Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » На Віцебшчыне » Наша "районная газета" — с родным словом!
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
26-06-2015, 15:19 Навіны » На Віцебшчыне  ] • Наша "районная газета" — с родным словом!   |  
 
Назва: Наша "раёнка" — з родным словам!      

Наша "районная газета"  — с родным словом! Рэдакцыя раённай газеты "Міёрскія навіны" заняла першае месца ў аглядзе-конкурсе рэгіянальнага друку Віцебшчыны па ўжыванні беларускай мовы. Ушанаванне адбылося 20 чэрвеня ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна на літаратурных чытаннях, прысвечаных памяці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

 

Пры падвядзенні вынікаў улічвалася выкарыстанне роднага слова ў публікацыях творчага і афіцыйнага характару, тэкстах віншаванняў, рэкламы і аб'яў, на літаратурных старонках, а таксама культура мовы. У склад журы ўвайшлі выкладчыкі ВНУ, настаўнікі, прафесійныя журналісты, пісьменнікі, кіраўнікі абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы. Скрупулёзна прааналізаваўшы ўсе перыядычныя выданні вобласці, судзейская калегія канстататуе, што ў цэлым найлепшыя газеты паводле вынікаў мінулых конкурсаў пацвердзілі свой высокі ўзровень выкарыстання мовы і цяпер. Так, сярод раённых выданняў першае месца прысуджана адразу чатыром: "Міёрскім навінам", "Браслаўскай звяздзе", шумілінскай раёнцы "Герой працы", ушацкаму "Патрыёту". Не менш за 90% інфармацыі ў іх падаецца па-беларуску, а журналісты дэманструюць прафесійнае валоданне родным словам, шукаюць нестандартныя шляхі ўздзеяння на чытача, гаварыў старшыня журы, дацэнт ВДУ імя П.М. Машэрава Юрый Бабіч. Рэдакцыі-пераможцы, а таксама іх лепшыя карэспандэнты ўзнагароджаны дыпломамі і поўным зборам твораў Быкава. Сярод ушанаваных бралі ўдзел у імпрэзе і прадстаўнікі "Міёрскіх навін".


Наогул, ушацкая зямля незвычайна багатая на знакамітасці: Рыгор Барадулін, Пятрусь Броўка, Генадзь Гарбук, Сяргей Законнікаў… і, канечне ж, Васіль Быкаў, імпрэза да памяці якога адбылася ля роднага дома-музея. Спачатку паслухалі аўдыёзапіс расповеду Быкава пра ўласна ініцыяваны прыезд кіношнікаў у Бычкі. Вядомы паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык Анатоль Вярцінскі ў выступленні прыгадаў сябра Быкава і прачытаў прысвечаныя яму вершы. "Ён тут, хаця яшчэ ў 44-м Яго ўжо абвяшчалі мёртвым, Ды ён ажыў-уваскрашаў другіх Вадою жыватворных сваіх кніг. Ён недзе тут, ён з намі-Такі, якім яго мы зналі…",-сцвярджаў Вярцінскі. Выступалі і іншыя творцы, артысты, выкладчыкі ВНУ. Госці паўдзельнічалі ў віктарыне пры жыццё і творчасць народнага паэта, наведалі сядзібу-музей, фатаграфаваліся на памяць.


Алена БАСІКІРСКАЯ. 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar