Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Успаміны. Бязвінныя пакутнікі вайны »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Гісторыя краю / 75 год раёну » Успаміны. Бязвінныя пакутнікі вайны
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

28-09-2010, 16:02 Гісторыя краю / 75 год раёну  ] • Успаміны. Бязвінныя пакутнікі вайны   |  
 
Назва:      

(…Працяг).
Дзеці за калючым дротам — адно з найбольш вялікіх злачынстваў фашыстаў.

Пад нумарам 1782

Успаміны. Бязвінныя пакутнікі вайны
Раiса Уладзiмiраўна Мароз (Каськовiч) жыве ў Дзiсне на вулiцы Капернiка ў доме 33. Нарадзiлася 9 кастрычнiка 1926 года ў вёсцы Валынцы Верхнядзвiнскага раёна. Да вайны паспела скончыць 7 класаў. На яе долю выпалi цяжкiя выпрабаваннi. Асабліва памятная, чорная дата—27 жнiўня 1943 года.

Немцы і палiцаi сабралi групу моладзі 1926 года нараджэння, загадалi кожнаму ўзяць самыя неабходныя рэчы, прадукты харчавання i павезлi ў Верхнядзвiнск, а затым у Полацк. На вакзале стала зразумела, што людзей адпраўляюць за мяжу. Дзяцей i дарослых пасадзiлi ў таварны вагон. Шлях быў доўгiм. Ехалi праз Варшаву, Познань, Падсдам, а канечным пунктам прызначэння стаў Кёльн.

Загадалi выходзiць з вагонаў, станавiцца ў шарэнгi. Немец рукой аддзяляў групы людзей, размяркоўваў іх па рабочых аб’ектах. Раіса трапiла на тэкстыльную фабрыку ў г.Обербух (раён Ахена)—гэта на гранiцы з Бельгiяй i Галандыяй. Там знаходзiўся працоўны лагер, у якiм жылi ўкраiнцы, палякi, чэхi, югаславы, бельгiйцы, як дарослыя так i дзецi. Кожны зняволены атрымаў нумар, які замяніў ім імя.

— Трэба было адразу ж адклікацца, калі называлі нумар. Мой быў—1782,— уздыхнула Раіса Уладзіміраўна.— Працавалі мы на фабрыцы па 12 гадзiн у суткi. Прыгняталі не толькі цяжкія ўмовы жыцця, шматгадзінная праца, але і адарванасць ад дому, родных. Спалi ў бараках, у якiх не было сталявання, на нарах у тры ярусы на матрацах, набiтых травой. Выдалi на кожнага падушку i па дзве тонкія байкавыя коўдры. Кармiлi кашамi з агароднiны (гэмюзэ), супамi. Людзі ад пастаяннага недаядання хутка аслаблі. Нават наесціся гнілой бульбы лічылася за шчасце. Зрэдку ранiцай давалi хлеб грубага памолу з маргарынам. Навокал панавала антысанiтарыя. Апрануты былi ў рванае спецадзенне (штаны, камiзэлька).

Светлым праменьчыкам у жыцці вязняў былі пісьмы ад родных, якія падтрымлівалі, усялялі надзею. Дазвалялася прымаць пасылкі. Калі маці прысылала Раісе сухары ( іншыя прадукты псаваліся, бо адпраўленні дастаўляліся доўга)—гэты ласунак адразу з’ядалi.

Прыгадваючы гады прымусовай працы на чужыне, жанчына падкрэсліла, што старалася не падаць духам, верыла сама i гаварыла іншым, што вораг будзе пераможаны, усiх вызваляць, усе вернуцца дадому.
Малалетніх вязняў прымушалі працаваць на розных работах. Раісе, напрыклад, давялося асвоіць нават слясарную справу.

— Калi ў Германіі пачалася татальная мабiлiзацыя ў армiю, з фабрыкі забралi мужчын-немцаў, якiя абслугоўвалi абсталяванне. І мы выконвалі iх работу. Чулi ад “гаспадароў” толькі «русіш швайн», бо з намi не лiчылiся, як з людзьмi, — працягвала размову Раіса Уладзіміраўна.—Праз нейкi час нас перавезлі ў другi лагер, дзе мне далі новы асабісты нумар — 164.

Успаміны. Бязвінныя пакутнікі вайны
Жанчына расказала пра сяброўку Жэню, падкрэслiла, якой важнай была яе маральная падтрымка, як дзялiлiся яна апошнiм кавалкам хлеба, але затым памерла ад туберкулёзу.

— Другі лагер, ў які трапіла, знаходзiўся ля горада Зiген. Тут працавала газазваршчыкам. Тэхнiка бяспекi адсутнiчала, частымi былi траўмы. Усіх хворых накiроўвалi ў лазарэт. У здаровых, здаралася, бралi кроў, казалi, што на аналiз, —дзялілася ўспамінамі Раіса Уладзіміраўна. — Сярод зняволенных было нямала цяжарных жанчын, нараджалася шмат дзяцей. Мiрнае насельнiцтва да нас адносiлася нядрэнна, шкадавала, часам частавала прадуктамі.

Вязняў лагера “Зіген” вызвалілі амерыканскія салдаты, якія, да таго ж, выдалi кожнаму былому зняволенаму прадуктовыя наборы. Пачалася іх эвакуацыя.
— Напачатку мы ішлі пешшу. Аднойчы нават трапiлi пад бамбежку. Бачылi раненых, разбураныя дамы, раскiданыя, нiкому не патрэбныя рэчы. Затым нас везлi на адкрытых платформах. Быў прыпынак непадалёку ад крэматорыя ( на тэрыторыi Польшчы), адчувалi рэзкі пах паленага. Радаваліся, што, нарэшце, закончыліся мучэнні многіх, людзі змогуць вярнуцца да мірнага жыцця, — дзялілася мінулымі перажываннямі жанчына.

Далейшае жыццё Раiса Уладзiмiраўна звязала з медыцынай. Закончыла напачатку шасцiмесячныя медыцынскiя курсы ў Верхнядзвiнску, а затым Полацкае медыцынскае вучылiшча. Працавала ў Цiкялёве, пазней — у Дзiсне, дзе выйшла замуж, стварыла сям’ю. Працоўны стаж — 47 гадоў. Адзначана медалём «Ветэран працы», значком «Ударнiк камунiстычнай працы», узнагароджвалася юбiлейнымі медалямi.

З асаблівай беражлівасцю Раiса Уладзiмiраўна захавала пасведчанне непаўналетняга вязня за нумарам 070810. Шануе і памятны нагрудны знак «Вязню нацызму», які атрымала ў нядаўнім мінулым.

— Хочацца, каб моладзь, мае ўнукi i праўнукi нiколi не зведалi жахаў вайны, жылі пад мiрным небам! — пажадала Р. У. Мароз.

Вучаніцы 9 «А» класса
Дзісенскай СШ:Таццяна Гіржда,
Ганна Мялешка, Анастасія Заяц,
Юлія Усовіч (пад кіраўніцтвам
настаўніка гісторыі В.Л. Ляшкевіч).
(Працяг будзе).



 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar