У нядзелю, 3 сакавіка, у райцэнтры пройдзе свята праводзін зімы. Да яго будуць падрыхтаваны забаўляльная і спартыўныя праграмы, адбудзецца кірмаш. У 12 гадзін у раённым Доме культуры пачнуцца мерапрыемствы з нагоды Дня горада. Самым яркім момантам стане заключны этап раённага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці творчых калектываў райцэнтра.
23 лютага мнагалюднай стала плошча Загінуўшых барацьбітоў у райцэнтры. На ёй сабраліся дэлегацыі працоўных калектываў і школ райцэнтра, каб аддаць даніну павагі абаронцам Айчыны.
Спартыўнае свята "Міёрская лыжня" прайшло на стадыёне ў райцэнтры ў мінулую суботу і атрымалася мнагалюдным, рознаўзроставым і напружаным для спартсменаў. Яго ўдзельнікаў на агульным пастраенні вітаў старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў. Пасля прадстаўлення суддзяў, аб'яўлення ўмоў і парадку стартаў пачаліся спаборніцтвы. Асабліва напружана праходзілі яны на лыжні, дзе памераліся сіламі спартсмены ў пяці ўзроставых групах, мужчыны і жанчыны паасобку, ды яшчэ на розныя дыстанцыі. Вось іх вынікі.
Пра правілы паводзін на рэках і азёрах, аказанне дапамогі церпячым бедства на вадзе, небяспечнасць выхаду на лёд у перыяд яго вясенняга інтэнсіўнага таяння расказвалі вучням 5 класа СШ №2 спецыялісты Міёрскай выратавальнай станцыі на спецыяльных вучэбных занятках.
Пад такой назвай у Язненскай СШ прайшло цікавае мерапрыемства. Прысутнічалі на ім намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Галіна Барысаўна Гур'ева, ганаровыя піянеры дружыны Тамара Аляксандраўна Касатая і Лілія Вікенцьеўна Спірковіч. Падчас гутаркі малодшыя ўдзельнікі сустрэчы даведаліся шмат новага пра піянерскае жыццё ў 50-70 гады, затым задавалі пытанні гасцям.
У сельгаспрадпрыемствах раёна каля 600 дамоў пабудавана за льготныя крэдыты "Белаграпрамбанка", якія трэба вяртаць. Цяпер гэтае жыллё службовае, але грамадзянам, якія ў ім пражываюць, прадастаўляецца магчымасць стаць яго ўласнікамі: яны могуць атрымаць у банку льготны крэдыт і перавесці "жыллёвы" банкаўскі крэдытны доўг сельгаспрадпрыемства на сябе. Такія крэдыты выдаюцца сельскім жыхарам у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2005 года № 405 "Аб некаторых мерах па будаўніцтве жылых дамоў (кватэр) у сельскагаспадарчых арганізацыях".
Пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання № 7 ад 18 лютага ўнесены змяненні ў пастанову ад 4 студзеня 2013 № 1 "Аб зацвярджэнні ветэрынарна-санітарных правіл утрымання прадукцыйнай жывёлы ў асабістых падсобных гаспадарках грамадзян".
На пасяджэнні райвыканкама, якое адбылося 22 лютага, падведзены вынікі работы народнагаспадарчага комплексу раёна ў 2012 годзе і вызначаны задачы па выкананні прагнозных паказчыкаў сёлета. У інфармацыі па гэтым пытанні намеснік старшыні райвыканкама А. І. Баданін адзначыў, што раён па выніках мінулага года забяспечыў шэсць паказчыкаў з дзевятнаццаці.
12 лютага ў райвыканкаме адбылася выніковая канферэнцыя медыкаў. Галоўны ўрач ЦРБ Алена Фёдараўна Сівая акрэсліла асноўныя напрамкі работы сістэмы аховы здароўя ў раёне. Яна адзначыла, што цяпер на Міёршчыне працуюць высокакваліфікаваныя медыцынскія кадры, у тым ліку 56 урачоў, 274 сярэдніх медработнікі, 140 чалавек малодшага персаналу, 107 іншага. 82,1% дактароў маюць катэгорыю. Летась прайшлі навучанне на курсах павышэння кваліфікацыі 20 урачоў і 95 сярэдніх медработнікаў.