Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » На Віцебшчыне » Госконтроль информирует
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
28-09-2015, 15:32 Навіны » На Віцебшчыне  ] • Госконтроль информирует   |  
 
Назва: Дзяржкантроль інфармуе      

У першым паў-
годдзі асноўныя 
намаганні камітэта скіроўваліся, як заўсёды, на вырашэнне праблемных пытанняў Віцебшчыны і аналіз прычын негатыўных тэндэнцый ва ўсіх сферах эканомікі, выяўленне  і спыненне сістэмных парушэнняў заканадаўства, у першую чаргу па выкарыстанні бюджэтных сродкаў і іншай дзяржаўнай маёмасці, выяўленне рэзерваў павышэння эфектыўнасці дзейнасці суб'ектаў. 

Госконтроль информирует Як пасееш, так і пажнеш

Праведзены кантрольныя мерапрыемствы ў сельгасарганізацыях Браслаўскага раёна па сяўбе азімых культур пад ураджай 2016 года. 

Устаноўлена, што ў большасці гаспадарак запасы дызельнага паліва не перавышалі ў сярэднім 1-2 дзённую патрэбу. Нізкая забяспечанасць мінеральнымі ўгнаеннямі пад сяўбу азімых выяўлена ў 50% сельгасарганізацый раёна. Так, у ААТ "Альшанка", "Межаны" не мелася ў наяўнасці фосфарных і калійных угнаенняў, адсутнічалі гліфасатутрымліваючыя прэпараты. 


Не маглі не адлюстравацца на запавольванні тэмпаў палявых работ факты нізкай падрыхтаванасці тэхнікі да сяўбы. Так, на дзень наведвання ў раёне са 101 адзінкі плугоў былі спраўныя толькі 62. Напрыклад, у ААТ "Альшанка" з 7 наяўных у рабочым стане быў толькі адзін. З 55 глебаапрацоўчых камбінаваных пасяўных агрэгатаў у раёне працавалі 26 ці 47%. 


У дзень наведвання на Браслаўшчыне ўсяго было ўзарана  пад азімую сяўбу 14% плошчаў. Пры такіх крайне марудных тэмпах ворыва ў асобных гаспадарках (15 га ў дзень) даведзенае райсельгасхарчам заданне можна выканаць толькі за 69-72 дні. 

 

На пачатак асенняй пасяўной кампаніі адсутнічалі фосфарныя ўгнаенні, а калійныя меліся ў 5-ці з 14 сельгасарганізацый, азотныя (цвёрдыя)—у 2 з 14. Устаноўлены факты парушэння тэхналагічных рэгламентаў пры сяўбе азімага рапсу—у глебу клалі непратраўленае насенне з перавышэннем норм высеву на 2,5 кг/га, без унясення мінеральных угнаенняў. 

 

Лён—культура,  не трава

 

У ААТ "Лёзненскі льнозавод" выяўлены парушэнні патрабаванняў (не больш за 10 дзён) апрацоўкі льну-даўгунцу. Церабленне доўжылася 32 дні. З улікам анамальна высокай тэмпературы паветра і нізкай адноснай вільготнасці, тэрміны вылежкі парушаны. Убраць ільнотрасту грамадскасць плануе да 1 кастрычніка. 

Таксама ўстаноўлена, што пры наяўнасці гліфасатутрымліваючых прэпаратаў, якія ўжо павінны ўносіцца на плошчы, вы-дзеленыя для сяўбы лёну ў 2016-ым, работы яшчэ не вяліся, бо надзелы заставаліся пад саломай зерневых. 


 

У КУП "Лёзненская льнонасенстанцыя" сёлета на 50 га гэту культуру пасеялі без угнаенняў па прычыне іх адсутнасці. У летні перыяд з-за неспрыяльных кліматычных умоў прадпрыемства спісала 25 га пасеваў ільну, якія адпаведна акта абследавання пасяўных плошчаў сельгаскультур уборцы не належалі.  Аднак на гэтых участках культуру выцерабілі, далей прадпрыемства планавала яго ўборку і перапрацоўку. 

 

Па выяўленых парушэннях аблвыканкаму, Браслаўскаму і Лёзненскаму райвыканкамам даручана прыняць неадкладныя меры па выкараненні выяўленых парушэнняў, а таксама прыцягнуць да адказнасці вінаватых асоб. 

 

Пад прыцэлам пільнасці

У першым паўгоддзі асноўныя  намаганні камітэта скіроўваліся, як заўсёды, на вырашэнне праблемных пытанняў Віцебшчыны і аналіз прычын негатыўных тэндэнцый ва ўсіх сферах эканомікі, выяўленне  і спыненне сістэмных парушэнняў заканадаўства, у першую чаргу па выкарыстанні бюджэтных сродкаў і іншай дзяржаўнай маёмасці, выяўленне рэзерваў павышэння эфектыўнасці дзейнасці суб'ектаў. 

 

Значная частка мерапрыемстваў ажыццяўлялася ў форме апераджальнага кантролю. За першае паўгоддзе праведзены 54 выніковыя праверкі і 156 маніторынгаў (ахоплена 436 суб'ектаў). 


Мэтанакіраваная работа па кантролі за законнасцю расходвання бюджэтных сродкаў забяспечыла ў выніку 122,1 млрд. рублёў спагнанняў у бюджэт. Зэканомлена 27,8 млрд. рублёў дзяржаўных сродкаў. Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 289 правапарушальнікаў, да дысцыплінарнай—341  чалавек. У выніку актыўнага ўзаемадзеяння з фінансавай міліцыяй, праваахоўнымі органамі і кантралюючымі па выяўленні і папярэджанні эканамічных злачынстваў і карупцыйных правапарушэнняў узбу-джана 58 крымінальных спраў. 


 

У другім паўгоддзі адпаведна даручэнняў кіраўніка дзяржавы, дадзеных на пасяджэннях па актуальных пытаннях развіцця эканомікі краіны, працягваецца скурпулёзны і прынцыповы кантроль за мэтавым і эфектыўным выкарыстаннем бюджэтных сродкаў дзяржуласнасці. Першачарговая ўвага надаецца пытанням эканоміі фінансаў пры рэалізацыі дзяржаўных, галіновых і рэгіянальных праграм, эфектыўнасці і функцыянавання аграпрамысловага комплексу, падпарадкавання заканадаўству ў сферы дзяржзакупак, рабоце са зваротамі грамадзян. Працягваецца кантроль за прыняццем мер па своечасовай выплаце заробку ў арганізацыях вобласці. 




 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar