Гісторыя газеты “Міёрскія навіны” »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Гісторыя газеты “Міёрскія навіны”
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

Гісторыя газеты “Міёрскія навіны”
 
Пад назвай “Бальшавіцкая трыбуна” вясной 1941 года пабачыў свет першы нумар раённай газеты.
На жаль, дакладная дата выхаду не вядомая, а з даваеннага тыражу захаваўся толькі №3 за 29 мая. Знойдзены ён быў сярод дакументаў калгаса “17-е Верасня”, схаваных на гарышчы сядзібы Лапацінскіх у Лявонпалі, дзе на той момант размяшчалася кантора гаспадаркі.



Цяпер нумар захоўваецца ў рэдакцыі газеты “Міёрскія навіны”. На той момант тыраж налічваў 1500 экземпляраў. Першым рэдактарам “Бальшавіцкай трыбуны” працаваў Міхаіл Раманавіч Шляхценка.

У гады вайны на базе партызанскай брыгады ім. Калініна, дзе была паходная друкарня, выходзіла газета “Кліч партызана”. Рэадагаваў яе Пётр Акімавіч Клінаў. Ён жа разам з наборшчыкам-друкаром Мікалаем Іванавічам Гайдарам 5 снежня 1944 года выпусціў першы пасляваенны нумар раённай газеты пад ранейшай назвай “Бальшавіцкая трыбуна”. Выходзіць яна стала рэгулярна два разы на тыдзень на адной восьмай друкаванага аркуша (памер стандартнага ліста для пішучай машынкі) і тыражом 1000 экземпляраў. Нумарацыю тады пачалі спачатку, бо архіўных матырыялаў, падшывак даваеннай газеты тады нідзе не знайшлі.


З успамінаў П.А. Клінава:
—Пераадольвалі шмат цяжкасцяў. На кані даводзілася ездзіць у Полацк за паперай і шрыфтамі. На гэта звычайна затрачвалася двое сутак. На кані вядома многа не прывязеш, таму ездзіць прыходзілася даволі часта. Самому трэба было “арганізоўваць” матэрыял для газеты, апрацоўваць яго, вычытваць, правіць. У асноўным факты перадаваліся з сельскіх Саветаў па тэлефоне…



З 25 снежня 1952 “(№103) і да 25 красавіка 1962 года газета мае “імя” “Зара камунізму”, а з 1 мая 1962—“Сцяг працы”. У 1990-ым зафіксаваны найбольшы тыраж выдання—8 748 экземпляраў. Значны перыяд газета была самаакупнай і друкавалася ва ўласнай друкарні, аднак гэта не заўсёды забяспечвала добрую акасць выдання і афармлення. У канцы 80-ых працэс друкавання пераносіцца ў
Наваполацкую ўзбуйненую друкарню, дзе пачало выкарыстоўвацца сучаснае афсетнае абсталяванне. Мясцовая ж тыпаграфія друкавала толькі бланкі, а ў 2000 годзе была зачынена.
Сучасная назва раённай газеты—“Міёрскія навіны” бярэ свой адлік з 1 студзеня 2001 года. Рэдакцыя пастаянна забяспечвае планавую колькасць нумароў у год—104. Праводзіцца поўная кампьютэрызацыя. Падтрымліваецца сувязь з актывам няштатных карэспандэнтаў—дарослымі і юнымі. Рэдакцыя і яе супрацоўнікі пастаянна ўдзельнічаюць у рэспубліканскіх і абласных творчых конкурсах. Іх дасягненні адзначаны дыпломамі і граматамі. Двойчы ў 2005 і 2009 калектыў займаў другое месца на абласным конкурсе на лепшую тэматычную маладзёжную старонку, трэцяе (першыя два ўзялі абласныя выданні) — у 2011-ым. Адзначана дыпломам і старонка "Спартыўны клуб", якая не так даўно стала выходзіць у свет. У 2009 годзе другоемесца “Міёрскія навіны” занялі на абласным аглядзе-конкурсе ўжывання беларускай мовы мясцовым друкам “З беларускім словам”. Не раз адзначалася на высокім абласным узроўні старонка “Ахова прыроды” .
 


   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar