Пры сучасным узроўні адукацыі, інтэлекту, камунікабельнасці, чалавек, здавалася б, мае велізарную магчымасць дасягнуць небывалых вяршынь маральнасці ў сваім развіцці.
Нездарма прырода заклала ў ім два ўзроўні—духоўны і цялесны. Якім чалавек стане, залежыць ад таго, які з іх будзе пераважаць. На жаль, пры велізарных магчымасцях маральнага развіцця вельмі многія людзі ідуць па лініі найменшага супраціўлення—і губляюць чалавечы вобраз.
Калі адкінуць усялякія амбіцыі і па-сапраўднаму паглядзець на рэальныя абставіны, то можна з упэўненасцю сцвярждаць, што за апошнія 25 гадоў матэрыяльна мы сталі жыць лепш, чаго, на жаль, не скажаш пра маральны стан грамадства.
"Добра жанчынам, могуць ад работы адпачыць у дэкрэтным водпуску",—нярэдка можна пачуць такую фразу ад мужчын. Толькі далёка не кожны з іх жадае так адпачываць, хоць гэта і дазволена дзяржавай. Самі жанчыны, якія ў такім водпуску пабылі, ведаюць, што зусім не падобны ён на адпачынак.
У вучняў 8-11 класаў ДУА "Перабродская дзіцячы сад-сярэдняя школа" на адну мару стала менш. 28 кастрычніка яны змаглі трапіць у мінулае. Інакш, як назваць наведванне адразу двух палацаў—Нясвіжскага і Мірскага?
Калі я чатыры гады назад пачаў займацца вырабам малых архітэктурных форм, ставіў перад сабой мэту—выхаванне чалавека, асабліва падрастаючага пакалення. Як педагог, быў упэўнены, што дзіця павінна выхоўвацца на станоўчых эмоцыях, а самы ўдалы матэрыял для гэтага—казкі. Сярод маіх кампазіцый "Папялушка", "Сіўка-бурка", "Багатыры", "Мцыры. Бой з барсам", "Казка пра цара Салтана", "У лукоморья дуб зелёный", "Варона і лісіца", "Воўк і жораў", "Алёнушка и братец Иванушка", "Залатая рыбка" і шэраг іншых.
Кажуць, што чалавек за сваё жыццё павінен пабудаваць дом, пасадзіць дрэва, нарадзіць, вырасціць і выхаваць дзяцей. І не адно дзіця, бо сям'я—гэта сем Я.
Калі першыя два абавязкі яшчэ неяк выконваюцца, то трэці амаль ігнаруецца.
Па-асабліваму святочна, прыгожа і ўрачыста было 11 кастрычніка ў нашай школе. Вікторыя Гарбатава, Васіль Ліелгалвіс, Арцём Паніжнік—вучні 2 класа сталі акцябратамі, а 12 пяцікласнікаў уступілі ў рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.
Акцябраты—гэта не проста школьнікі ва ўзросце 7-10 гадоў, але яшчэ і маленькія грамадзяне нашай краіны. У іх ёсць свая праграма, правілы, якія яны павінны добра засвоіць і навучыцца выконваць. Дапамагаць ім будуць старэйшыя сябры піянеры і, вядома ж, настаўнікі.