Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Пытайцеся—адказваем » "Придёт" ли в Чересы газ?
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
30-01-2013, 10:40 Пытайцеся—адказваем  ] • "Придёт" ли в Чересы газ?   |  
 
Назва: Ці “прыйдзе” газ у Чэрасы?      

(вяскоўцы абмяркоўваюць магчымасць газіфікацыі аграгарадка)

На газіфікацыю аграгарадка Чэрасы пры ўмове падключэння 100 дамоў арыенціровачна спатрэбіцца каля 7 мільярдаў рублёў. Пры стварэнні кааператыва і выкарыстанні дзяржпадтрымкі  ў памеры 70% ад кошту затрат сума будзе значна меншай, але досыць унушальнай. Ці “прыйдзе” прыродны газ у гэты населены пункт, залежыць ад рашэння саміх вяскоўцаў і іх фінансавых магчымасцей.

 

Падчас пераўтварэння  вёскі Чэрасы ў аграгарадок  многае было зроблена на цэнтральнай сядзібе гаспадаркі, але чамусьці адно з важных сацыяльных пытанняў — газіфікацыя жылых дамоў — засталося не вырашаным, хаця жылка з блакітным палівам цягнецца паблізу ад населенага пункта. Пра гэты пралік вяскоўцы ўзгадвалі на сходзе, на які сабраліся для абмеркавання магчымасці стварэння ў сельскіх дамах больш камфортных умоў пражывання.

 

З ініцыятывай стварыць кааператыў па падвядзенні газу да жылля выступіў Леанід Міхайлавіч Крэнь — чалавек у тутэйшай мясцовасці новы: нядаўна купіў дом і з сям’ёй пераехаў сюды з Полацкага раёна, працаўладкаваўся ў сельгаставарыстве на пасаду намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце. Ён зазначыў: чым больш будзе жадаючых далучыцца да газаправода, тым таннейшай для кожнага будзе аплата за афармленне дакументаў і выкананне работ. Актывіст прапанаваў сельскім жыхарам ацаніць усе перавагі, якія дае газіфікацыя, і прыняць канкрэтнае рашэнне па гэтым жыццёваважным пытанні.

 

Галоўны інжынер раённай газавай службы Канстанцін Анатольевіч Матэленак, якога вяскоўцы запрасілі на сход, падрабязна расказаў пра ўмовы падвядзення прыроднага газу ў Чэрасы, падключэнне да вулічнай сеткі прыватных і ведамасных домаўладанняў.

 

— Вяскоўцы могуць весці “лінію” за ўласныя грошы ці стварыць кааператыў і скарыстацца дзяржпадтрымкай для фінансавання 70% затрат. Несумненна, больш выгадны другі варыянт, пры якім толькі 30% ад агульнага кошту работ бяруць на сябе самі заказчыкі, — тлумачыў К. А. Матэленак. — Аднак мясцоваму кааператыву  давядзецца не менш чым паўтара года “стаяць” у чарзе на атрыманне дзяржпадтрымкі. Трэба ўлічыць і тое, што з выкарыстаннем бюджэтных сродкаў можна весці газіфікацыю толькі ў межах населенага пункта, а вось за выкананне работ па пракладцы трубаправода да населенага пункта, а таксама за набыццё спецыяльнага абсталявання для паніжэння ціску ў трубаправодзе, давядзецца расплачвацца ў поўным памеры самім вяскоўцам. Каштаваць гэта будзе каля 1 мільярда. А ўвогуле кожнаму гаспадару давядзецца заплаціць за газіфікацыю свайго жылля  пры ўмове падключэння да сеткі 100 домаўладальнікаў (пры 1000-мятровай лініі за вёскай і пяцікіламетровай  працягласці вулічнага размеркавальнага газаправода, даўжыні падводаў да дамоў у 30 метраў) каля 43 мільёнаў рублёў. Гэтая сума арыенціровачная, дакладны кошт усіх затрат змогуць падлічыць спецыялісты-праекціроўшчыкі толькі пасля адпаведных замераў і разлікаў.

Ускладняецца сітуацыя тым, што ў аграгарадку каля паўсотні дамоў ведамасных, якія належаць ААТ “Чэрасы”, а пры газіфікацыі такога жылля гаспадарка абавязана за выконваемыя работы ўнесці 100%-ную аплату. Сённяшняе фінансавае становішча сельгаставарыства складанае,  выдзеліць грошы на такія патрэбы складана.  Але, безумоўна, калі жыць не адным днём, а глядзець у будучыню і думаць пра паляпшэнне жыллёва-бытавых умоў сваіх работнікаў, то варта пайсці на такія затраты. Па ўважлівай прычыне на сходзе не прысутнічала кіраўнік гаспадаркі Г. М. Колбун, а таму не давялося пачуць яе меркаванні. Аднак мясцовыя работнікі спадзяюцца, што адміністрацыя сельгаставарыства прыме станоўчае рашэнне. Дарэчы, кватэраздымальнікі могуць праводзіць газіфікацыю  ведамаснага жылля (з пісьмовай згоды домаўладальніка) і за ўласныя грошы з выкарыстаннем 70%-най дзяржпадтрымкі.

 

Спецыяліст райгазу даў вяскоўцам тлумачэнні па пытаннях, што цікавілі. А было іх нямала: як зарэгістраваць кааператыў; ці аказвае “Міёрырайгаз” паслугі па мантажы катлоў і іншага ацяпляльнага абсталявання і дзе яго можна купіць; ці змогуць тыя, хто напачатку не ўступіў у кааператыў,  падключыцца да вулічнага размеркавальнага  газаправода пазней; якія ўмовы ўнясення аплаты за выконваемыя работы; ці можна атрымаць ільготны крэдыт на набыццё газавага абсталявання і на аплату работ па газіфікацыі;  ці маюць інваліды, ветэраны льготы пры газіфікацыі жылля.

 

На сходзе прынята рашэнне аб стварэнні і рэгістрацыі кааператыва, членам якога можа стаць кожны жыхар аг. Чэрасы. Усяго ў аграгарадку 219 дамоў, і калі кожны з іх будзе газіфікаваны, то гаспадарам сядзіб (пры захаванні 5-кіламетровай працягласці вулічнай размеркавальнай сеткі)  трэба будзе заплаціць не па 43 мільёны, а значна менш. Важна ўлічыць і такі момант: калі ў кагосьці недастаткова грошай, то можна напачатку зрабіць толькі падвод “блакітнага паліва” да дома (можна паспрабаваць атрымаць на гэта льготны крэдыт у банку), а пазней (пры накапленні грашовых сродкаў) — увесці газ у будынак. Магчыма, такое паэтапнае падключэнне будзе для некаторых вяскоўцаў больш зручным.

 

Намеснік дырэктара ААТ “Чэрасы” па ідэалагічнай рабоце Л. М. Крэнь запэўніў вяскоўцаў, што пры стварэнні кааператыва ён будзе хадайнічаць перад адпаведнымі службамі аб найхутчэйшай газіфікацыі  аграгарадка Чэрасы.

 

Э. БЛАЖЭВІЧ.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar