Маці! Якое цудоўнае слова! Як яно шмат значыць для кожнага з нас! У ім—пяшчота, бясконцая любоў, надзея і боль за дзіця. Невыпадкова, што малыя вымаўляюць менавіта гэтае слова першым. Пазнаўшы яго сэнс, праносяць праз усё жыццё як вялікі скарб. Для кожнага з нас у любым узросце маці—самы родны, блізкі, дарагі і любімы чалавек, за якога можна аддаць усё, што ў цябе ёсць.
Як цудоўна, што ў нашай краіне адзначаецца Дзень маці! Свята прымеркавана і да Пакрова Прысвятой Багародзіцы. У гэты дзень дзеці і дарослыя ўшаноўваюць сваіх матуль, выказваюць словы падзякі, уручаюць ім кветкі і падарункі.
Даволі часта, разважаючы пра выхаванне дзяцей, мы чакаем чагосьці неверагоднага ад асяроддзя, ад выхавацеляў, ад настаўнікаў. А як інакш? Яны ўсе дыпламаваныя, іх рыхтавала дзяржава, дык вось хай і працуюць! На жаль, не ўлічваецца пры гэтым вельмі важны момант. Найлепшы спосаб выхавання дзіця—добры бацькоўскі прыклад.
Для кожнага маці—самы дарагі і любімы чалавек. Яе нельга замяніць нікім і нічым. Вось і для мяне з самага маленства мама Вольга Яўгенаўна з'яўляецца ідэалам. Сваімі дасягненнямі і поспехамі я абавязана, перш за ўсё, ёй. Яна не толькі падарыла мне жыццё, але і сфармавала характар, погляды на жыццё і перакананні.
1 кастрычніка быў звычайны будзённы дзень, але адзначалі свята пажылыя людзі. І да 14.00 яны пачалі збірацца ў Сіцькоўскім сельскім клубе. На жаль, не ўсе адклікнуліся на запрашэнне, некага затрымалі апошнія ўборачныя работы, іншых—хвароба. А ўрачыстасць за сталамі з ласункамі і чаем адкрыла былы дырэктар Сіцькоўскай СШ Галіна Пракопаўна Панкрат—цяперашняя старэйшына вёскі. Яна выказала суседзям падзяку за самаадданую працу і выхаванне ўнукаў.
Зноў восень. Пажоўклае лісце падае нам на плечы і шамаціць пад нагамі. Менавіта такой парой мы адзначаем Дзень настаўніка. Гэта свята людзей, якія выхоўваюць духоўнасць і душэўнасць, узбагачаюць нас найлепшымі якасцямі.
На беразе Міёрскага возера стаіць будынак былой тады адзінай у горадзе сярэдняй школы. Да цяперашняга часу не магу раўнадушна праехаць міма роднай школы, якую закончыла ў 1955 годзе. Мы былі шостым выпускам, у нашым дружным класе вучылася 28 дзяцей, з якіх тры атрымалі медалі і 14—атэстаты без троек. Большасць з нас паступіла ў розныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, пасля з дыпломамі параз'ехаліся па ўсяму Савецкаму Саюзу.
Пра старыя могілкі, што за касцёлам, ведае кожны міярчанін. І не толькі таму, што знаходзяцца ў самым цэнтры горада, а і таму, што надта шмат звязвае нас з тымі, чые душы знайшлі вечны супакой за трывалай шэрай агароджай. Бацькі, дзяды, родзічы, проста знаёмыя, былыя настаўнікі...
Яны ішлі з намі па жыцці, працавалі, адорвалі нас сваім цяплом і ўвагай, пяшчотай і дабрынёй. Як і мы, яны некалі бестурботна смяяліся ў часіны адпачынку, святаў. Сумавалі, калі сустракаліся з горам, бядой.
Я ўсё жыццё адпрацавала ў калгасе, а з узростам пачалі адольваць хваробы. Цяпер баляць суставы рук і ног, хаджу на мыліцах. Вось таму масажыст райпаліклінікі Зоя Іванаўна наведвала мяне дома ў Старых Круках. Але я ўдзячна не толькі ёй.