслугі насельніцтву. Ад гэтага віду дзейнасці прыбытак 50 мільёнаў рублёў, рэнтабельнасць 4,5%. З году ў год аб’ёмы платных паслуг павялічваюцца, што дазваляе арганізацыі мець грошы незалежна ад бюджэтных паступленняў.
Абнаўляецца машынна-трактарны парк, адрамантаваны адміністрацыйны будынак і гасцініца.
У той жа час узнікаюць праблемы, якія вырашыць поўнасцю не ўдаецца. Для забеспячэння кацельні “Паўночная” шчапой даведзена заданне ў 4000 кубічных метраў, пастаўлена 1,1 тыс. Недапастаўляюцца значныя аб’ёмы дроў.
У 2009 годзе арганізацыі перададзены 43 мініпалігоны. Абяцалі, што будуць выдзелены сродкі для набыцця тэхнікі. Аднак усе затраты ляглі на камунальную службу.
Летась на баланс ЖКГ перададзена 200 км дарог у сельскай мясцовасці. Яны прыняты без дакументацыі, па фактычнаму стану. Сродкі на іх утрыманне выдзяляюцца сельскімі Саветамі. Арганізацыя не мае тэхнічнай магчымасці самастойна абслугоўваць і рамантаваць трасы. Заключаны дагавор з дарожнай арганізацыяй, але ў яе на першым месцы свае задачы. У выніку насельніцтва скардзіцца. Для вырашэння пытання мэтазгодна стварыць унутры арганізацыі дарожна-эксплуатацыйны ўчастак з неабходным комплексам тэхнікі і спецыялістаў, хаця ў раёне дзве дарожна-будаўнічыя арганізацыі.
Закраналіся пытанні шэфскай дапамогі, выкананне праграмы “Чыстыя палеткі”.
Пры ўсіх складанасцях работнікі камунальнай службы прыкладуць максімум намаганняў, каб паспяхова справіцца з заданнямі.
Зацверджаны калектыўны дагавор.
Ганаровай граматай аблвыканкама ўзнагароджаны начальнік кацельні “Паўночная” Леанід Уладзіміравіч Матэленак. Шэраг работнікаў адзначаны падзякамі за добрасумленную працу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Група работнікаў атрымала прэміі.
У рабоце сходу прыняў удзел намеснік старшыні райвыканкама Леанід Іванавіч Лясовіч.
На здымку: вакальная група работнікаў УП ЖКГ на аглядзе мастацкай самадзейнасці.

Л. НАВАСЕЛЬСКІ.



 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar