По натуре — оптимист, по образованию — математик, а по призванию — пчеловод »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Юбілей » По натуре — оптимист, по образованию — математик, а по призванию — пчеловод
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2025    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

26-09-2015, 15:11 Юбілей  ] • По натуре — оптимист, по образованию — математик, а по призванию — пчеловод   |  
 
Назва: Па натуры — аптыміст, па адукацыі — матэматык, а па прызванні — пчаляр      

З Паўлам Уладзіміравічам Лагуном 
з невялікай вёсачкі Навінцы, што ў Мікалаёўскім сельсавеце, пазнаёміліся ў маі мінулага года. Гэты цікавы і неардынарны чалавек здзіўляе сваім жыццялюбствам, шырокім кругаглядам, заўзятай праца-вітасцю і сапраўднай адданасцю справе. 

По натуре — оптимист, по образованию — математик, а по призванию — пчеловод З Паўлам Уладзіміравічам Лагуном з невялікай вёсачкі Навінцы, што ў Мікалаёўскім сельсавеце, пазнаёміліся ў маі мінулага года. Гэты цікавы і неардынарны чалавек здзіўляе сваім жыццялюбствам, шырокім кругаглядам, заўзятай працавітасцю і сапраўднай адданасцю справе. 

 

З самага маленства гукавым фонам яго жыцця выступае гудзенне пчол. Яшчэ да таго, як сесці за школьную парту, завіхаўся ля вулляў на бацькоўскім пчальніку непадалёку ад вёскі Белеўцы. Пераймаў ад паласатых працаўніц рухавасць і руплівасць і не думаў, што пчолы стануць яго пастаяннымі спадарожніцамі і нават дапамогуць перамагчы сур'ёзную хваробу.


Больш за 20 год Павел Уладзіміравіч працуе пчаляром. Гэтыя абавязкі пэўны час сумяшчаў з настаўніцкай дзейнасцю. У Туркоўскай школе разам з матэматыкай выкладаў і біялогію, і геаграфію, і музыку, і сусветную мастацкую культуру. Веды па дысцыплінах з цікавасцю і захопленасцю здабыў праз самаадукацыю і з задавальненнем перадаваў іх дзецям. Аднак і тут не абышлося без пчолак. Па просьбе школьнікаў стаў дзейнічаць факультатыў, на якім вопытны пчаляр даваў урокі пчалярства. Аднойчы нават наладзілі адкрытае мерапрыемства для дырэктараў школ раёна, якое ўразіла ўсіх прысутных.


Цяпер Павел Уладзіміравіч штодня шчыруе на пчальніках ААТ "Мікалаёўскі". Увагай і клопатам не абмінае ні адну са 155 пчаліных сем'яў.  Расказаў, што сёлета яго працаўніцы назбіралі каля трох тон мёду. Зараз трэба іх падкормліваць і фарміраваць сем'і на зіму. Ва ўладаннях пчаляра чатыры пчальнікі, размешчаныя адзін ад другога на адлегласці ў некалькі кіламетраў. Шлях адольвае пешшу ці на веласіпедзе. Падкормку возіць на кані гаспадаркі.


Актыўны рух, чыстае паветра, гаючыя водары на пчальніках і, вядома, уласныя аптымізм і энтузіязм, дапамаглі выстаяць перад цяжкімі хваробамі. У маладым узросце Павел Уладзіміравіч зведаў сур'ёзныя праблемы са зрокам, анкалагічнае захворванне, аднак не згубіў бадзёрасці духу. Пакуль праходзіў рэабілітацыю, асвоіў вязанне, а вярнуўшыя дадому, зноў заняўся звыклымі любімымі справамі. 


Надзейны тыл пчаляра—яго сям'я. З жонкай Зояй Паўлаўнай больш за 40 год разам ідуць па жыцці. 

—Добры сем'янін, клапатлівы бацька і дзядуля,—характарызуе мужа яго другая палавінка.—І гаспадар цудоўны. Ва ўсім дапамагае. 

Зоя Паўлаўна зусім не крыўдуе, што большую частку часу Павел Уладзіміравіч праводзіць на пчальніках. Ставіцца да гэтага з разуменнем. Дарэчы, мае і ўласных 16 пчаліных сем'яў. Іх колькасць гаспадар не павялічвае, бо на догляд часу не хопіць. Да таго ж, трымаюць карову і свіней, садзяць агарод і пра сад клапоцяцца. Добрыя памочнікі ў гаспадарчых справах—дачка Алена з зяцем  Уладзімірам і дарослыя ўнукі—Іван, Віталь і Вольга. 


Разам са сваімі самымі блізкімі і дарагімі людзьмі 27 верасня Павел Уладзіміравіч адзначыць уласнае 65-годдзе. Па словах юбіляра, настрой у яго бадзёры і працоўны. Збіраецца і далей клапаціцца пра пчол у гаспадарцы. Марыць годную змену сабе падрыхтаваць, каб яго "падапечныя" заставаліся ў надзейных і клапатлівых руках.

—На пчальніку не павінна быць выпадковага чалавека,—упэўнены заўзяты пчаляр.—Перш за ўсё гэтую справу трэба любіць і хварэць за яе душой.

Пажадаем юбіляру ажыццявіць задуманыя планы, заставацца такім жа бадзёрым і сагрэтым цяплом сваіх родных. А пра зда-роўе, няма сумненняў, паклапоцяцца яго пчолкі-працаўніцы.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar