Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Ельня” ўтвораны для захавання ўнікальных леса-балотных экалагічных сістэм, рэдкіх дзікарастучых раслін і дзікіх жывёл, а таксама месц іх знаходжання. На яго тэрыторыі забараняецца правядзенне меліярацыйных работ, а таксама іншых, якія звязаны са змяненнем натуральнага ландшафта і існуючага гідралагічнага рэжыму, акрамя аднаўленчых і рэканструкцыі; здабыча торфу і сапрапеляў; выпальванне сухой расліннасці і яе рэшткаў на карані, выпальванне рэшткаў нарыхтоўваемай драўніны; пашкоджанне і знішчэнне драўнінна-хмызняковай расліннасці, парушэнне натуральнага глебавага покрыва, за выключэннем правядзення лесагаспадарачых работ, а таксама работ па ахове і абароне ляснога фонду; прамысловая нарыхтоўка дзікарастучых раслін; расчыстка прыбярэжнай і воднай расліннасці ля возера Ельня, акрамя ўчасткаў, адведзеных пад месцы адпачынку; развядзенне вогнішчаў, размяшчэнне асобных палатак ці палатачных гарадкоў, іншых месц адпачынку, стаянак транспартных сродкаў, акрамя ўстаноўленых месц; рух транспарту па-за дарог, акрамя транспарту міністэрстваў па надзвычайных сітуацыях, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, лясной гаспадаркі, дзяржінспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету, а таксама выкарыстоўваемага для выканання лесагаспадарчых работ; выкарыстанне плавучых сродкаў з маторамі, акрамя належачых адпаведным органам; прамысловае рыбалоўства.
Юрыдычныя і фізічныя асобы, вінаватыя ў парушэнні рэжыму аховы і выкарыстання рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Ельня”, нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам. Яны ж будуць кампенсаваць нанесеную шкоду.
Калі вам сталі вядомы парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства, неадкладна паведамляйце пра іх у Браслаўскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па тэл. 8-02153-3-22-75.
В. БУДА,
намеснік начальніка Браслаўскай
міжраённай інспекцыі аховы
жывёльнага і расліннага свету.